21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

"Thе Wаll Strееt Jоurnаl" сказіла выказванне Прэзiдэнта аб пераўзбраеннi беларускай армii

26.08.2009 10:37 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

"Thе Wаll Strееt Jоurnаl" сказіла выказванне Прэзiдэнта аб пераўзбраеннi беларускай армii комплексамi "Іскандэр"

Амерыканская газета "Thе Wаll Strееt Jоurnаl" сказiла выказванне Прэзiдэнта Беларусi аб пераўзбраеннi беларускай армii расiйскiмi ракетнымi комплексамi "Iскандэр". Аб гэтым заявiў 16 лiстапада журналiстам прэс-сакратар МЗС Андрэй Папоў.

"У матэрыялах, апублiкаваных па вынiках iнтэрв’ю кiраўнiка беларускай дзяржавы амерыканскай газеце "Thе Wаll Strееt Jоurnаl" 11 лiстапада, мела месца абсалютна няправiльная iнтэрпрэтацыя выказванняў Прэзiдэнта, якiя датычылiся планаў ЗША па разгортванні сiстэмы ПРА ў Еўропе i дзеянняў у адказ у сувязi з гэтым Расiйскай Федэрацыi, уключаючы размяшчэнне ракетных комплексаў "Iскандэр", — адзначыў Андрэй Папоў.

"Кiраўнiк беларускай дзяржавы не рабiў нiякiх заяў аб намерах нашай краiны размясцiць расiйскiя ракетныя комплексы "Iскандэр" у Беларусi ў якасцi меры ў адказ на дзеяннi ЗША па разгортванні сiстэмы ПРА ў Еўропе. У гэтым вельмi лёгка пераканацца, зверыўшыся са стэнаграмай iнтэрв’ю Прэзiдэнта газеце "Thе Wаll Strееt Jоurnаl", размешчанай на афiцыйным сайце кiраўнiка дзяржавы ў інтэрнэце", — падкрэслiў прэс-сакратар знешнепалiтычнага ведамства.

Ён з жалем канстатаваў, што скажэнне сэнсу выказванняў Прэзiдэнта Беларусi прывяло да з’яўлення мноства домыслаў у iншых сродках масавай iнфармацыi, якiя сталi прычынай памылковых ацэнак не толькi сярод экспертаў, але i ў палiтычных колах розных дзяржаў.

"Размова iшла выключна аб тым, каб у рамках агульнага пераўзбраення беларускай армii паступова замянiць устарэлыя ракетныя комплексы на новыя, больш дасканалыя, уключаючы, магчыма, i ракетныя комплексы "Iскандэр". Пагадзiцеся, што пераўзбраенне ўласнай армii — справа абсалютна нармальная i натуральная для любой дзяржавы", — сказаў Андрэй Папоў.

Ён таксама дадаў, што гэтыя намеры беларускай дзяржавы не з’яўляюцца планамi заўтрашняга дня: размова iдзе аб тым, каб паступова праводзiць гэту работу, у тым лiку па меры з’яўлення ў Беларусi адпаведных фiнансавых магчымасцяў.

БЕЛТА.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Амерыканская газета "Thе Wаll Strееt Jоurnаl" сказiла выказванне Прэзiдэнта Беларусi аб пераўзбраеннi беларускай армii расiйскiмi ракетнымi
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика