Работа плюс "галоўнае пытанне"
Работа плюс "галоўнае пытанне"
На пытаннi чытачоў "Звязды" адказваюць загадчык юрыдычнай кансультацыi галоўнага прававога ўпраўлення апарату Савета Федэрацыi прафсаюзаў Беларусi Уладзiмiр Іванавiч ШЭЛКОВIЧ i намеснiк загадчыка юркансультацыi ФПБ Васiль Мiкалаевiч КОРСУК. (Працяг. Пачатак у нумарах за 12, 13 лістапада.) Другое пытанне. Цi можам мы, як сям’я з няпоўнагадовым iнвалiдам, разлiчваць на пазачарговае атрыманне льготнага крэдыту на будаўнiцтва? Трэцяе. Чулi, што грамадзяне, якiя пастаянна пражываюць i працуюць у бюджэтнай сферы ў сельскай мясцовасцi, могуць адначасова скарыстацца i льготным крэдытам, i аднаразовай бязвыплатнай субсiдыяй. Цi так гэта? I цi будзе датычыцца гэта норма нас — зноў-такi ў выпадку пераезду ў Маладзечна з захаваннем прапiскi на Магiлёўшчыне? Чацвёртае. Мы з жонкай працуем па кантрактах выкладчыкамi. Наша выкладчыцкая нагрузка вызначана ў 720 гадзiн у год. I ў мяне, i ў жонкi такiх гадзiн атрымалася менш. Таму нас "дагрузiлi" да стаўкi гадзiнамi кiраўнiкоў гурткоў. Аднак гадзiна кiраўнiка гуртка аплачваецца нiжэй, чым выкладчыцкай. У сувязi з гэтым, цi можам мы патрабаваць, каб стаўка складалася толькi з выкладчыцкiх гадзiн? Пятае. Цi мае наймальнiк права не працягнуць кантракт пасля заканчэння тэрмiну яго дзеяння з мацi i бацькам дзiцяці-iнвалiда? I шостае. Не так даўно нам сказалi, што, паводле пагаднення памiж Мiнiстэрствам адукацыi i галiновым прафсаюзам, перавесцi на кантракт мацi дзiця-iнвалiда можна толькi з яе згоды. Жонка гэтага не ведала i кантракт падпiсала. Цi можа жонка патрабаваць, каб пасля заканчэння цяперашняга кантракта яе перавялi на бестэрмiновы працоўны дагавор? Вiктар Сямёнаў, Горацкi раён — Стаць у чаргу на паляпшэнне жыллёвых умоў у райвыканкаме вы не зможаце — для гэтага трэба мець рэгiстрацыю ў Маладзечне. Разам з тым магчымасць стаць у чаргу па месцы працы будзе. Другое. Як сям’я з няпоўнагадовым дзiцем-iнвалiдам, разлiчваць на пазачарговае атрыманне льготнага крэдыту на будаўнiцтва вы можаце. Трэцяе. Права на сумеснае выкарыстанне i льготнага крэдыту, i бязвыплатнай субсiдыi ў вас будзе. Але толькi ў выпадку, калi падыдзе чарга на субсiдыю. Чацвёртае. Калi ў кантракце не ўказана, што вы працуеце ў няпоўным рэжыме, вас павiнны загрузiць на поўную стаўку. Прычым права дамагацца таго, каб загрузiлi менавiта выкладчыцкiмi гадзiнамi, безумоўна, ёсць. Аднак сiтуацыя не такая адназначная. Колькасць дзяцей, асаблiва ў сельскай мясцовасцi, змяншаецца, i можа атрымацца так, што патрэбнай колькасцi выкладчыцкiх гадзiн на ўсiх не хопiць. Таму Мiнiстэрства адукацыi сапраўды дазволiла "дагружаць" да стаўкi тымi ж гурткамi, факультатывамi, цi, пры неабходнай адукацыi, выкладаннем iншых дысцыплiн — скажам, фiзкультурай цi працоўным навучаннем. I да гэтага трэба ставiцца з разуменнем. Пятае. Дадатковых гарантый па працягу кантракта з бацькамi няпоўнагадовага дзiцяці-iнвалiда ў нашым заканадаўстве няма. Такiя гарантыi прадугледжаны, да прыкладу, для мацi, бацькi або апекуна, якiя выхоўваюць дзiця ва ўзросце да 5 гадоў. Разам з тым неабходнасць працягу кантракта з бацькамi дзiцяці-iнвалiда можа быць вызначана на ўзроўнi канкрэтнай арганiзацыi — скажам, у калектыўным дагаворы. Прычым, калi такi запiс у калдагаворы ёсць, наймальнiк абавязаны яго выканаць. I шостае. Зараз перайсцi з кантракта на бестэрмiновы працоўны дагавор вашай жонцы ўжо складана. Разам з тым у выпадку пераезду на новае месца жыхарства i ўладкавання там на работу, права патрабаваць заключэння бестэрмiновага працоўнага дагавора ў жонкi будзе. ( — Наколькi вядома, сёлета трэба дагуляць водпускi за мiнулыя гады. Аднак цi можна перанесцi на 2009 год частку ўжо сёлетняга водпуску? Антанiна Раманаўна, г. Мiнск (падобнае пытанне — з Салiгорскага раёна) Разам з тым трэба падкрэслiць: гаворка iдзе менавiта аб пераносе частковым. Як мiнiмум 14 каляндарных дзён водпуску неабходна адгуляць менавiта сёлета. Пры гэтым астатнюю, перанесеную частку водпуску па жаданнi работнiка можна або далучыць да водпуску ў наступным годзе, або выкарыстаць асобна. I яшчэ. Трэба мець на ўвазе, што заканадаўства не дапускае перанос на наступны год часткi водпуску работнiка ва ўзросце менш за 18 гадоў, а таксама водпускаў, якiя даюцца за работу ў шкодных цi небяспечных умовах. ( — Якая працягласць працоўнага дня ў туберкулёзнай групе ясляў-садка для выхавальнiка i памочнiка выхавальнiка? I цi павiнна быць даплата выхавальнiкам i памочнiкам выхавальнiка за туберкулёзную групу — апроч даплаты за санаторны садок i дадатковага водпуску? Валянцiна Iванаўна, г. Смаргонь ( — Сыну — iнвалiду II групы прапануюць прайсцi курсы для атрымання пасведчання на аўтамабiль з ручным кiраваннем. Такiя курсы знаходзяцца ў iншым раёне i працягваюцца 3 месяцы. Цi маюць права прадаставiць сыну такi працяглы водпуск за свой кошт, калi наймальнiк на гэта згодны? Нiна Дарагуж, Дзяржынскi раён ( — Патлумачце, калi ласка, цi ўваходзiць у працоўны час вадзiцеля час пагрузкi i разгрузкi аўтамабiля? Сяргей Петрушэнка, г. Гомель ( — Працую на палову стаўкi, па 4 гадзiны ў дзень. Пры гэтым часта мяне просяць затрымацца звыш гэтага часу. Як павiнна гэта аплачвацца i цi магу я патрабаваць пераводу, скажам, на 0,75 стаўкi? I другое пытанне. На якiх умовах я, як паўставачнiк, магу ўладкавацца па сумяшчальнiцтве ў iншым месцы — на 0,5 або на поўную стаўку? I цi магу я не прыносiць на "сумяшчальнiцкае" месца сваю працоўную кнiжку? Аляксандр, г. Мiнск I другое пытанне. На якiх умовах я, як паўставачнiк, магу ўладкавацца па сумяшчальнiцтве ў iншым месцы — на 0,5 або на поўную стаўку? I цi магу я не прыносiць на "сумяшчальнiцкае" месца сваю працоўную кнiжку? Аляксандр, г. Мiнск — Паколькi вы працуеце ў рэжыме няпоўнага працоўнага дня, даплаты за звышурочныя немагчымыя. Аднак вы, як работнiк на 0,5 стаўкi, можаце проста адмовiцца ад работы працягласцю больш за 4 гадзiны ў дзень. Або сапраўды паставiць пытанне аб пераводзе на 0,75 стаўкi. Што ж да другога пытання, то ўладкавацца па сумяшчальнiцтве можна толькi на 0,5 стаўкi. Разам з тым, нiхто не забараняе "ўзяць" па палове стаўкi па сумяшчальнiцтве ў двух месцах. Дарэчы, прадастаўляць працоўную кнiжку пры ўладкаваннi па сумяшчальнiцтве не патрабуецца. Сяргей ГРЫБ.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На пытаннi чытачоў "Звязды" адказваюць загадчык юрыдычнай кансультацыi галоўнага прававога ўпраўлення апарату Савета Федэрацыi прафсаюзаў Б |
|