ДЗЕНЬ КУЗЬМЫ, КУЗЬМІНКI, ЗIМОВЫ КУЗЬМА-ДЗЯМ’ЯН
ДЗЕНЬ КУЗЬМЫ, КУЗЬМІНКI, ЗIМОВЫ КУЗЬМА-ДЗЯМ’ЯН
l Спрадвеку святыя Кузьма i Дамiян, якiя ўшаноўваюцца ў гэты дзень па праваслаўным календары, сярод усходнiх славян лiчылiся ахоўнiкамi рамёстваў, асаблiва майстроў кавальскай справы i швачак. Гэты дзень для мужчын i жанчын станавiўся "пераходным" днём ад сельскагаспадарчых работ да зiмовых саматужных промыслаў. l Таксама святыя Кузьма i Дзям’ян сталi ахоўнiкамi сямейнага ачага, святасцi i непарушнасцi шлюбу i сямейнага жыцця. У народзе гэтых святых параўноўвалi з кавалямi: "Боскiя кавалi куюць вяселлi i вясельныя вянцы", "Боскiя кавалi недагуляныя вяселлi дарабляюць". l Таксама святых Касму i Дамiяна лiчылi ахоўнiкамi курэй. У гэты дзень пасля ранiшняга набажэнства курэй, гусей, вутак апырсквалi святой вадой i прасiлi божых памочнiкаў захаваць птушыны "статак". l На абед у гэты дзень абавязкова рыхтавалi курыцу: "На Кузьму-Дзям’яна курыцу на стол". У народнай культуры было шмат сакрэтаў i спосабаў дапамагчы самаму слабому або хвораму ў сям’i. Так, першы кавалак i сэрца курыцы ў гэты дзень трэба было аддаць менавiта такому чалавеку. l "На Кузьму i Дзям’яна — курыная смерць" — так народная прыказка падказвала, што з гэтага дня звычайна пачыналi бiць курэй на продаж. l "Кузьма з Дзямянам на восець садзяць" — у гэты дзень трэба было пачынаць (а ў некаторых раёнах скончыць) малацьбу. "Дамалотная" каша была абавязковай стравай у гэты дзень. l Кузьмiнкi паўсюдна лiчылiся таксама i дзявочым святам. Iснаваў звычай, згодна з якiм дзяўчына-нявеста ў гэты дзень лiчыцца гаспадыняй дома. Яна рыхтавала святочныя стравы для сям’i, сярод якiх абавязкова павiнна быць курыная лапша. "Досыць дзеўкам чужое пiва варыць, час сваё распачынаць", — казалi пра дзяўчат на выданнi. l На тры днi святкавання Кузьмiнак дзяўчаты знаходзiлi памяшканне, дзе наладжвалi "ссыпчыну" (братчыну, талаку) i прымалi хлопцаў. Гэта былi свайго кшталту агледзiны нявестаў, пасля якiх у вёсках гулялi шмат вяселляў. У народзе так i казалi: "Падкузьмiла дзеўка хлопца!". l "Кузьмiнкi — восенi памiнкi" — у народзе гэты дзень лiчылi другой сустрэчай зiмы (першая была 14 кастрычнiка). I па гэтым днi прадказвалi будучае надвор’е: Снежны дзень абяцае будучай вясной вялiкую паводку. Кузьмiнкi — покрыва са снегу (снежнае покрыва). На Кузьму лiсты на дрэвах трымаюцца — недарод наперадзе чакае. Кузьма-Дзям’ян — кавалi, ставяць лёд на зямлi i вадзе. Закуюць Кузьма з Дзям’янам — да вясны не раскуеш. Кузьма закуе, а Мiхайла (мiхайлаўскiя адлiгi) раскуе. Кузьма закуе, а Мiхаiл (21 лiстапада) раскуе. Аксана Катовiч, Янка Крук.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
l Спрадвеку святыя Кузьма i Дамiян, якiя ўшаноўваюцца ў гэты дзень па праваслаўным календары, сярод усходнiх славян лiчылiся ахоўнiкамi рамёстваў, аса |
|