Як не разгубiцца ва ўмовах крызiсу?
Як не разгубiцца ва ўмовах крызiсу?
У Мiнску пад эгiдай Белаграпрамбанка прайшла мiжнародная канферэнцыя на тэму "Рознiчныя банкаўскiя паслугi: тэндэнцыi i перспектывы". Яе мэта — абмеркаваць праблемы банкаўскай дзейнасцi, абмяняцца вопытам, сумесна выпрацаваць тактычныя i стратэгiчныя накiрункi развiцця на блiжэйшую i далёкую перспектыву. Актуальнасць канферэнцыi ў тым, што яна адбылася ў час, калi планету ахапiў сiстэмны фiнансавы крызiс. У пэўным сэнсе ён стане экзаменам для айчынных банкаў. Невыпадкова да выступоўцаў i дакладчыкаў былi шматлiкiя пытаннi наконт магчымых наступстваў крызiсу. На думку старшынi Савета аналiтычнага цэнтра "Стратэгiя" Леанiда Заiкi, якi выступiў з цiкавым i змястоўным дакладам-ацэнкай спажывецкага рынку краiны, Беларусь яшчэ не ўвайшла ў крызiс. Але ўжо цяпер банкам трэба выпрацаваць адэкватныя меры, каб потым не прыйшлося працаваць у аўральным рэжыме. Нагадаем, такая канферэнцыя ўжо трэцi раз запар праводзiцца па iнiцыятыве Белагра- прамбанка, адной з самых аўтарытэтных сярод розных катэгорый клiентаў крэдытна-фiнансавай структуры. Дарэчы, банк невыпадкова займае першае месца ў краiне па памерах уласнага капiталу, на працягу апошнiх гадоў уваходзiць у лiк 1000 буйнейшых банкаў свету. Леанiд ТУГАРЫН.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Мiнску пад эгiдай Белаграпрамбанка прайшла мiжнародная канферэнцыя на тэму "Рознiчныя банкаўскiя паслугi: тэндэнцыi i перспектывы". Яе мэ
|
|