21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Самсонаў паспрачаецца за Суперкубак

26.08.2009 10:37 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Самсонаў паспрачаецца за Суперкубак "Дынама" наблізiлася да "серабра"

9 лiстапада ў чэмпiянаце Беларусi па футболе адбылiся матчы перадапошняга, 29-га тура. Чэмпiёны краiны футбалiсты барысаўскага БАТЭ гулялi ў гасцях у прэтэндэнта на сярэбраныя медалi сталiчнага "Дынама". Мiнчане выйгралi з лiкам 2:1. Яшчэ адзiн прэтэндэнт на другое месца сталiчны МТЗ-РІПА ў сябе дома без асаблiвых праблем узяў верх над землякамi з "Лакаматыва", якi страцiў шанцы на захаванне месца ў вышэйшай лiзе, з лiкам 3:1. Цiкава, што на гэты матч гульцы "Лакаматыва" дабiралiся на метро. Прынцыповы паядынак "Вiцебска" з гасцямi з салiгорскага "Шахцёра" скончыўся ўпэўненай перамогай гаспадароў — 3:0. Дзякуючы гэтаму поспеху, падапечныя Аляксандра Хацкевiча пацяснiлi гарнякоў з чацвёртага месца турнiрнай таблiцы. Футбалiсты магiлёўскага "Савiта", якiя ў гэтым сезоне дэбютавалi ў кампанii мацнейшых, прайгралi ў гасцях брэсцкiм дынамаўцам 1:4 i ў наступным сезоне зноў выступяць у першай лiзе. Вынiкi астатнiх сустрэч: "Нёман" (Гродна) — "Гомель" — 1:0, "Тарпеда" (Жодзiна) — "Смаргонь" — 1:3, "Дарыда" (Мiнскi раён) — "Нафтан" (Наваполацк) — 0:3, "Днепр" (Магiлёў) — "Гранiт" (Мiкашэвiчы) — 0:1.

Перад заключным турам, якi адбудзецца 16 лiстапада, у БАТЭ 63 ачкi, мiнскае "Дынама" мае 59 балаў, а сталiчны МТЗ-РIПА адстае ад дынамаўцаў на 2 ачкi. Незразумелым застаецца толькi адно пытанне, якая з дзвюх мiнскiх камандаў стане ўладальнiцай "серабра", а якая "бронзы". У апошнiм матчы "Дынама" згуляе ў гасцях у "Савiта", а канкурэнты таксама на выездзе правядуць матч супраць "Гомеля".

"Зенiт" адмаўляецца дапамагаць балельшчыкам

Футбольны клуб "Зенiт" не мае намеру садзейнiчаць вяртанню ў Пецярбург балельшчыкаў, затрыманых у Мiнску. Як паведамляе Балтыйскае iнфармацыйнае агенцтва (Пецярбург) са спасылкай на прэс-службу расiйскага клуба, двое маладых людзей не з’яўляюцца членамi нiводнага з афiцыйна зарэгiстраваных зенiтаўскiх фанацкiх аб’яднанняў цi рухаў i прыехалi ў Мiнск самастойна. Балельшчыкi былi затрыманыя за мат i лаянку ў адрас беларускiх мiлiцыянераў i паводле прыгавора суда Цэнтральнага раёна сталiцы атрымалi сем сутак зняволення, тэрмiн якога заканчваецца 11 лiстапада. Фанатам давядзецца дабiрацца ў Пецярбург самастойна.

Цыплакова запрашае "Авангард"

Адзiн з настаўнiкаў зборнай Беларусi па хакеi Уладзiмiр Цыплакоў запрошаны ў трэнерскi штаб омскага "Авангарда", якi выступае ў КХЛ. Да сярэдзiны кастрычнiка Цыплакоў быў асiстэнтам у амерыканскага рулявога мiнскага "Дынама" Джыма Х’юза, аднак пакiнуў сталiчны клуб пасля адстаўкi замежнага спецыялiста. У "Авангардзе" беларускаму спецыялiсту трэба будзе працаваць з галоўным трэнерам — канадцам Уэйнам Флэмiнгам, якi мiнулым летам ледзь не стаў кiраваць мiнскiм "Дынама", аднак у апошнi момант бакi не дамовiлiся.

Самсонаў паспрачаецца за Суперкубак

Лiдар беларускага настольнага тэнiса Уладзiмiр Самсонаў, якi ўваходзiць у лiк васьмi лепшых майстроў малой ракеткi Старога Свету, выступiць у другiм розыгрышы Суперкубка Еўропы, якi праходзiць у падмаскоўным горадзе Вiднае 11—13 лiстапада. Агульны прызавы фонд турнiру складае 120 тысяч долараў. Год таму, калi першы падобны турнiр прымала расiйская Казань, у вырашальным паядынку Уладзiмiр Самсонаў саступiў Цiму Болу.

"Рэал" зацiкавiўся Аршавiным

Кiраўнiцтва мадрыдскага "Рэала" можа паспрабаваць набыць паўабаронцу пiцерскага "Зенiта" Андрэя Аршавiна. Зараз "вяршковыя" адчуваюць праблемы адразу па некалькiх пазiцыях у паўабароне, i галоўны трэнер "Рэала" Бернд Шустэр прызнаўся, што зверне ўвагу на футбалiстаў, якiя будуць даступныя для пераходу зiмой. У сваю чаргу Аршавiн заявiў, што ў наступным сезоне не мае намеру выступаць за пiцерскi клуб. Клуб таксама не збiраецца трымаць футбалiста. У студзенi "Зенiт" будзе весцi перамовы аб продажы Аршавiна толькi напрамую з зацiкаўленымi клубамi.

 

 

 
Теги: Гомель
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Лiдар беларускага настольнага тэнiса Уладзiмiр Самсонаў, якi ўваходзiць у лiк васьмi лепшых майстроў малой ракеткi Старога Свету, выступiць у другiм р
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика