Калектыву грамадскага аб’яднання "Беларускi саюз журналiстаў"
Калектыву грамадскага аб’яднання "Беларускi саюз журналiстаў"
Калектыву грамадскага аб’яднання
"Беларускi саюз журналiстаў"
Дарагiя сябры! Вiншую вас з 50-годдзем стварэння Беларускага саюза журналiстаў. За сваю паўвекавую гiсторыю ваша аб’яднанне заслужыла аўтарытэт i павагу дзякуючы таму, што паслядоўна адстойвала прынцыпы духоўнасцi, праўдзiвасцi, патрыятызму i прафесiйнага майстэрства. Не сакрэт, што журналiстыка можа выступаць як стваральным, так i дэструктыўным фактарам у працэсе фармiравання грамадскай думкi. На жаль, сёння не ўсе сродкi масавай iнфармацыi працуюць у iнтарэсах дабрабыту нашага народа i ўмацавання маладой суверэннай дзяржавы. Таму гэтак важна канструктыўная пазiцыя Саюза журналiстаў, яго актыўная роля ў жыццi краiны. Iнфармацыйная прастора не павiнна быць арэнай распальвання сацыяльнай i мiжнацыянальнай варожасцi, тыражавання зла i амаральнасцi. У цяперашнiм неспакойным свеце вельмi важна даносiць да людзей узважаную i дакладную iнфармацыю, усведамляючы ўсю меру адказнасцi за кожнае друкаванае або эфiрнае слова. Прафесiйнаму аб’яднанню i ў далейшым трэба яшчэ больш рашуча ставiць заслон насiллю, хлуснi i амаральнасцi. У той жа час заахвочваць творчыя дасягненнi журналiстаў у асвятленнi актуальных тэм. Няхай множацца рады вашага саюза, папаўняючыся сапраўды залатымi пёрамi — таленавiтымi, духоўна багатымi i высокаадукаванымi людзьмi, патрыётамi Айчыны. Шчыра жадаю вам моцнага здароўя, новых поспехаў i невычэрпнага натхнення. Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Дарагiя сябры! Вiншую вас з 50-годдзем стварэння Беларускага саюза журналiстаў. За сваю паўвекавую гiсторыю ваша аб’яднанне заслужыла аўтарытэт i па
|
|