З улiку знятых на ўлiк паставяць
З улiку знятых на ўлiк паставяць
З выкарыстаннем iльготнага крэдыту мы будзем будаваць сабе новае жыллё. Аднак у iм на кожнага члена сям’i будзе менш за 15 квадратных метраў агульнай плошчы. І пры гэтым нам прапануюць напiсаць заяву аб зняццi з кватэрнага ўлiку. Цi зможам пры павелiчэннi сям’i зноў стаць у чаргу, скарыстацца дзяржпадтрымкай? А. Здановiч, г. Брэст. г. Брэст.Правiла аб магчымасцi выдзялення льготных крэдытаў пры будаўнiцтве (рэканструкцыi) або набыццi жылых памяшканняў агульнай плошчай менш за 15 кв. метраў на аднаго чалавека было прадугледжана Указам Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь ад 7 верасня 2007 г. № 414. Выдзяленне крэдытаў ажыццяўляецца пры ўмове добраахвотнага волевыяўлення грамадзян, уключаных у спiсы на льготнае крэдытаванне, на зняцце з улiку маючых патрэбу ў паляпшэннi жыллёвых умоў. Гэтае новаўвядзенне дазволiла сем’ям вырашаць пытаннi паляпшэння сваiх жыллёвых умоў без пераносу чарговасцi на атрыманне дзяржаўнай падтрымкi. Сёлета Указам ад 3 чэрвеня 2008 г. № 292 унесены адпаведныя змяненнi i ў парадак зняцця грамадзян з улiку маючых патрэбу ў паляпшэннi жыллёвых умоў. Прычым зняцце з ўлiку робiцца пасля дзяржрэгiстрацыi права ўласнасцi на кватэру. Гэтым жа Указам прадугледжана, што пасля зняцця з ўлiку на такой падставе грамадзяне зноў могуць быць прыняты на улiк тых, хто мае патрэбу ў паляпшэннi жыллёвых умоў (а значыць, i атрымаць у парадку чарговасцi льготны крэдыт), але ўжо з даты падачы заявы аб прыняццi на такi ўлiк. Вiктар САВIЦКI.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
З выкарыстаннем iльготнага крэдыту мы будзем будаваць сабе новае жыллё. Аднак у iм на кожнага члена сям’i будзе менш за 15 квадратных метраў агульнай
|
|