21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Крупы i гароднiна замест тлустага ды салодкага

26.08.2009 10:37 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Крупы i гароднiна замест тлустага ды салодкага

Мiжнародная дыябетычная федэрацыя праводзiць глабальную кампанiю па асвятленнi сiнiм святлом значных аб’ектаў у розных рэгiёнах свету. У Беларусi такiм аб’ектам сёння ўвечары стане будынак Нацыянальнай бiблiятэкi. Дарэчы, там жа, але ранiцай — з 8.00 да 10.00 — усiм ахвотным супрацоўнiкам бiблiятэкi будзе вымярацца цiск i правярацца ўзровень цукру нашча.

Зараз у нашай краiне з цукровым дыябетам І тыпу пражывае звыш 14 тысяч i з дыябетам II тыпу — звыш 160 тысяч чалавек. У кожнага з гэтых людзей — свая гiсторыя прыстасавання да новага ладу жыцця, пераадолення абставiнаў i пошуку сябе.

Так, Кацярына захварэла чатыры гады таму, падчас абароны дыплома: "Была вясна, цеплыня, хацелася пiць, але я не звярнула на гэты сiмптом нiякай увагi...". Яна трапiла ў бальнiцу ў вельмi цяжкiм стане. На жаль, Кацярына нiчога не ведала на той момант пра цукровы дыябет, не здагадвалася, наколькi важна як мага раней пачаць лячэнне. Цяпер Каця дасканала выконвае ўсе рэкамендацыi ўрачоў i няблага сябе адчувае... Аляксандра хварэе вось ужо 21 год. Дыягназ цукровага дыябету быў пастаўлены, калi дзяўчынцы быў годзiк. З-за вялiкага стажу захворвання Аляксандры не раiлi раджаць, але яна адважылася на цяжарнасць, на частыя знаходжаннi ў бальнiцы i ўжыванне дарагiх лекавых прэпаратаў. Зараз здароваму немаўляцi тры месяцы...

Дыябет I тыпу, пра якi iдзе гаворка ў згаданых вышэй выпадках, фактычна немагчыма прадухiлiць, паколькi ён развiваецца ў дзяцей i маладых людзей у вынiку пэўных "паломак" iмуннай сiстэмы, што можа назiрацца на фоне вiруснай iнфекцыi, напрыклад, грыпу. А вось значна больш распаўсюджаны цукровы дыябет II тыпу прадухiлiць можна. Гэта цяжкае захворванне напрамую звязана з парушэннем абмену рэчываў. Абсалютная большасць такiх хворых пакутуе ад атлусцення. Такiм чынам, першы крок да прафiлактыкi i лячэння цукровага дыябету II тыпу — барацьба з лiшняй вагой.

Спажыўныя рэчывы, якiя трапляюць у наш арганiзм з ежай, адпраўляюцца пасля ператраўлiвання ў кроў. У вынiку павялiчваецца канцэнтрацыя глюкозы, а ў падстраўнiкавай залозе ўзмацняецца выдзяленне iнсулiну — гармону, якi разам з iншымi рэчывамi спрыяе выкарыстанню глюкозы ўсiмi тканкамi i падтрымлiвае яе канцэнтрацыю ў норме. Пры дыябеце I тыпу клеткi, якiя выпрацоўваюць iнсулiн, разбураюцца (па прычыне iмуннай паломкi), з-за чаго ў крывi назапашваецца лiшак глюкозы. Пры дыябеце II тыпу вышэйзгаданыя клеткi дрэнна функцыянуюць i вырабляюць недастатковую колькасць iнсулiну. Прымiтыўна кажучы, у гэтым выпадку парушаецца "дастаўка" i "баланс" глюкозы ў тканках арганiзма, з-за чаго апошнi пачынае "галадаць".

Паводле слоў спецыялiстаў, хворыя на цукровы дыябет могуць жыць абсалютна паўнацэнным жыццём пры адной умове — самадысцыплiне, жаданнi не проста наведваць "школы дыябетыкаў", але i вытрымлiваць усе рэкамендацыi ўрачоў. Што датычыцца прафiлактыкi цукровага дыябету II тыпу, то кожны, хто не хоча змагацца з лiшняй вагой i хоча пазбегнуць захворвання, павiнен звяртаць увагу на некалькi простых рэчаў.

1. Глiкемiчны iндэкс. Высокi глiкемiчны iндэкс мае ежа, якая спрыяе раптоўнаму павышэнню глiкемii — узроўню глюкозы ў крывi. Калi глюкоза хутка трапляе ў клеткi, мы хутчэй пачынаем хацець есцi. Высокi глiкемiчны iндэкс маюць, напрыклад, вараная бульба, французскi батон, крэкеры, вафлi. Пры ўжываннi прадуктаў з нiзкiм глiкемiчным iндэксам паглынанне глюкозы адбываецца павольна i насычэнне працягваецца даўжэй. Нiзкi глiкемiчны iндэкс маюць, напрыклад, соя, цэльназерневыя спагецi, фасоля, яблыкi i асаблiва крупы, якiя не дазваляюць развiцца атлусценню.

Высокi глiкемiчны iндэкс мае ежа, якая спрыяе раптоўнаму павышэнню глiкемii — узроўню глюкозы ў крывi. Калi глюкоза хутка трапляе ў клеткi, мы хутчэй пачынаем хацець есцi. Высокi глiкемiчны iндэкс маюць, напрыклад, вараная бульба, французскi батон, крэкеры, вафлi. Пры ўжываннi прадуктаў з нiзкiм глiкемiчным iндэксам паглынанне глюкозы адбываецца павольна i насычэнне працягваецца даўжэй. Нiзкi глiкемiчны iндэкс маюць, напрыклад, соя, цэльназерневыя спагецi, фасоля, яблыкi i асаблiва крупы, якiя не дазваляюць развiцца атлусценню.

2. Дробнае харчаванне. Дыетолагi раяць не дапускаць працяглых перыядаў галадання. Гэта будзе спрыяць адсутнасцi выпадкаў пераядання, што ў сваю чаргу стамляе падстраўнiкавую залозу i спрыяе развiццю дыябету. Памiж асноўнымi прыёмамi ежы рэкамендуецца прымаць прадукты, якiя ўтрымлiваюць кальцый: нятлусты ёгурт, кавалак лёгкага пастэрызаванага сыру.

Дыетолагi раяць не дапускаць працяглых перыядаў галадання. Гэта будзе спрыяць адсутнасцi выпадкаў пераядання, што ў сваю чаргу стамляе падстраўнiкавую залозу i спрыяе развiццю дыябету. Памiж асноўнымi прыёмамi ежы рэкамендуецца прымаць прадукты, якiя ўтрымлiваюць кальцый: нятлусты ёгурт, кавалак лёгкага пастэрызаванага сыру.

3. Перамены для ўсiх. Замена цукру на больш здаровыя прадукты — задача кожнага. Усе, ад унукаў да бабуль, павiнны прытрымлiвацца аднолькава здаровага рэжыму харчавання. Не мае сэнсу прапаноўваць дзецям не пераядаць прадуктаў з высокiм утрыманнем цукру i калорый, калi дарослыя пастаянна iх ядуць. Не падманвайце сябе дыетычнымi дэсертамi, яны могуць утрымлiваць мала цукру, але шмат тлушчу. Аддавайце перавагу гароднiне, злакам, зерневым i вотруб’ю.

Замена цукру на больш здаровыя прадукты — задача кожнага. Усе, ад унукаў да бабуль, павiнны прытрымлiвацца аднолькава здаровага рэжыму харчавання. Не мае сэнсу прапаноўваць дзецям не пераядаць прадуктаў з высокiм утрыманнем цукру i калорый, калi дарослыя пастаянна iх ядуць. Не падманвайце сябе дыетычнымi дэсертамi, яны могуць утрымлiваць мала цукру, але шмат тлушчу. Аддавайце перавагу гароднiне, злакам, зерневым i вотруб’ю.

4. Перадменструальны сiндром. Сярод агульных сiмптомаў гэтага сiндрому — павышаны апетыт, жаданне з’есцi што-небудзь салодзенькае. Спецыялiсты рэкамендуюць ужываць не больш за 30 г салодкага ў асаблiва "крытычны" з вышэйзгаданага пункту гледжання дзень. Перамагчы цягу да салодкага можна з дапамогай наступнага рэцэпта. Разрэжце на кавалкi манга або ананас i падсмажце яго з невялiкай колькасцю мёду. Зверху дадайце карыцы або какавы.

Сярод агульных сiмптомаў гэтага сiндрому — павышаны апетыт, жаданне з’есцi што-небудзь салодзенькае. Спецыялiсты рэкамендуюць ужываць не больш за 30 г салодкага ў асаблiва "крытычны" з вышэйзгаданага пункту гледжання дзень. Перамагчы цягу да салодкага можна з дапамогай наступнага рэцэпта. Разрэжце на кавалкi манга або ананас i падсмажце яго з невялiкай колькасцю мёду. Зверху дадайце карыцы або какавы.

5. Будзьце фiзiчна актыўнымi. Фiзiчныя заняткi забяспечваюць кантроль за вагой цела, надаюць пачуццё актыўнасцi, забяспечваюць выкiд рэчываў, адказных за добры настрой, павялiчваюць частату сардэчных скарачэнняў, ў вынiку чаго цела спальвае больш глюкозы i не назапашвае яе.

Фiзiчныя заняткi забяспечваюць кантроль за вагой цела, надаюць пачуццё актыўнасцi, забяспечваюць выкiд рэчываў, адказных за добры настрой, павялiчваюць частату сардэчных скарачэнняў, ў вынiку чаго цела спальвае больш глюкозы i не назапашвае яе.

6. Займайцеся сэксам. Задавальненне запаўняе мозг эндар- фiнам — рэчывам, якое паступае ў кроў i распаўсюджвае эфект расслаблення на ўвесь арганiзм. Людзi, якiя вядуць рэгулярнае палавое жыццё, адрознiваюцца эмацыянальным балансам i iх менш цягне да салодкага. Акрамя таго, падчас сэксу спальваецца значная частка калорый.

Задавальненне запаўняе мозг эндар- фiнам — рэчывам, якое паступае ў кроў i распаўсюджвае эфект расслаблення на ўвесь арганiзм. Людзi, якiя вядуць рэгулярнае палавое жыццё, адрознiваюцца эмацыянальным балансам i iх менш цягне да салодкага. Акрамя таго, падчас сэксу спальваецца значная частка калорый.

7. Ужывайце дастатковую колькасць вады. Гэта таксама знiжае цягу да салодкага. 1,5-2 лiтры вады на дзень працягваюць пачуццё насычэння.

Гэта таксама знiжае цягу да салодкага. 1,5-2 лiтры вады на дзень працягваюць пачуццё насычэння.

8. Добры сон. Чым менш вы спiце, тым больш нервуецеся. Сон спрыяе выслабаненню сератанiну, якi спрыяе добраму самаадчуванню i знiжэнню цягi да вугляводаў.

Чым менш вы спiце, тым больш нервуецеся. Сон спрыяе выслабаненню сератанiну, якi спрыяе добраму самаадчуванню i знiжэнню цягi да вугляводаў.

9. Больш расслабляйцеся. Чалавеку, якi знаходзiцца ў стане стрэсу, неабходна больш "палiва". Замежныя даследчыкi заўважылi, што людзi, якiя займаюцца медытацыямi, лепш спраўляюцца з неспрыяльнымi сiтуацыямi i лепш пераносяць стрэс, а значыць, iм патрэбна менш цукру. Спакойнае ўспрыманне рэчаiснасцi дазваляе збалансаваць i рэжым харчавання.

Чалавеку, якi знаходзiцца ў стане стрэсу, неабходна больш "палiва". Замежныя даследчыкi заўважылi, што людзi, якiя займаюцца медытацыямi, лепш спраўляюцца з неспрыяльнымi сiтуацыямi i лепш пераносяць стрэс, а значыць, iм патрэбна менш цукру. Спакойнае ўспрыманне рэчаiснасцi дазваляе збалансаваць i рэжым харчавання.

Святлана БАРЫСЕНКА.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Мiжнародная дыябетычная федэрацыя праводзiць глабальную кампанiю па асвятленнi сiнiм святлом значных аб’ектаў у розных рэгiёнах свету. У Беларусi такi
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика