21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

ДЗЕНЬ ПРЫМІРЭННЯ — ЗНАКАВЫ ДЗЕНЬ

26.08.2009 10:37 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

ДЗЕНЬ ПРЫМІРЭННЯ — ЗНАКАВЫ ДЗЕНЬ

Першая сусветная вайна мела глабальныя наступствы для ўсяго свету. Па-першае, знiклi з карты планеты чатыры iмперыi, а па-другое, тая вайна справакавала Кастрычнiцкую рэвалюцыю, пасля якой свет змянiўся ў палiтычным, эканамiчным i сацыяльным плане.

Але з часам Першая сусветная пачала забывацца i вось праз 90 гадоў пра тую вайну ўспомнiлi i 11 лiстапада (дзень падпiсання мiрнага пагаднення) у Баранавiцкiм раёне прайшло мерапрыемства, прысвечанае той падзеi.

Прадстаўнiкi мясцовай улады, Мiнiстэрства абароны, пасольстваў i замежныя госцi сабралiся на нямецкiх вайсковых могiлках каля г. п. Гарадзiшча памянуць палеглых у тую вайну. Былi ўскладзены вянкi ад Беларусi, Расii i Германii, святары трох канфесiй адслужылi малебен, паветра ўскалыхнулi залпы...

А затым падзеi развiвалiся на 228-ым кiламетры аўтамагiстралi Брэст—Мiнск. Побач з дарогай знаходзiцца дзот тых часоў, i каля яго ваенна-патрыятычныя клубы паказалi эпiзод бiтвы забытай вайны.

У атаку iшлi "нямецкiя салдаты", якiя прыехалi з Масквы i Брэста, а адбiвалi iх наступленне "рускiя" з Гомеля. Стаяла моцная стралянiна, а калi закончылiся патроны, "немцы" i "рускiя" пад апладысменты прысутных пачалi братацца.

А пасля адкрылi невялiкi памятны знак, прысвечаны Дню прымiрэння. Салдаты Ганаровай варты ўсклалi да яго вянкi. Была хвiлiна маўчання... Усе разам сфатаграфавалiся ды пайшлi да палаткi, каля якой дымiлася палявая кухня з кашай.

На гэтым мерапрыемстве прыцягнуў да сябе ўвагу Аляксандр Бiсмарк — праўнук знакамiтага канцлера Ота Бiсмарка. Ён аказаўся даволi камунiкабельным чалавекам i ахвотна адказваў на пытаннi.

— Мой прадзед падпiсаў з расiйскiм царом дамову, але германскi iмператар пайшоў iншым шляхам. А ўвогуле вайна — гэта не той спосаб, якiм дабiваюцца мiру. Трагiчныя моманты гiсторыi нельга забываць.

— Асабiста ў вас тая вайна якiя выклiкае пачуццi?

— Я чалавек абсалютна мiрны — займаюся бiзнэсам. А кожны прадпрымальнiк ведае, што найлепш справы iдуць, калi памiж людзьмi ёсць давер. Адсюль i пачуццi.

— А як вы ставiцеся да Расii — краiны, з якой у мiнулым стагоддзi Германiя двойчы ваявала?

— Жонка ў мяне руская, дарэчы, мне вельмi прыемна, што менавiта сёння ў яе дзень нараджэння. Мой бiзнэс таксама i ў Расii, i гэтым усё сказана.

— Ваша знакамiтае прозвiшча дапамагае ў жыццi?

— Пры знаёмстве людзi ставяцца добра — iм цiкава, i тут ёсць пэўны плюс, але калi справа датычыцца дзелавых адносiнаў — бiзнэсу, то ўжо прозвiшчам не прыкрыешся.

— Што думаюць пра Беларусь у вашай краiне?

— На жаль, у Германii яшчэ няшмат ведаюць пра Беларусь — мала iнфармацыi.

11 лiстапада быў зроблены першы крок, каб паглядзець на гiсторыю з iншага боку — нам таксама не вельмi шмат вядомага. Мы доўгi час жылi ў свеце, падзеленым на сваiх i чужых.

Сцiплы памятны знак, не ўсе моманты мерапрыемства былi бездакорна адпрацаваныя, але ў цэлым — гэта падзея знакавая. Яшчэ колькi гадоў назад у такое нельга было паверыць — сапраўдны Дзень прымiрэння.

Беларусь адкрываецца свету як цывiлiзаваная краiна. I хоць мы ахвяры (з якога боку нi паглядзiш) Першай сусветнай, але той факт, што нямецкiм салдатам, пахаваным у нашай зямлi, былi аддадзены высокiя воiнскiя ўшанаваннi, гаворыць пра многае.

Наша грамадства мяняецца, далучаецца да еўрапейскай супольнасцi, да агульначалавечых каштоўнасцяў. У гэты дзень мы паднялiся над сваiмi крыўдамi, прэтэнзiямi на iсцiну, закамплексаванасцю...

Сымон Свiстуновiч. Фота аўтара.

 

 

 
Теги: Гомель
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Першая сусветная вайна мела глабальныя наступствы для ўсяго свету. Па-першае, знiклi з карты планеты чатыры iмперыi, а па-другое, тая вайна справакава
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика