Сяргей Сідорскi даў iнтэрв’ю iнфармацыйнаму агенцтву "Рэйтэр"
Сяргей Сідорскi даў iнтэрв’ю iнфармацыйнаму агенцтву "Рэйтэр"
Прэм’ер-мiнiстр Беларусi Сяргей Сiдорскi даў iнтэрв’ю iнфармацыйнаму агенцтву "Рэйтэр", перадае карэспандэнт БЕЛТА. Журналiсты "Рэйтэра" цiкавiлiся мэтамi i задачамi Беларускага iнвестыцыйнага форуму, якi пройдзе 18 лiстапада ў Лондане, i прагназуемымi вынiкамi яго правядзення для беларускай эканомiкi. Сяргей Сiдорскi падкрэслiў, што беларускi бок чакае ад форуму новага iмпульсу для развiцця эканамiчнага супрацоўнiцтва Беларусi i ЕС. Таксама карэспандэнты задавалi пытаннi аб найбольш верагодных пагадненнях i мяркуемай суме кантрактаў па вынiках форуму. Кiраўнiк беларускага ўрада адзначыў, што ёсць прапановы iнвестараў у частцы заключэння кантрактаў у сферы будаўнiцтва, машынабудавання, электронiкi. Пры гэтым ён удакладнiў, што праекты, прадстаўленыя на форуме, патрабуюць iнвестыцый $12—18 млрд. Цiкавасць журналiстаў "Рэйтэра" выклiкаў таксама працэс узаемадзеяння Беларусi з МВФ у рамках правядзення апошнiм часам перагавораў аб прадастаўленнi рэспублiцы крэдыту на $2 млрд i напрамках выкарыстання гэтых рэсурсаў. Пыталiся карэспандэнты, цi вядзе Беларусь перагаворы па прыцягненнi iншых замежных пазык. Былi пытаннi i аб уплыве сусветнага фiнансавага крызiсу на Беларусь, якiя меры прымаюцца ў рэспублiцы для прадухiлення яго негатыўных наступстваў. Акрамя таго, журналiсты цiкавiлiся перспектывамi беларуска-амерыканскага палiтычнага дыялогу.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Прэм’ер-мiнiстр Беларусi Сяргей Сiдорскi даў iнтэрв’ю iнфармацыйнаму агенцтву "Рэйтэр", перадае карэспандэнт БЕЛТА.
|
|