Гальштук
Гальштук
У акцябраты нас прымалi ў першым класе ў 1962-м у танцавальнай зале гарнiзоннага Дома афiцэраў. У школе проста не было адпаведнага памяшкання. Урачыстасць неяк не помнiцца. Затое помнiцца, што ў зале была слiзкая падлога, як цяпер разумею, нацёртая масцiкай. І жэўжыкi кiнулiся катацца па ёй, як па лёдзе. Нас неяк утаймавалi, прышпiлiлi да грудзей зорачкi з партрэтам маленькага Уладзiмiра Ульянава. А вось у пiянеры прымалi ўжо больш урачыста, на плошчы райцэнтра, якая насiла iмя Ленiна. Сабралi ўсiх не паводле жадання, а па тагачаснай завядзёнцы i разнарадцы з усiх школ (а тых школ жа было — дзве сярэднiя i дзве васьмiгадовыя). Нешта гаварылася, гучала музыка. А потым на грудзi ўсiм нам павязалi чырвоныя гальштукi — папярэдне купленыя нашымi мацi ў адпаведнасцi ўсё з той жа завядзёнкай. Вось тут ужо з сябрамi iшлi па гарадку з горда ўзнятымi галовамi, ва ўрачыстым настроi, усiх сустрэчных вiталi вывучаным пiянерскiм прывiтаннем, ускiдваючы руку не па-вайсковаму да скронi, а да лба. Але бацька дома ахаладзiў маю гарачнасць, патузаўшы за два канцы гальштука: — Ну што, хусцiнку завязаў? Ён быў чалавек апалiтычны, але да тагачаснай iдэалогii ставiўся з сялянскай звычкай недаверлiва. Прычым за шэсць гадоў вайны i салдацкай пасляваеннай службы шмат пабачыў i многае зразумеў. Дарэчы, не без скепсiсу да пiянерскага гальштука хутка сталi ставiцца i мы. I ўжо ў пятым — шостым класах клопатам пiянерважатай, настаўнiкаў было ўпiкаць нас за незавязаны гальштук. А калi i завязвалi яго ў школе, то, выходзячы з яе, здымалi, хавалi ў свае партфелi. А ў сёмым класе прыйшла камсамольская пара са сваiмi атрыбутамi, але ўжо без гальштукаў. Сёння i першакласнiк iдзе ў школу пад гальштукам, але ж не чырвоным, а якiм-небудзь фацэтным, модным. Мы гэтага не рабiлi, ды i не маглi рабiць з проста матэрыяльнага становiшча нашых бацькоў. I гальштук каштаваў нямала, i касцюмчык да яго павiнен быць адпаведным. А больш з-за таго, што не мелi такой моды. Калi я ўжо быў у старэйшых класах, бацька, якi служыў сяржантам звыштэрмiновай службы ў Польшчы, прывёз некалькi нябачаных у нашых крамах гальштукаў. Ды i на школьныя вечары я iх не адзяваў. Упершыню мацi папрасiла надзець адзiн з iх у час выпускнога вечара ў школе. А перад гэтым мы з сябрам, ужо вольныя ад школьнага начальства, пастрыглiся амаль "пад нуль". Такая была тады мода, (зараз яна, вiдаць, вярнулася). I атрымаўся здымак — сярод аднакласнiкаў стаяць два зэкаўскага выгляду хлапцы з круглымi тварамi, шыi сарочак у якiх сцягваюць гальштукi. I гэта летам. А ў зiмовы час мацi нярэдка ўгаворвала: — Адзень ты гальштук, цяплей будзе. Яно, безумоўна, так. Але ёсць шалiк цi свiтар пад горла. Увогуле, стасункаў з гальштукам у мяне не атрымалася. Надзяваў яго некалькi разоў. Калi прымалi ў партыю, вымушаны быў пазычыць на час у свайго калегi па ўступленнi. Бо нi ў кабiнет, дзе засядала бюро райкама, нi ў фатаграфiю, дзе здымалi нас на партыйныя бiлеты, без гальштука не пускалi. Яшчэ адзiн вымушаны выпадак адзявання гальштука — вяселле. Тут маладому таксама не дазвалялася быць без гальштука. Яны за прайшоўшы час змянiлiся. Ранейшыя, на гумцы, адышлi з моды. Трэба было самому завязваць гальштук — у той час вузлом. Як найтаўсцей. I спецыялiстаў па завязваннi гальштукаў на нашай вулiцы не было. Давялося iсцi ў краму да знаёмай прадаўшчыцы, каб зрабiла гэту складаную i незразумелую справу. Я яго патрымаў на шыi толькi ў ЗАГСе ды пры абавязковым фатаграфаваннi. Але на другi дзень вяселля быў ужо без гальштука. Не, былi ў нашай маладосцi такiя сябры, што насiлi гальштукi. Толькi ставiлiся да iх не з вялiкай павагай, называлi селядцамi. Ды ў няўмелага носьбiта гэтага аксесуара часам так i бывала, што ў застоллi ў талерку перад iм трапляў гальштук. А каторы падвыпiты кавалер перад уваходам на танцпляцоўку мог i чаравiкi адваротным яго бокам працёрцi, балазе ў тую пару ў модзе былi даўгiя i шырокiя гальштукi, аж да пояса, а то i нiжэй. Залiць за гальштук — тлумачэнняў, вiдаць, гэтаму ўстойлiваму некалi выразу не патрэбна. — тлумачэнняў, вiдаць, гэтаму ўстойлiваму некалi выразу не патрэбна.Хоць, прызнаюся, што чалавек у гальштуку, якi яму пасуе, мне вельмi прыемны. Паходзiць слова з нямецкай — Halstuch. А немцы народ акуратны i дакладны ў паводзiнах. Дарэчы, ёсць птушка, якая бывае ў Беларусi толькi ў час пералётаў, i называецца яна — гальштучнiк. Вось чаму: апярэнне ў птушкi зверху пясчана-дымчатае, грудзi i брушка белыя, а ўпоперак валля чорная палоска — "гальштук". Толькi ў гады кiравання КПСС сумнавата было глядзець на партыйныя канферэнцыi i сходы. Сядзяць няўсмешлiвыя мужчыны ў цёмных касцюмах, з цёмнымi гальштукамi. Суровая зала мала расквечана жаночымi тварамi, ды i жанчыны ў строгiх касцюмах. Сёння становiшча крыху мяняецца. Ды i чыноўнiкi навучылiся падбiраць сабе добра пашытыя касцюмы, разнастайваць колеры гальштукаў. А на ўзроўнi кiраўнiкоў урадаў нават тэрмiн новы ўведзены: сустрэча без гальштукаў. Не ведаю, цi дапамагае гэта пры мiжнародных перамовах. Але без гальштукаў кiраўнiкi i тварамi мякчэюць, i ўсмiхаюцца часцей. I ўсё-такi, як разумею, гальштук — нейкая адзнака годнасцi чалавека. Каб яго зняважыць — маглi i адрэзаць. А часам гальштук выкарыстоўваўся зусiм не па прызначэннi. Нездарма ж калi чалавека арыштоўваюць i змяшчаюць у камеру, у яго забiраюць рэмень ад штаноў, шнуркi, а таксама гальштук. Помнiцца польскi фiльм "Па-банку". Камедыйная i авантурная стужка. Там герой, наколькi помнiцца, па прозвiшчы Квiнта трапляе ў пастку. Яму, каб выбрацца, патрэбна ўзарваць канiстру з бензiнам. Але ж патрэбны шнур для запальвання. I ён здымае з сябе гальштук. Наколькi разумею, гальштук цi яго папярэднiкi з’явiлiся ў чалавека, каб прыкрыць шыю. Пiраты i проста матросы мiнулых стагоддзяў малююцца менавiта з шыйнымi хусткамi. У марах пад спякотным сонцам ён крыху дапамагаў i ад поту. Нямала стагоддзяў насiлi шыйныя гальштукi афiцэры розных армiй. Каўняры мундзiраў былi высокiмi, цвёрдымi, нават шытымi металам. I гальштук цi шыйная хустка тут — перасцярога. Мiж iншым, некалi была мода, крыху захоўваецца яна i цяпер: як выступае чалавек мастацтва цi проста эстэт — ён у сарочцы, а пад ёй на шыi якая-небудзь стракатая хустка. У часы СССР для творчай iнтэлiгенцыi гэта быў нiбы знак адрознення — "я свой", а магчыма, i пратэст супраць тагачаснай абавязковай завядзёнкi на строгi касцюм i гальштук. Моду гэту перахапiлi i проста людзi, якiя хацелi выдзелiцца калi не розумам, то адзеннем. Доўга праiснавала ў адзеннi i жабо (ад французскага jabot). Гэта карункавыя альбо кiсейныя брыжы вакол каўняра i на грудзях у мужчынскай сарочцы. Паслухайце, вiдаць трэба растлумачыць i старое беларускае слова брыж — гэта вузкая палоска тканiны, сабраная ў зборачкi, якой аздабляюць адзенне цi што iншае. У Якуба Коласа: Тут ёсць абрус яе работы З брыжамi белымi, як снег. А бабачка — гальштук у выглядзе банта. Некалi маё пакаленне вучыла па карыкатурах, палiтычных кiнафiльмах — што бабачка, нароўнi з цылiндрам, гэта адна з прыкмет буржуазii i таго, заходняга жыцця. Наконт цылiндраў — справа мiнулая. А вось бабачкi сёння ў вялiкай модзе. — гальштук у выглядзе банта. Некалi маё пакаленне вучыла па карыкатурах, палiтычных кiнафiльмах — што бабачка, нароўнi з цылiндрам, гэта адна з прыкмет буржуазii i таго, заходняга жыцця. Наконт цылiндраў — справа мiнулая. А вось бабачкi сёння ў вялiкай модзе.Беларускаму нацыянальнаму адзенню гальштук не быў уласцiвы. Ды i падумайце, навошта нейкiм гальштукам прыкрываць прыгожую вышыўку на кашулi? Але ў ХVIII стагоддзi ў вышэйшыя слаi беларускага грамадства, а потым i ў дробнае дваранства, шляхту пачынаюць пранiкаць павевы заходняй моды. У досыць падрабязным даведнiку аб беларускiм адзеннi ад старажытных часоў з малюнкамi я знайшоў першы гальштук у дваранiна сярэдзiны ХIХ стагоддзя. Але нiжэйшыя слаi iм не карысталiся да канца ХIХ стагоддзя. А вось у ХХ гальштук пачаў распаўсюджвацца досыць шырока. Адбiваўся рост гарадоў, адток у iх сялянства, якiя з горада прывозiлi не толькi цукеркi ды пернiкi, але новыя павевы моды. Заходзiш у вясковую хату — i на сцяне пад шклом своеасаблiвы калаж са старых фотаздымкаў. Якраз ад мiнулага стагоддзя. I ўжо нярэдка можна ўбачыць вусатага дзядзьку, па постацi яўна паплюшчанага цяжкай сялянскай справай. Але ў яго пад просценькiм пiнжаком, на просценькай кашулi — гальштук. Для нашых мясцiн гэта больш бачна яшчэ i таму, што да 1939 года мы былi ў складзе Польшчы. Шмат было прыслана сюды з карэнных польскiх земляў чыноўнiкаў, асаднiкаў, настаўнiкаў. Яны неслi свае iдэi, часам варожыя беларусам, але разам з тым i сваю культуру ў адзеннi, выкшталцонасць. Першы здымак у зборы твораў Янкi Купалы адносiцца да 1904 года. На паэце прыгожы гарнiтур i гальштук-бабачка. I ва ўсiх сямi тамах на шматлiкiх здымках — ён пад гальштукам, выглядае заўжды менавiта, скарыстаем слова суседзяў — выкшталцона. Якуб Колас таксама не цураўся гальштука, але выглядаў менш прэзентабельна, прыземлена. Здымак пiсьменнiкаў-маладнякоўцаў ад 1924 года. Вялiкая група цяпер вядомых маладых пiсьменнiкаў i толькi ў аднаго, Мiхася Чарота, пад пiнжаком-фрэнчам белая сарочка i гальштук. Стаiць сярод iх i малады Кузьма Чорны ў цёмнай кашулi, больш падобнай на гiмнасцёрку. Але ўжо на здымку 1927 года ён у прыгожым гальштуку. I надалей не расстаецца з iм. Умеў насiць гальштук Максiм Танк: адбiлася, мусiць, вiленскае жыццё. Вядома ж, ёсць здымкi, дзе ён без гальштука вымушана: здымак з палiцэйскага архiва — у турме гальштукi, як пiсаў я вышэй, не дазваляюцца, а таксама калi ён у вайсковай форме падчас вайны. Здымаў гальштук i падчас адпачынкаў на Нарачы. Але строгасцi ў адзеннi прытрымлiваўся. Уладзiмiр Караткевiч з’яўляецца на фотаздымках пад гальштукам студэнтам трэцяга курса Кiеўскага ўнiверсiтэта. Таксама ўмеў яго насiць. Але, мяркуючы па здымках са збору яго твораў, у час шматлiкiх вандровак па Беларусi ахвотна адмаўляўся ад яго. Ды i не прысядзеш ля вогнiшча ў гальштуку, тут больш пасуе ватоўка. Ну, вось такi мой погляд на гальштук. Алесь Касцень. г. Паставы.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У акцябраты нас прымалi ў першым класе ў 1962-м у танцавальнай зале гарнiзоннага Дома афiцэраў. У школе проста не было адпаведнага памяшкання. Урачыст
|
|