21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

...

26.08.2009 10:37 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

...

Нацыянальная кампанiя "Белавiя" з 13 лiстапада па 22 снежня прадае бiлеты на калiнiнградскi накiрунак па знiжаных тарыфах. Рэйсы Мiнск — Калiнiнград — Мiнск выконваюцца штодзень. Кошт аднаго бiлета ў гэты час складае на рэйс Мiнск — Калiнiнград 65 еўра без улiку аэрапортавых таксаў i збораў, на рэйс Калiнiнград — Мiнск — 60 еўра, таксама без збораў.

У Мiнску ў вынiку няшчаснага выпадку загiнуў 30-гадовы iндывiдуальны прадпрымальнiк. Пры правядзеннi рамонтных работ ён выпаў з акна сваёй кватэры, размешчанай на 14-м паверсе дома па вулiцы Цiмiразева. Ад атрыманых цялесных пашкоджанняў ён памёр на месцы. Праверку праводзiць пракуратура.

Больш за 300 чалавек давялося эвакуяваць выратавальнiкам з будынка школы № 70 па вулiцы Калiноўскага ў Мiнску. Прычынай паслужыла распыленне невядомым у памяшканнi навучальнай установы перцавага газу з аэразольнага балончыка. Праводзiлася эвакуацыя 311 вучняў, 23 настаўнiкаў i 5 тэхработнiкаў. Заняткi ў школе былi спыненыя, вучэбны дзень перанесены на 15 лiстапада. Пацярпелых няма. Праводзiцца праверка.

У Гаiцi абрушылася другая за тыдзень школа. 7 лiстапада пры першым абрушэннi ў прыгарадзе сталiцы Порт-о-Прэнс загiнулi 93 чалавекi. На гэты раз надзвычайнае здарэнне адбылося ў самой сталiцы. Дакладны лiк пацярпелых пакуль невядомы. Інцыдэнт адбыўся пасля моцных лiўняў.

Мiнiстэрства ўнутраных спраў Брытанii апублiкавала новы спiс самых запатрабаваных прафесiй, уладальнiкi якiх маюць найбольш рэальныя шанцы iмiгрыраваць у Аб’яднанае Каралеўства. Сярод дэфiцытных прафесiй — самыя рэдкiя i нечаканыя. Згодна з новай iмiграцыйнай палiтыкай Брытанii, найбольш запатрабаванымi асобамi з’яўляюцца сёння балетныя танцоры, спецыялiсты па стрыжцы авечак, рэзчыкi замарожанай рыбы, футбалiсты i трэнеры коней. У спiс трапiлi i больш тыповыя прафесii: настаўнiкi матэматыкi, бiялогii, хiмii, фiзiкi i геалогii. Новая сiстэма набору балаў, згодна з якой тыя, чыя прафесiя будзе больш патрэбнай, атрымлiваюць большую колькасць ачкоў пры праходжаннi тэсцiравання, накiравана на барацьбу з вялiзным патокам у Брытанiю неквалiфiкаваных iмiгрантаў з краiн, што не ўваходзяць у Еўрасаюз. Новыя правiлы ўступаюць у сiлу з 27 лiстапада.

У Саратаве шпiталiзаваныя 24 чалавекi з лiку абслуговага персаналу турыстычнага цягнiка, якi ажыццяўляў ваяж па Сярэдняй Азii. Цягнiк быў сфармiраваны ў Маскве, у кастрычнiку выехаў у Алма-Ату, дзе ў яго селi iншаземцы, жыхары Германii. Ён праехаў Самарканд, Бухару, Ташкент i iншыя гарады Сярэдняй Азii, пасля чаго вярнуўся ў Алма-Ату. Там жа адна з пасажырак, грамадзянка Германii, звярнулася ў клiнiку па дапамогу, ёй быў пастаўлены дыягназ "халера". З улiкам кароткага iнкубацыйнага перыяду гэтага захворвання было ўстаноўлена, што заражэнне адбылося падчас падарожжа. Усе, хто мог кантактаваць з пасажыркай, былi шпiталiзаваныя для абследавання ў стацыянары Саратава.       ПОЎНЫ АБЗАЦ     nПалiцэйскi з румынскага горада Брасаў стрэлiў у калегу пры спробе супакоiць групу п’яных падлеткаў. Ахоўнiкаў правапарадку выклiкалi жыхары горада, што жывуць непадалёк ад цэнтральнай плошчы. Гараджанам не спадабалася, што група падлеткаў п’е спiртное i гучна мацюкаецца. Палiцэйскiя, якiя прыбылi на месца, зразумелi, што на ўгаворы моладзь не адрэагуе, i аднаму з iх прыйшла ў галаву iдэя зрабiць папераджальны стрэл у паветра. Аднак вартавы парадку занадта рана зняў пiсталет з засцерагальнiка, у вынiку стрэл адбыўся раней, чым было патрэбна. Куля трапiла ў нагу яго напарнiка. Стрэл усё ж выканаў сваю ролю: падлеткi спужалiся i збеглi. Сам стралок трапiў пад следства.  

Паводле паведамленняў карэспандэнтаў "Звязды" і інфармагенцтваў.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Нацыянальная кампанiя "Белавiя" з 13 лiстапада па 22 снежня прадае бiлеты на калiнiнградскi накiрунак па знiжаных тарыфах. Рэйсы Мiнск — Кал
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика