Імёны Купалы i Коласа нададзены вулiцам Гайнаўкi
Імёны Купалы i Коласа нададзены вулiцам Гайнаўкi
У Гайнаўцы адбылося ўрачыстае адкрыццё памятнай дошкi на будынку музея беларускай культуры з нагоды 125-годдзя з дня нараджэння Янкi Купалы i Якуба Коласа i надання iх iмёнаў дзвюм вулiцам горада. Такое рашэнне было прынята гарадскiм Саветам па прапанове пасла Беларусi ў Польшчы. Выраб i ўстаноўка памятнай дошкi прафiнансаваныя Культурным цэнтрам Беларусi ў Польшчы (КЦБ) сумесна з беларускiм прадпрыемствам "Белпi" (г. Смалявiчы). Дарэчы, КЦБ цяпер будзе размяшчацца ў новым памяшканнi плошчай каля 200 квадратных метраў у цэнтры Беластока. На ўрачыстай цырымонii з гэтай нагоды пасол Павел Латушка ад iмя КЦБ i Упаўнаважанага па справах рэлiгiй i нацыянальнасцяў Рэспублiкi Беларусь уручыў каштоўныя падарункi (тэлевiзары, камп’ютары, DVD) Беларускаму грамадска-культурнаму таварыству ў Польшчы, лiцэям з дадатковым вывучэннем беларускай мовы ў Гайнаўцы i Бельску-Падляскiм, музею беларускай культуры ў Гайнаўцы i iншым установам, якiя плённа дзейнiчаюць на нiве захавання беларускай мовы, культуры, нацыянальных традыцый.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Гайнаўцы адбылося ўрачыстае адкрыццё памятнай дошкi на будынку музея беларускай культуры з нагоды 125-годдзя з дня нараджэння Янкi Купалы i Якуба Ко
|
|