21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Ля кінатэатра “Беларусь” спекулянты штовечар зарабляюць па 1 млн. рублёў

26.08.2009 14:48 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

17 ноября 2008 Общество
Зміцер Глінскі, Еўрапейскае радыё для Беларусі Высокі малады чалавек у чорнай дзьмутай куртцы прапануе “квіткі на сёння” проста перад уваходам у кінатэатр “Беларусь”. За вечар ён заробіць крыху больш, чым малады настаўнік - за месяц.

"Камерсанты" працуюць удваіх. Пакуль адзін шукае пакупнікоў, другі стаіць метраў за 10, нібыта ні пры чым. У руках - слоічак з “энергетыкам”. Гэты спекулянт захоўвае грошы і квіткі, і падыходзіць да напарніка тады, калі людзі гатовыя абмяняць першыя на другія.

Карэспандэнт “Еўрарадыё” прыкінуўся, што яго таксама цікавіць такая здзелка:

Зміцер Глінскі: “А ў вас на што ёсць?”

Спекулянт: “На “Домовой” на зараз і на “Квант милосердия” на апошні сеанс”.

Зміцер Глінскі: “А пачым?”

Спекулянт: “Па 12 500”.

Зміцер Глінскі: “А там пачым?” (ківаю галавой у бок касаў)

Спекулянт: “Па 9 000”.

Зміцер Глінскі: “А там ёсць?”

Спекулянт: “Не”.

Натуральна, што чалавек, які на ўваходзе ў кінатэатр сутыкнуўся са спекулянтамі, пойдзе ў касы, каб даведацца, ці сапраўды няма квіткоў. Так зрабіў і карэспандэнт “Еўрарадыё”.

Зміцер Глінскі: “Скажыце, на сёння ў пятую залу яшчэ ёсць квіткі?”

Касірка: “Там толькі па адным квітку засталося”.

На дзіва, а палове на 19-ю, за 10 хвілін да пачатку “Кванта милосердия”, у касах кінатэатра “Беларусь” яшчэ заставалася некалькі квіткоў на гэты сеанс. Але толькі па адным, у розныя куткі залы. Кінааматарам даводзілася рабіць складаны выбар: згубіць 3,5 тысячы рублёў на кожным квітку і глядзець фільм разам, ці ашчадзіць грошы і развітацца на дзве гадзіны…

Паводле слоў спекулянтаў, за адзін сеанс праз іх праходзіць 60 - 80 квіткоў. Памнажаем на “надбаўку” у 3,5 тысячы - атрымліваем 210 - 280 тысячаў “чыстага” прыбытку. Зарабіць так можна толькі на прэм’ерах і толькі ў “топавы” час: увечары ў выходныя.

Квіткі ў спекулянтаў былі на два фільмы: “Квант милосердия” ды “Домовой”. Кожны з іх у кінатэатры “Беларусь” за вечар паказваюць два разы. Таму памнажаем лічбы на чатыры. Вынікае, што прыбытак спекулянтаў складае ад 840 тысячаў да 1,12 мільёна рублёў штовечар.

Дзелім гэтыя грошы паміж двума спекулянтамі - атрымліваем па 420 - 560 тысячаў на нос. Гэта крыху больш за месячны заробак школьнага настаўніка, чый працоўны стаж складае менш за 5 гадоў.

Пра спекуляцыю квіткамі Мінск узгадаў пры канцы верасня, напярэдадні вялікага футбола. Тады адзін са спекулятнаў “наварыў” на перапродажы квіткоў на “хатнія” матчы барысаўскага “БАТЭ” каля 7 мільёнаў рублёў! А чацвёра перакупнікаў былі затрыманыя.

Але еўрапейскія суперклубы прыязджаюць у госці да БАТЭ не часцей чым раз на два тыдні. А ў кіно мінчукі ходзяць кожны дзень.

На фота: кінатэатр "Беларусь", від зверху. Спекулянты ў правым ніжнім кутку.
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
17 ноября 2008 Общество Зміцер Глінскі, Еўрапейскае радыё для Беларусі Высокі малады чалавек у чорнай дзьмутай куртцы прапануе “квіткі на сёння” проста перад уваходам у кінатэатр “Беларусь”.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика