Закон Рэспублiкi Беларусь Аб рэспублiканскiм бюджэце на 2009 год
Закон Рэспублiкi Беларусь Аб рэспублiканскiм бюджэце на 2009 год
Закон Рэспублiкi Беларусь
Аб рэспублiканскiм бюджэце на 2009 год
Прыняты Палатай прадстаўнiкоў 9 кастрычнiка 2008 года Адобраны Саветам Рэспублiкi 22 кастрычнiка 2008 года
Артыкул 1. Зацвердзiць рэспублiканскi бюджэт на 2009 год па расходах у суме 57 699 262 425 тыс. рублёў зыходзячы з прагназуемага аб’ёму даходаў у суме 54 899 262 425 тыс. рублёў. Зацвердзiць рэспублiканскi бюджэт на 2009 год па расходах у суме 57 699 262 425 тыс. рублёў зыходзячы з прагназуемага аб’ёму даходаў у суме 54 899 262 425 тыс. рублёў.Устанавiць гранiчны памер дэфiцыту рэспублiканскага бюджэту на 2009 год у суме 2 800 000 000 тыс. рублёў. Ажыццявiць фiнансаванне дэфiцыту рэспублiканскага бюджэту ў 2009 годзе згодна з дадаткам 1. Артыкул 2. Рэспублiканскi фонд падтрымкi вытворцаў сельскагаспадарчай прадукцыi, харчавання i аграрнай навукi, рэспублiканскi дарожны фонд, рэспублiканскi фонд аховы прыроды, фонд нацыянальнага развiцця, фонд арганiзацыi збору (нарыхтоўкi) i выкарыстання адходаў у якасцi другаснай сыравiны, фонд унiверсальнага абслугоўвання (рэзерв унiверсальнага абслугоўвання), iнавацыйныя фонды, якiя ўтвараюцца ў адпаведнасцi з гэтым Законам*, у 2009 годзе з’яўляюцца дзяржаўнымi мэтавымi бюджэтнымi фондамi. Рэспублiканскi фонд падтрымкi вытворцаў сельскагаспадарчай прадукцыi, харчавання i аграрнай навукi, рэспублiканскi дарожны фонд, рэспублiканскi фонд аховы прыроды, фонд нацыянальнага развiцця, фонд арганiзацыi збору (нарыхтоўкi) i выкарыстання адходаў у якасцi другаснай сыравiны, фонд унiверсальнага абслугоўвання (рэзерв унiверсальнага абслугоўвання), iнавацыйныя фонды, якiя ўтвараюцца ў адпаведнасцi з гэтым Законам*, у 2009 годзе з’яўляюцца дзяржаўнымi мэтавымi бюджэтнымi фондамi.Артыкул 3. Уключыць у 2009 годзе: Уключыць у 2009 годзе:у рэспублiканскi бюджэт сродкi дзяржаўных мэтавых бюджэтных фондаў: рэспублiканскага фонду падтрымкi вытворцаў сельскагаспадарчай прадукцыi, харчавання i аграрнай навукi, рэспублiканскага дарожнага фонду, рэспублiканскага фонду аховы прыроды, фонду нацыянальнага развiцця, фонду арганiзацыi збору (нарыхтоўкi) i выкарыстання адходаў у якасцi другаснай сыравiны, фонду ўнiверсальнага абслугоўвання (рэзерву ўнiверсальнага абслугоўвання), iнавацыйных фондаў, а таксама сродкi дзяржаўнага пазабюджэтнага Фонду сацыяльнай абароны насельнiцтва Мiнiстэрства працы i сацыяльнай абароны Рэспублiкi Беларусь; у мясцовыя бюджэты сродкi iнавацыйных фондаў, якiя ўтвараюцца абласнымi i Мiнскiм гарадскiм выканаўчымi камiтэтамi, а таксама сродкi пазабюджэтных фондаў, якiя ствараюцца ў адпаведнасцi з заканадаўствам мясцовымi Саветамi дэпутатаў або выканаўчымi камiтэтамi. Артыкул 4. Устанавiць, што ў 2009 годзе: Устанавiць, што ў 2009 годзе:1. Даходы рэспублiканскага бюджэту складаюць 54 899 262 425 тыс. рублёў згодна з дадаткам 2. 2. Даходы рэспублiканскага бюджэту фармiруюцца за кошт: 2.1. падатковых даходаў (за выключэннем сродкаў, якiя фармiруюць мясцовыя бюджэты ў адпаведнасцi з падпунктам 1.1 пункта 1 i пунктам 4 артыкула 6 гэтага Закона): падатку на прыбытак (за выключэннем адлiчэнняў, якiя перадаюцца ў бюджэты абласцей i г. Мiнска, па нарматывах, прадугледжаных абзацам другiм часткi першай артыкула 5 гэтага Закона); падатку на даходы (за выключэннем падатку на даходы ад ажыццяўлення латарэйнай дзейнасцi i адлiчэнняў, якiя перадаюцца ў бюджэты абласцей i г. Мiнска, па нарматывах, прадугледжаных абзацам другiм часткi першай артыкула 5 гэтага Закона); падатку на даходы ад ажыццяўлення латарэйнай дзейнасцi па рэспублiканскiх i мiжнародных латарэях; падатку на даходы ад правядзення электронных iнтэрактыўных гульняў; падатку на дабаўленую вартасць (за выключэннем адлiчэнняў, якiя перадаюцца ў бюджэты абласцей i г. Мiнска, па нарматывах, прадугледжаных абзацам трэцiм часткi першай артыкула 5 гэтага Закона); акцызаў; падатку на набыццё аўтамабiльных транспартных сродкаў; збору за праезд аўтамабiльных транспартных сродкаў замежных дзяржаў па аўтамабiльных дарогах агульнага карыстання Рэспублiкi Беларусь; збору за выдачу дазволаў на праезд аўтамабiльных транспартных сродкаў Рэспублiкi Беларусь па тэрыторыях замежных дзяржаў; патэнтных пошлiн; збору за прадастаўленне права ўвозу на тэрыторыю Рэспублiкi Беларусь азонаразбуральных рэчываў; падатку за выкарыстанне прыродных рэсурсаў (экалагiчнага падатку), у тым лiку ў адпаведнасцi з падпунктам 2.1 пункта 2 артыкула 16 i пунктам 1 артыкула 17 гэтага Закона; мытных пошлiн i мытных збораў; афшорнага збору; дзяржаўнай пошлiны ў адпаведнасцi з заканадаўчымi актамi; консульскiх збораў; гербавага збору; iншых падаткаў i збораў, якiя збiраюцца з выручкi ад рэалiзацыi прадукцыi, тавараў (работ, паслуг) (за выключэннем тых, што залiчваюцца ў мясцовыя бюджэты), iншых падаткаў, збораў (пошлiн), устаноўленых Прэзiдэнтам Рэспублiкi Беларусь i (або) законамi, iншых па- датковых даходаў, устаноўленых заканадаўчымi актамi; 2.2. узносаў на дзяржаўнае сацыяльнае страхаванне; 2.3. непадатковых даходаў (за выключэннем сродкаў, якiя фармiруюць мясцовыя бюджэты ў адпаведнасцi з падпунктам 1.2 пункта 1 артыкула 6 гэтага Закона): за карыстанне грашовымi сродкамi рэспублiканскага бюджэту, уключаючы працэнты i пеню па бюджэтных пазыках, бюджэтных крэдытах; ад дывiдэндаў на акцыi (долi ў статутных фондах), якiя знаходзяцца ў рэспублiканскай уласнасцi, i даходаў ад iншых формаў удзелу ў капiтале; ад здачы ў арэнду маёмасцi, якая знаходзiцца ў рэспублiканскай уласнасцi, у адпаведнасцi з заканадаўчымi актамi; сродкаў, якiя паступаюць у рэспублiканскi бюджэт у лiк кампенсацыi расходаў дзяржавы ў адпаведнасцi з пунктам 3 артыкула 27 гэтага Закона; ад рэалiзацыi ў адпаведнасцi з заканадаўствам маёмасцi, якая знаходзiцца ў рэспублiканскай уласнасцi, а таксама маёмасных правоў на аб’екты iнтэлектуальнай уласнасцi (за выключэннем сродкаў, указаных у пункце 3 гэтага артыкула); ад рэалiзацыi маёмасцi, якая канфiскавана i iншым спосабам вернута ў даход дзяржавы (за выключэннем сродкаў, атрыманых ад рэалiзацыi безгаспадарнай маёмасцi, знаходак цi скарбаў, безнаглядных жывёл); штрафаў за ўчыненне адмiнiстрацыйных правапарушэнняў, якiя залiчваюцца ў адпаведнасцi з заканадаўствам, а таксама злачынстваў; ад кампенсацыi стратаў сельскагаспадарчай i лесагаспадарчай вытворчасцi, выклiканых канфiскацыяй сельскагаспадарчых зямель i зямель ляснога фонду, а таксама кампенсацыi шкоды ў адпаведнасцi з падпунктам 2.4 пункта 2 артыкула 16 гэтага Закона i iншым заканадаўствам; бязвыплатнай (спонсарскай) дапамогi i добраахвотных узносаў (пералiчэнняў) арганiзацый i фiзiчных асобаў у рэспублiканскi бюджэт у адпаведнасцi з заканадаўствам, акрамя бязвыплатных паступленняў у адпаведнасцi з падпунктам 2.4 пункта 2 гэтага артыкула; iншых непадатковых даходаў у адпаведнасцi з заканадаўчымi актамi; 2.4. бязвыплатных паступленняў. 3. Сродкi ад рэалiзацыi належнай дзяржаве маёмасцi, якая знаходзiцца ў рэспублiканскай уласнасцi, у адпаведнасцi з заканадаўствам аб прыватызацыi накiроўваюцца на фiнансаванне дэфiцыту рэспублiканскага бюджэту. 4. Даходы бюджэтаў свабодных эканамiчных зонаў, якiя ўключаюцца ў рэспублiканскi бюджэт, фармiруюцца за кошт падаткаў на даходы i прыбытак, акцызаў, якiя выплачваюцца рэзiдэнтамi свабодных эканамiчных зонаў (за выключэннем тых, што спаганяюцца пры ўвозе на мытную тэрыторыю Рэспублiкi Беларусь). 5. Падаткi, зборы (пошлiны) i iншыя даходы, указаныя ў пунктах 2—4 гэтага артыкула, залiчваюцца на рахунак рэспублiканскага бюджэту Мiнiстэрства фiнансаў Рэспублiкi Беларусь. Артыкул 5. Зацвердзiць на 2009 год нарматывы адлiчэнняў ад: Зацвердзiць на 2009 год нарматывы адлiчэнняў ад:падаткаў на даходы i прыбытак у памеры 50 працэнтаў у бюджэты абласцей i 39,6 працэнта — у бюджэт г. Мiнска, якiя атрымлiваюцца на адпаведнай тэрыторыi вобласцi i г. Мiнска; падатку на дабаўленую вартасць — 33 працэнты, у тым лiку ў бюджэты Брэсцкай вобласцi — 4,88 працэнта, Вiцебскай — 4,32, Гомельскай — 5,02, Гродзенскай — 3,76, Мiнскай — 4,98, Магiлёўскай вобласцi — 3,87 i г. Мiнска — 6,17 працэнта. Даходы, указаныя ў частцы першай гэтага артыкула, размяркоўваюцца Мiнiстэрствам фiнансаў Рэспублiкi Беларусь з улiкам палажэнняў часткi трэцяй гэтага артыкула памiж узроўнямi бюджэтаў па нарматывах адлiчэнняў, устаноўленых гэтым Законам i рашэннямi абласных Саветаў дэпутатаў пры зацвярджэннi адпаведных мясцовых бюджэтаў. Пры размеркаваннi даходаў не ўлiчваюцца падаткi на даходы i прыбытак, падатак на дабаўленую вартасць, залiчэнне якiх у рэспублiканскi бюджэт устаноўлена Прэзiдэнтам Рэспублiкi Беларусь, падаткi на даходы i прыбытак, якiя выплачваюцца рэзiдэнтамi свабодных эканамiчных зонаў, падатак на даходы ад ажыццяўлення латарэйнай дзейнасцi па рэспублiканскiх i мiжнародных латарэях, а таксама падаткi, зборы (пошлiны), якiя аплачваюцца ў адпаведнасцi з пунктам 4 артыкула 6 гэтага Закона. Артыкул 6. У 2009 годзе: У 2009 годзе:1. Залiчваюцца ў мясцовыя бюджэты абласцей i г. Мiнска: 1.1. падатковыя даходы: падаходны падатак з фiзiчных асобаў; падаткi на даходы i прыбытак у адпаведнасцi з артыкулам 5 гэтага Закона; падатак на даходы ад ажыццяўлення латарэйнай дзейнасцi па мясцовых латарэях; падатак на нерухомасць; падатак на дабаўленую вартасць у адпаведнасцi з артыкулам 5 гэтага Закона; падатак за выкарыстанне прыродных рэсурсаў (экалагiчны падатак) у частцы плацяжоў за выкарыстанне (выемку, здабычу) прыродных рэсурсаў i плацяжоў за перапрацоўку нафты i нафтапрадуктаў арганiзацыямi, якiя ажыццяўляюць перапрацоўку нафты; зямельны падатак; падатак пры спрошчанай сiстэме падаткаабкладання; акцызы на вiны, напiткi слабаалкагольныя i вiнныя (акрамя акцызаў на ўказаныя тавары, якiя збiраюцца пры ўвозе на мытную тэрыторыю Рэспублiкi Беларусь, а таксама выплачваюцца ў бюджэты свабодных эканамiчных зонаў у адпаведнасцi з пунктам 4 артыкула 4 гэтага Закона); адзiны падатак з iндывiдуальных прадпрымальнiкаў i iншых фiзiчных асобаў; адзiны падатак для вытворцаў сельскагаспадарчай прадукцыi; падатак на гульнявы бiзнэс; дзяржаўная пошлiна ў адпаведнасцi з заканадаўчымi актамi; iншыя падаткi, зборы (пошлiны) у адпаведнасцi з заканадаўчымi актамi; 1.2. непадатковыя даходы: за карыстанне грашовымi сродкамi мясцовых бюджэтаў, уключаючы працэнты па бюджэтных пазыках; дывiдэнды на акцыi (долi ў статутных фондах), якiя знаходзяцца ў камунальнай уласнасцi, i даходы ад iншых формаў удзелу ў капiтале; ад здачы ў арэнду маёмасцi, якая знаходзiцца ў камунальнай уласнасцi, у адпаведнасцi з заканадаўчымi актамi; сродкi, якiя паступаюць у мясцовыя бюджэты ў лiк кампенсацыi расходаў дзяржавы ў адпаведнасцi з пунктам 3 артыкула 27 гэтага Закона; ад рэалiзацыi ў адпаведнасцi з заканадаўствам маёмасцi, якая знаходзiцца ў камунальнай уласнасцi (за выключэннем сродкаў, указаных у пункце 3 гэтага артыкула); сродкi, атрыманыя ад рэалiзацыi безгаспадарнай маёмасцi, знаходак цi скарбаў, безнаглядных жывёл; штрафы за ўчыненне адмiнiстрацыйных правапарушэнняў, якiя залiчваюцца ў адпаведнасцi з заканадаўствам; ад кампенсацыi шкоды згодна з заканадаўствам; бязвыплатная (спонсарская) дапамога ў мясцовыя бюджэты ў адпаведнасцi з заканадаўствам, акрамя бязвыплатных паступленняў згодна з падпунктам 1.3 пункта 1 гэтага артыкула; сродкi пазабюджэтных фондаў, якiя ствараюцца мясцовымi Саветамi дэпутатаў або выканаўчымi камiтэтамi; iншыя непадатковыя даходы ў адпаведнасцi з заканадаўчымi актамi; 1.3. бязвыплатныя паступленнi. 2. Гранiчныя ўзроўнi дэфiцыту кансалiдаваных бюджэтаў абласцей i г. Мiнска складаюць 10 працэнтаў ад даходаў адпаведных мясцовых бюджэтаў абласцей i г. Мiнска. 3. Сродкi ад рэалiзацыi належнай дзяржаве маёмасцi, якая знаходзiцца ў камунальнай уласнасцi, у адпаведнасцi з заканадаўствам аб прыватызацыi накiроўваюцца на фiнансаванне дэфiцыту мясцовых бюджэтаў. 4. Падаткi (за выключэннем падатку на дабаўленую вартасць), зборы (пошлiны), якiя выплачваюцца да 1 студзеня 2011 года створанымi з 1 студзеня 2007 года ў гарадах раённага падпарадкавання з колькасцю насельнiцтва да 50 тысяч чалавек, пасёлках гарадскога тыпу, сельскiх населеных пунктах арганiзацыямi, што ажыццяўляюць прадпрымальнiцкую дзейнасць (акрамя гандлёвай пасрэднiцкай дзейнасцi), з сярэдняй колькасцю работнiкаў не больш як 100 чалавек (за выключэннем рэспублiканскiх унiтарных прадпрыемстваў i гаспадарчых таварыстваў з доляй рэспублiканскай уласнасцi, а таксама арганiзацый, вызваленых ад выплаты падаткаў, збораў (пошлiн) у адпаведнасцi з дэкрэтамi Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь ад 20 снежня 2007 г. № 9 "Аб некаторых пытаннях рэгулявання прадпрымальнiцкай дзейнасцi на тэрыторыi сельскiх населеных пунктаў" (Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублiкi Беларусь, 2008 г., № 1, 1/9241), ад 28 студзеня 2008 г. № 1 "Аб стымуляваннi вытворчасцi i рэалiзацыi тавараў (работ, паслуг)" (Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублiкi Беларусь, 2008 г., № 29, 1/9381)), цалкам залiчваюцца ў адпаведныя мясцовыя бюджэты базавага ўзроўню па месцы пастаноўкi гэтых арганiзацый на ўлiк у падатковых органах з дня iх дзяржаўнай рэгiстрацыi. Артыкул 7. У 2009 годзе: У 2009 годзе:1. Абласныя i Мiнскi гарадскi Саветы дэпутатаў, Саветы дэпутатаў базавага тэрытарыяльнага ўзроўню ў адпаведнасцi з пунктам 3 гэтага артыкула маюць права ўстанаўлiваць на тэрыторыi адпаведных адмiнiстрацыйна-тэрытарыяльных адзiнак наступныя мясцовыя падаткi i зборы: 1.1. падатак з продажу тавараў у рознiчным гандлi. Плацельшчыкамi падатку з продажу тавараў у рознiчным гандлi з’яўляюцца арганiзацыi, якiя вызначаны ў пункце 2 артыкула 13 Агульнай часткi Падатковага кодэкса Рэспублiкi Беларусь (далей у гэтым артыкуле i артыкуле 8 гэтага Закона — арганiзацыi), i iндывiдуальныя прадпрымальнiкi (за выключэннем iндывiдуальных прадпрымальнiкаў — плацельшчыкаў адзiнага падатку з iндывiдуальных прадпрымальнiкаў i iншых фiзiчных асобаў, а таксама iндывiдуальных прадпрымальнiкаў i арганiзацый, якiя прымяняюць спрошчаную сiстэму падаткаабкладання, i арганiзацый, што выплачваюць адзiны падатак для вытворцаў сельскагаспадарчай прадукцыi), якiя ажыццяўляюць рознiчны гандаль таварамi праз гандлёвыя i iншыя аб’екты (далей — рознiчная гандлёвая сетка) згодна з заканадаўствам на тэрыторыi адпаведных адмiнiстрацыйна-тэрытарыяльных адзiнак. Па падатку з продажу тавараў у рознiчным гандлi: аб’ектам падаткаабкладання з’яўляюцца аперацыi па рэалiзацыi ў рознiчнай гандлёвай сетцы тавараў (за выключэннем тавараў па пералiку, якi зацвярджаецца Саветам Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь); падатковая база вызначаецца як выручка ад рэалiзацыi плацельшчыкамi тавараў зыходзячы з рознiчных цэнаў без уключэння ў iх падатку з продажу тавараў у рознiчным гандлi; падатковая стаўка ўстанаўлiваецца ў памеры, якi не перавышае 5 працэнтаў падатковай базы. Сума падатку з продажу тавараў у рознiчным гандлi ўстанаўлiваецца як надбаўка да цаны рэалiзуемых тавараў з улiкам падатку на дабаўленую вартасць i выключаецца з выручкi пры падлiку падаткаў, збораў i iншых плацяжоў, што выплачваюцца ў бюджэт, у тым лiку ў дзяржаўныя мэтавыя бюджэтныя фонды; 1.2. падатак на паслугi. Плацельшчыкамi падатку на паслугi з’яўляюцца арганiзацыi i iндывiдуальныя прадпрымальнiкi (за выключэннем iндывiдуальных прадпрымальнiкаў — плацельшчыкаў адзiнага падатку з iндывiдуальных прадпрымальнiкаў i iншых фiзiчных асобаў, а таксама iндывiдуальных прадпрымальнiкаў i арганiзацый, якiя прымяняюць спрошчаную сiстэму падаткаабкладання, i арганiзацый, што выплачваюць адзiны падатак для вытворцаў сельскагаспадарчай прадукцыi), якiя ажыццяўляюць на тэрыторыi адпаведных адмiнiстрацыйна-тэрытарыяльных адзiнак аперацыi па аказаннi паслуг, што з’яўляюцца аб’ектам падаткаабкладання. Па падатку на паслугi: аб’ектам падаткаабкладання з’яўляюцца аперацыi па аказаннi арганiзацыямi i iндывiдуальнымi прадпрымальнiкамi паслуг: рынкаў, кiрмашоў, выставак-продажаў; гасцiнiц (кемпiнгаў, матэляў); рэстаранаў (бараў, кафэ); дыскатэк, бiльярдных, боўлiнг-клубаў; цырульняў (салонаў прыгажосцi), салярыяў; з нерухомай маёмасцю; сотавай рухомай электрасувязi, якая аказваецца абанентам; кабельнага тэлебачання; па тэхнiчным абслугоўваннi i рамонце транспартных сродкаў для фiзiчных асобаў; турыстычных i касметычных паслуг; падатковая база вызначаецца як выручка ад рэалiзацыi плацельшчыкамi паслуг без уключэння ў iх падатку на паслугi; падатковая стаўка ўстанаўлiваецца ў памеры, якi не перавышае 5 працэнтаў падатковай базы. Сума падатку на паслугi ўстанаўлiваецца як надбаўка да цаны рэалiзуемых паслуг з улiкам падатку на дабаўленую вартасць i выключаецца з выручкi пры падлiку падаткаў, збораў i iншых плацяжоў, якiя выплачваюцца ў бюджэт, у тым лiку ў дзяржаўныя мэтавыя бюджэтныя фонды; 1.3. мэтавыя зборы (транспартны збор на абнаўленне i аднаўленне транспарту агульнага карыстання, якi выкарыстоўваецца на маршрутах у гарадскiх пасажырскiх, прыгарадных i мiжгароднiх аўтобусных зносiнах, збор на ўтрыманне i развiццё iнфраструктуры горада (раёна)). Плацельшчыкамi мэтавых збораў з’яўляюцца арганiзацыi i iндывiдуальныя прадпрымальнiкi (за выключэннем iндывiдуальных прадпрымальнiкаў — плацельшчыкаў адзiнага падатку з iндывiдуальных прадпрымальнiкаў i iншых фiзiчных асобаў, а таксама iндывiдуальных прадпрымальнiкаў i арганiзацый, якiя прымяняюць спрошчаную сiстэму падаткаабкладання, i арганiзацый, што выплачваюць адзiны падатак для вытворцаў сельскагаспадарчай прадукцыi). Па мэтавых зборах: аб’ектам падаткаабкладання з’яўляецца ажыццяўленне прадпрымальнiцкай дзейнасцi на тэрыторыi адпаведных адмiнiстрацыйна-тэрытарыяльных адзiнак; падатковая база вызначаецца: для плацельшчыкаў-арганiзацый — як сума прыбытку, якая застаецца ў распараджэннi арганiзацыi пасля падаткаабкладання; для плацельшчыкаў — iндывiдуальных прадпрымальнiкаў — як сума даходу, якая застаецца ў распараджэннi iндывiдуальнага прадпрымальнiка пасля выплаты падаткаў, збораў (пошлiн), iншых абавязковых плацяжоў; падатковыя стаўкi ўстанаўлiваюцца ў памеры, якi не перавышае (па сукупнасцi) 3 працэнтаў падатковай базы, у тым лiку; транспартнага збору на абнаўленне i аднаўленне транспарту агульнага карыстання, якi выкарыстоўваецца на маршрутах у гарадскiх пасажырскiх, прыгарадных i мiжгароднiх аўтобусных зносiнах, — не менш як 2 працэнты; збору на ўтрыманне i развiццё iнфраструктуры горада (раёна) — не больш як 1 працэнт. Выплата мэтавых збораў плацельшчыкамi ажыццяўляецца за кошт прыбытку (даходу), якi застаецца ў iх распараджэннi пасля выплаты падаткаў, збораў (пошлiн), iншых абавязковых плацяжоў. Пры наяўнасцi ў арганiзацый — юрыдычных асобаў Рэспублiкi Беларусь (далей — юрыдычныя асобы) фiлiялаў, прадстаўнiцтваў i iншых адасобленых падраздзяленняў, якiя маюць асобны баланс i бягучы (разлiковы) або iншы банкаўскi рахунак (далей у гэтым падпункце — падраздзяленнi), выкананне падатковых абавязацельстваў гэтых юрыдычных асобаў па мэтавых зборах ажыццяўляецца такiмi падраздзяленнямi. Пры выкананнi падатковых абавязацельстваў юрыдычных асобаў выплата мэтавых збораў падраздзяленнямi ажыццяўляецца ў бюджэты абласцей i г. Мiнска па месцы знаходжання падраздзяленняў. Падраздзяленнi юрыдычных асобаў, што выконваюць падатковыя абавязацельствы гэтых юрыдычных асобаў, выплачваюць мэтавыя зборы, падлiчаныя па вынiках iх дзейнасцi ў парадку, устаноўленым на тэрыторыi адмiнiстрацыйна-тэрытарыяльнай адзiнкi па месцы знаходжання падраздзяленняў. Пры наяўнасцi ў юрыдычных асобаў фiлiялаў, прадстаўнiцтваў i iншых адасобленых падраздзяленняў, якiя не маюць асобнага балансу i бягучага (разлiковага) цi iншага банкаўскага рахунку, выплата мэтавых збораў ажыццяўляецца юрыдычнымi асобамi ў бюджэты абласцей i г. Мiнска па месцы iх знаходжання. Замежныя арганiзацыi, якiя ажыццяўляюць прадпрымальнiцкую дзейнасць на тэрыторыi Рэспублiкi Беларусь праз пастаянныя прадстаўнiцтвы, размешчаныя на тэрыторыi Рэспублiкi Беларусь, выплачваюць мэтавыя зборы ў парадку, устаноўленым на тэрыторыi адмiнiстрацыйна-тэрытарыяльнай адзiнкi па месцы ажыццяўлення дзейнасцi; 1.4. зборы з карыстальнiкаў. Плацельшчыкамi збораў з карыстальнiкаў з’яўляюцца арганiзацыi i фiзiчныя асобы, у тым лiку iндывiдуальныя прадпрымальнiкi (за выключэннем плацельшчыкаў адзiнага падатку з iндывiдуальных прадпрымальнiкаў i iншых фiзiчных асобаў, а таксама iндывiдуальных прадпрымальнiкаў i арганiзацый, якiя прымяняюць спрошчаную сiстэму падаткаабкладання, i арганiзацый, што выплачваюць адзiны падатак для вытворцаў сельскагаспадарчай прадукцыi). Па зборах з карыстальнiкаў аб’ектамi падаткаабкладання з’яўляюцца: паркоўка (стаянка) транспартных сродкаў у спецыяльна абсталяваных месцах, якiя вызначаюцца ў адпаведнасцi з Указам Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь ад 3 кастрычнiка 2006 г. № 589 "Аб упарадкаваннi работы аўтамабiльных стаянак i аўтамабiльных парковак" (Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублiкi Беларусь, 2006 г., № 163, 1/7961); валоданне сабакамi i (або) выкарыстанне iх у прадпрымальнiцкай дзейнасцi. Падатковая база па зборах з карыстальнiкаў вызначаецца ў залежнасцi ад аб’екта падаткаабкладання. Падатковыя стаўкi па гэтых зборах устанаўлiваюцца ў залежнасцi ад аб’екта падаткаабкладання ў памерах, кратных базавай велiчынi, i з’яўляюцца адзiнымi для ўсёй тэрыторыi вобласцi i г. Мiнска. Арганiзацыямi i iндывiдуальнымi прадпрымальнiкамi сумы збораў з карыстальнiкаў не ўключаюцца ў затраты па вытворчасцi i рэалiзацыi прадукцыi, тавараў (работ, паслуг), якiя ўлiчваюцца пры падаткаабкладаннi, i ў склад расходаў ад пазарэалiзацыйных аперацый; 1.5. збор з нарыхтоўшчыкаў. Плацельшчыкамi збору з нарыхтоўшчыкаў з’яўляюцца арганiзацыi i iндывiдуальныя прадпрымальнiкi (за выключэннем iндывiдуальных прадпрымальнiкаў i арганiзацый, якiя прымяняюць спрошчаную сiстэму падаткаабкладання, i арганiзацый, што выплачваюць адзiны падатак для вытворцаў сельскагаспадарчай прадукцыi). Па збору з нарыхтоўшчыкаў: аб’ектам падаткаабкладання з’яўляецца ажыццяўленне прамысловай нарыхтоўкi (закупкi) дзiкарослых раслiн (iх частак), грыбоў, тэхнiчнай i лекавай сыравiны раслiннага паходжання, сельскагаспадарчай прадукцыi ў мэтах iх прамысловай перапрацоўкi або рэалiзацыi; падатковая база вызначаецца як кошт аб’ёму нарыхтоўкi (закупкi) прадукцыi, падлiчаная зыходзячы з нарыхтоўчых (закупачных) цэнаў; падатковыя стаўкi ўстанаўлiваюцца ў залежнасцi ад вiду нарыхтоўчай (закупленай) прадукцыi i не могуць перавышаць 5 працэнтаў падатковай базы. Сума збору з нарыхтоўшчыкаў адносiцца на сабекошт прадукцыi, тавараў (работ, паслуг) i ўключаецца ў затраты па вытворчасцi i рэалiзацыi прадукцыi, тавараў (работ, паслуг), якiя ўлiчваюцца пры падаткаабкладаннi. Збор з нарыхтоўшчыкаў не выплачваецца, калi пры нарыхтоўцы дзiкарослых раслiн (iх частак), грыбоў, тэхнiчнай i лекавай сыравiны раслiннага паходжання адпаведнай арганiзацыяй або iндывiдуальным прадпрымальнiкам унесена плата за пабочнае лясное карыстанне; 1.6. курортны збор. Плацельшчыкамi курортнага збору з’яўляюцца фiзiчныя асобы, якiя знаходзяцца ў санаторна-курортных i аздараўленчых установах (за выключэннем асобаў, якiя накiроўваюцца на аздараўленне i санаторна-курортнае лячэнне бясплатна ў адпаведнасцi з заканадаўчымi актамi). Па курортным зборы: аб’ектам падаткаабкладання з’яўляецца знаходжанне фiзiчнай асобы ў санаторна-курортных i аздараўленчых установах, размешчаных на тэрыторыi адпаведных адмiнiстрацыйна-тэрытарыяльных адзiнак; падатковая база вызначаецца зыходзячы з кошту пуцёўкi ў санаторна-курортныя i аздараўленчыя ўстановы; падатковыя стаўкi ўстанаўлiваюцца ў залежнасцi ад вiду санаторна-курортнай i аздараўленчай установы i не могуць перавышаць 3 працэнтаў падатковай базы. 2. Абласныя i Мiнскi гарадскi Саветы дэпутатаў, Саветы дэпутатаў базавага тэрытарыяльнага ўзроўню не маюць права ўстанаўлiваць iншыя мясцовыя падаткi i зборы, акрамя ўказаных у пункце 1 гэтага артыкула, а таксама ўстанаўлiваць iншыя плацяжы ў адпаведныя мясцовыя бюджэты, у тым лiку ў мясцовыя мэтавыя бюджэтныя i пазабюджэтныя фонды, якiя валодаюць адзнакамi падаткаў, збораў (пошлiн), калi iншае не ўстаноўлена Прэзiдэнтам Рэспублiкi Беларусь. 3. Мясцовыя падаткi i зборы, указаныя ў падпунктах 1.1—1.5 пункта 1 гэтага артыкула, устанаўлiваюцца абласнымi i Мiнскiм гарадскiм Саветамi дэпутатаў i залiчваюцца ў мясцовыя бюджэты абласцей i г. Мiнска. Курортны збор, указаны ў падпункце 1.6 пункта 1 гэтага артыкула, устанаўлiваецца Мiнскiм гарадскiм Саветам дэпутатаў, Саветамi дэпутатаў базавага тэрытарыяльнага ўзроўню i залiчваецца ў адпаведныя бюджэты. Пры ўстанаўленнi мясцовых падаткаў i збораў мясцовыя Саветы дэпутатаў у адпаведнасцi з гэтым артыкулам вызначаюць плацельшчыкаў, падатковыя стаўкi, па- датковы перыяд, парадак падлiку, парадак i тэрмiны выплаты гэтых падаткаў i збораў, а таксама тэрмiны прадастаўлення ў падатковыя органы падатковых дэкларацый (разлiкаў) па мясцовых падатках i зборах. Пры ўстанаўленнi збораў з карыстальнiкаў, указаных у падпункце 1.4 пункта 1 гэтага артыкула, абласныя i Мiнскi гарадскi Саветы дэпутатаў у адпаведнасцi з заканадаўствам i гэтым артыкулам вызначаюць таксама падатковую базу па такiх зборах. Формы падатковых дэкларацый (разлiкаў) па мясцовых падатках i зборах вызначаюцца Саветам Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь. Падатковыя льготы па мясцовых падатках i зборах прадастаўляюцца мясцовымi Саветамi дэпутатаў (акрамя iндывiдуальных iльготаў юрыдычным асобам i iндывiдуальным прадпрымальнiкам), калi iншае не ўстаноўлена Прэзiдэнтам Рэспублiкi Беларусь. 4. Кантроль за правiльнасцю падлiку, паўнатой i своечасовасцю выплаты мясцовых падаткаў i збораў ускладаецца на падатковыя органы. Органы мясцовага кiравання i самакiравання, упаўнаважаныя арганiзацыi маюць права ажыццяўляць прыём i спагнанне мясцовых падаткаў i збораў. 5. Правы i абавязкi плацельшчыкаў мясцовых падаткаў i збораў, адказнасць за правiльнасць iх падлiку, паўнату i своечасовасць выплаты, парушэнне ўстаноўленага тэрмiну прадстаўлення дэкларацый (разлiкаў) па мясцовых падатках i зборах, парадак iх спагнання, а таксама права падатковых органаў па кантролi за правiльнасцю iх падлiку i своечасовасцю выплаты ўстанаўлiваюцца ў адпаведнасцi з заканадаўствам. Артыкул 8. У 2009 годзе: У 2009 годзе:1. Устанаўлiваецца збор у рэспублiканскi фонд падтрымкi вытворцаў сельскагаспадарчай прадукцыi, харчавання i аграрнай навукi. 2. Збор у рэспублiканскi фонд падтрымкi вытворцаў сельскагаспадарчай прадукцыi, харчавання i аграрнай навукi спагняецца з арганiзацый па стаўцы 1 працэнт ад выручкi, атрыманай ад рэалiзацыi прадукцыi, тавараў (работ, паслуг) (банкамi i нябанкаўскiмi крэдытна-фiнансавымi арганiзацыямi, за выключэннем Нацыянальнага банка Рэспублiкi Беларусь, — ад даходу за вылiкам расходаў па выплаце працэнтаў, камiсiйных i iншых банкаўскiх расходаў; арганiзацыямi незалежна ад арганiзацыйна-прававой формы, якiя ажыццяўляюць гандлёвую, нарыхтоўчую дзейнасць i дзейнасць па прадастаўленнi паслуг грамадскага харчавання, — ад валавога даходу; страхавымi арганiзацыямi — ад прыбытку). Пры гэтым фiлiялы, прадстаўнiцтвы i iншыя адасобленыя падраздзяленнi беларускiх арганiзацый, якiя маюць асобны баланс i бягучы (разлiковы) або iншы банкаўскi рахунак, па адпаведных аб’ектах падаткаабкладання выконваюць падатковыя абавязацельствы гэтых арганiзацый у парадку, ўстаноўленым гэтым артыкулам. 3. Вызвалiць ад выплаты збору ў рэспублiканскi фонд падтрымкi вытворцаў сельскагаспадарчай прадукцыi, харчавання i аграрнай навукi: арганiзацыi, якiя ажыццяўляюць прадпрымальнiцкую дзейнасць па вытворчасцi прадукцыi раслiнаводства (акрамя кветак i дэкаратыўных раслiн), жывёлагадоўлi, рыбаводства, пчалярства i прадуктаў дзiцячага харчавання, — у частцы выручкi ад гэтай дзейнасцi; арганiзацыi бытавога абслугоўвання — у частцы выручкi ад рэалiзацыi бытавых паслуг комплекснымi прыёмнымi пунктамi, размешчанымi ў сельскай мясцовасцi; лячэбна-вытворчыя майстэрнi пры псiхiятрычных, псiханеўралагiчных i процiтуберкулёзных бальнiцах i дыспансэрах; арганiзацыi спажывецкай кааперацыi (за выключэннем выручкi, атрыманай ад рэалiзацыi тавараў уласнай вытворчасцi, якiя абкладаюцца акцызамi); арганiзацыi грамадскiх аб’яднанняў "Беларускае таварыства iнвалiдаў па зроку", "Беларускае таварыства iнвалiдаў", "Беларускае таварыства глухiх", у якiх колькасць iнвалiдаў складае не менш за 50 працэнтаў ад спiсачнай колькасцi работнiкаў; арганiзацыi, якiя абслугоўваюць сельскую гаспадарку i выконваюць (аказваюць) работы (паслугi) арганiзацыям, што ажыццяўляюць прадпрымальнiцкую дзейнасць па вытворчасцi прадукцыi раслiнаводства, жывёлагадоўлi, рыбаводства i пчалярства, — у частцы выручкi ад выкананых (аказаных) работ (паслуг) па пералiку ўказаных работ (паслуг) згодна з дадаткам 3; арганiзацыi — у частцы выручкi ад рэалiзацыi работ (паслуг) фiзiчным асобам, якiя ажыццяўляюць вядзенне асабiстай падсобнай гаспадаркi, у адпаведнасцi з пералiкам работ (паслуг), што выконваюцца (аказваюцца) арганiзацыямi i iндывiдуальнымi прадпрымальнiкамi фiзiчным асобам, якiя ажыццяўляюць вядзенне асабiстай падсобнай гаспадаркi, зацверджаным Указам Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь ад 11 мая 2006 г. № 316 (Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублiкi Беларусь, 2006 г., № 74, 1/7576); арганiзацыi, якiя ажыццяўляюць навуковую дзейнасць, — у частцы выручкi ад рэалiзацыi навукова-даследчых, доследна-канструктарскiх i доследна-тэхналагiчных работ, выкананых за кошт сродкаў рэспублiканскага або мясцовых бюджэтаў, уключаючы грашовыя сродкi па дагаворах, заключаных з арганiзацыямi, якiм гэтыя сродкi выдзелены з бюджэту; арганiзацыi, уключаныя ў пералiк арганiзацый, iх адасобленых падраздзяленняў, якiя ажыццяўляюць санаторна-курортнае лячэнне i аздараўленне насельнiцтва, абароты па рэалiзацыi на тэрыторыi Рэспублiкi Беларусь пуцёвак якiмi вызваляюцца ад абкладання падаткам на дабаўленую вартасць, зацверджаны Указам Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь ад 19 сакавiка 2006 г. № 154 "Аб вызваленнi ад абкладання падаткам на дабаўленую вартасць абаротаў па рэалiзацыi на тэрыторыi Рэспублiкi Беларусь пуцёвак на санаторна-курортнае лячэнне i аздараўленне насельнiцтва" (Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублiкi Беларусь, 2006 г., № 52, 1/7364; 2007 г., № 56, 1/8395), — у частцы выручкi ад рэалiзацыi на тэрыторыi Рэспублiкi Беларусь пуцёвак на санаторна-курортнае лячэнне i аздараўленне; органы i падраздзяленнi па надзвычайных сiтуацыях — у частцы выручкi ад аказання платных паслуг па абслугоўваннi арганiзацый пажарнымi аварыйна-выратавальнымi атрадамi, часцямi i пастамi ў гарадах, раёнах, на аб’ектах; бюджэтныя арганiзацыi — у частцы сродкаў, якiя выдзяляюцца з рэспублiканскага i мясцовых бюджэтаў; арганiзацыi — у частцы субсiдый i датацый, якiя выдзяляюцца з рэспублiканскага i (або) мясцовых бюджэтаў; арганiзацыi — у частцы выручкi ад рэалiзацыi работ па будаўнiцтве, рэканструкцыi, рамонце i ўтрыманнi аўтамабiльных дарог агульнага карыстання; арганiзацыi — рэзiдэнты Парка высокiх тэхналогiй — у частцы выручкi ад рэалiзацыi прадукцыi, тавараў (работ, паслуг, маёмасных правоў на аб’екты iнтэлектуальнай уласнасцi); арганiзацыi — рэзiдэнты свабодных эканамiчных зонаў — у частцы выручкi ад рэалiзацыi; за межы Рэспублiкi Беларусь замежным (мiжнародным) арганiзацыям i (або) фiзiчным асобам у адпаведнасцi з заключанымi памiж iмi дагаворамi прадукцыi, тавараў (работ, паслуг) уласнай вытворчасцi, вырабленых гэтымi рэзiдэнтамi на тэрыторыi свабодных эканамiчных зонаў; на тэрыторыi Рэспублiкi Беларусь прадукцыi, тавараў (работ, паслуг) уласнай вытворчасцi, якiя выраблены iмi на тэрыторыi свабодных эканамiчных зонаў i адносяцца да iмпартазамяшчальных у адпаведнасцi з пералiкам, вызначаным Урадам Рэспублiкi Беларусь па ўзгадненнi з Прэзiдэнтам Рэспублiкi Беларусь; прадукцыi, тавараў (работ, паслуг) уласнай вытворчасцi, якiя выраблены iмi на тэрыторыi свабодных эканамiчных зонаў, iншым рэзiдэнтам свабодных эканамiчных зонаў згодна з заключанымi з iмi дагаворамi. 4. З улiкам асаблiвасцяў дзейнасцi асобных арганiзацый падлiк збору ў рэспублiканскi фонд падтрымкi вытворцаў сельскагаспадарчай прадукцыi, харчавання i аграрнай навукi ажыццяўляецца: арганiзацыямi, якiя маюць унутраныя абароты, — без улiку гэтых абаротаў; беларускiмi арганiзацыямi, якiя ажыццяўляюць прадпрымальнiцкую дзейнасць за межамi тэрыторыi Рэспублiкi Беларусь i з’яўляюцца падаткаплацельшчыкамi замежных дзяржаў, — без улiку сродкаў, атрыманых ад ажыццяўлення прадпрымальнiцкай дзейнасцi за межамi Рэспублiкi Беларусь, па якой яны з’яўляюцца падаткаплацельшчыкамi замежных дзяржаў; арганiзацыямi, якiя ажыццяўляюць будаўнiчыя, будаўнiча-мантажныя, навукова-даследчыя, доследна-канструктарскiя, доследна-тэхналагiчныя работы, — ад выручкi ад рэалiзацыi работ, выкананых гэтымi арганiзацыямi; арганiзацыямi, якiя ажыццяўляюць эксплуатацыю жыллёвага фонду, якiя заключылi дагаворы на аказанне жыллёва-камунальных i эксплуатацыйных паслуг фiзiчным асобам, — ад выручкi, атрыманай за аказаныя жыллёва-камунальныя i эксплуатацыйныя паслугi, без улiку даходаў ад платы насельнiцтва за карыстанне жылымi памяшканнямi (iх тэхнiчнае абслугоўванне) i камунальныя паслугi, а таксама платы за iнтэрнат; арганiзацыямi, якiя з’яўляюцца забудоўшчыкамi згодна з Указам Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь ад 15 чэрвеня 2006 г. № 396 "Аб долевым будаўнiцтве шматкватэрных жылых дамоў" (Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублiкi Беларусь, 2006 г., № 93, 1/7676), — ад выручкi, атрыманай ад рэалiзацыi аб’екта, а пры ажыццяўленнi будаўнiцтва з заключэннем дагавора будаўнiчага падраду з генеральным падрадчыкам i (або) падрадчыкам на будаўнiцтва аб’екта — ад валавога даходу; арганiзацыямi бытавога абслугоўвання насельнiцтва, адасобленымi падраздзяленнямi арганiзацый, якiя аказваюць бытавыя паслугi насельнiцтву, — ад аб’ёму рэалiзацыi прадукцыi, тавараў (работ, паслуг) без улiку кошту аплачаных насельнiцтвам матэрыялаў i запасных частак; арганiзацыямi, якiя вядуць лясную гаспадарку, — у частцы сродкаў, атрыманых ад прадпрымальнiцкай дзейнасцi; арганiзацыямi грамадскага харчавання — ад валавога даходу без улiку даходаў ад уласнай вытворчасцi; арганiзацыямi, якiя набываюць тавары i ажыццяўляюць iх перапрацоўку (за выключэннем дастатковай перапрацоўкi, у вынiку якой тавары ў адпаведнасцi з заканадаўствам адносяцца да прадукцыi ўласнай вытворчасцi), — ад валавога даходу; арганiзацыямi, якiя ажыццяўляюць эксплуатацыю газа-, электра- i цепласетак, — ад валавога даходу; арганiзацыямi, якiя ажыццяўляюць транспарцiроўку i пастаўку газу, — ад валавога даходу; арганiзацыямi, якiя ажыццяўляюць турыстычную дзейнасць, фармiруюць кошт пуцёвак з улiкам набыцця паслуг староннiх арганiзацый, — ад валавога даходу; арганiзацыямi, якiя ажыццяўляюць гандлёвую пасрэднiцкую дзейнасць (уключаючы камiсiйны гандаль), — ад даходу; арганiзацыямi, якiя з’яўляюцца прафесiйнымi ўдзельнiкамi рынку каштоўных папер, — ад даходу; арганiзацыямi, у тым лiку банкамi, якiя прадастаўляюць маёмасць у арэнду (лiзiнг), — ад даходу, атрыманага ад прадастаўлення маёмасцi ў арэнду (лiзiнг). 5. Арганiзацыi, акрамя страхавых арганiзацый, не робяць падлiк збору ў рэспублiканскi фонд падтрымкi вытворцаў сельскагаспадарчай прадукцыi, харчавання i аграрнай навукi ад пазарэалiзацыйных i аперацыйных даходаў, за выключэннем даходаў ад прадастаўлення маёмасцi ў арэнду (лiзiнг). 6. Сумы падлiчанага збору ў рэспублiканскi фонд падтрымкi вытворцаў сельскагаспадарчай прадукцыi, харчавання i аграрнай навукi ўлiчваюцца пры фармiраваннi адпускных цэнаў (тарыфаў) на прадукцыю, тавары (работы, паслугi) у адпаведнасцi з артыкулам 38 гэтага Закона. 7. Арганiзацыi штомесяц не пазней за 20-е чысло месяца, якi iдзе за справаздачным, прадстаўляюць у падатковыя органы па месцы пастаноўкi на ўлiк падатковую дэкларацыю (разлiк) аб сумах падлiчанага збору ў рэспублiканскi фонд падтрымкi вытворцаў сельскагаспадарчай прадукцыi, харчавання i аграрнай навукi за справаздачны месяц. Выплата збору ў рэспублiканскi фонд падтрымкi вытворцаў сельскагаспадарчай прадукцыi, харчавання i аграрнай навукi ажыццяўляецца арганiзацыямi штомесяц нарастаючым вынiкам з пачатку года не пазней за 22-е чысло месяца, якi iдзе за справаздачным. 8. Правы i абавязкi плацельшчыкаў збору ў рэспублiканскi фонд падтрымкi вытворцаў сельскагаспадарчай прадукцыi, харчавання i аграрнай навукi, адказнасць за правiльнасць яго вылiчэння, паўнату i своечасовасць выплаты, за парушэнне ўстаноўленага тэрмiну прадстаўлення дэкларацый (разлiкаў) па гэтым зборы, парадак яго спагнання, а таксама правы падатковых органаў па кантролi за правiльнасцю вылiчэння, паўнатой i своечасовасцю выплаты ўказанага збору ўстанаўлiваюцца ў адпаведнасцi з заканадаўствам. Артыкул 9. Устанавiць, што ў 2009 годзе: Устанавiць, што ў 2009 годзе:80 працэнтаў прыбытку Нацыянальнага банка Рэспублiкi Беларусь штомесяц пералiчваецца ў даход рэспублiканскага бюджэту; даход, атрыманы ад размяшчэння ў банках-нерэзiдэнтах крэдытаў Мiжнароднага валютнага фонду i iншых знешнiх дзяржаўных пазык (крэдытаў), атрыманых Урадам Рэспублiкi Беларусь i пад яго гарантыi, у поўным аб’ёме пералiчваецца ў даход рэспублiканскага бюджэту. Артыкул 10. Зацвердзiць на 2009 год: Зацвердзiць на 2009 год:расходы рэспублiканскага бюджэту ў суме 57 699 262 425 тыс. рублёў па функцыянальнай класiфiкацыi расходаў па раздзелах, падраздзелах i вiдах расходаў згодна з дадаткам 4; расходы рэспублiканскага бюджэту па ведамаснай класiфiкацыi расходаў згодна з дадаткам 5; пералiк бюджэтных праграм (без улiку сродкаў на фiнансаванне дзяржаўнай iнвестыцыйнай праграмы i сродкаў дзяржаўнага пазабюджэтнага Фонду сацыяльнай абароны насельнiцтва Мiнiстэрства працы i сацыяльнай абароны Рэспублiкi Беларусь) згодна з дадаткам 6; расходы рэспублiканскага бюджэту на фiнансаванне дзяржаўнай iнвестыцыйнай праграмы (без улiку рэзервовага фонду Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь) у суме 1 487 167 173 тыс. рублёў, у тым лiку за кошт сродкаў дзяржаўнага пазабюджэтнага Фонду сацыяльнай абароны насельнiцтва Мiнiстэрства працы i сацыяльнай абароны Рэспублiкi Беларусь у суме 857 705 тыс. рублёў. Артыкул 11. Зацвердзiць абаротную касавую наяўнасць па рэспублiканскiм бюджэце на 1 студзеня 2010 года ў суме 50 000 000 тыс. рублёў. Зацвердзiць абаротную касавую наяўнасць па рэспублiканскiм бюджэце на 1 студзеня 2010 года ў суме 50 000 000 тыс. рублёў.Артыкул 12. Устанавiць у 2009 годзе: Устанавiць у 2009 годзе:нiжнюю мяжу агульных затрат на навуковую, навукова-тэхнiчную i iнавацыйную дзейнасць у памеры 2,3 працэнта ад расходнай часткi рэспублiканскага бюджэту (без улiку расходаў дзяржаўных мэтавых бюджэтных фондаў, дзяржаўнага пазабюджэтнага Фонду сацыяльнай абароны насельнiцтва Мiнiстэрства працы i сацыяльнай абароны Рэспублiкi Беларусь, расходаў на фiнансаванне дзяржаўнай iнвестыцыйнай праграмы, кампенсацыi банкам працэнтаў па крэдытах, выдадзеных на жыллёвае будаўнiцтва грамадзянам, а таксама субсiдый на кампенсацыю кошту iмпар- туемай вуглевадароднай сыравiны); расходы рэспублiканскага бюджэту на навуковую, навукова-тэхнiчную i iнавацыйную дзейнасць па функцыянальнай класiфiкацыi расходаў па раздзелах, падраздзелах i вiдах расходаў у памеры 540 000 000 тыс. рублёў згодна з дадаткам 7, з iх нарматыў фiнансавання фундаментальных, у тым лiку арыентаваных фундаментальных, i прыкладных навуковых даследаванняў у памеры не менш за 30 працэнтаў. Накiрункi i дзяржаўныя заказчыкi ў межах расходаў рэспублiканскага бюджэту, прадугледжаных у 2009 годзе на навуковую, навукова-тэхнiчную i iнавацыйную дзейнасць, вызначаюцца Саветам Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь; расходы рэспублiканскага бюджэту (без улiку расходаў на фiнансаванне дзяржаўнай iнвестыцыйнай праграмы) на рэалiзацыю мерапрыемстваў Дзяржаўнай праграмы iнавацыйнага развiцця Рэспублiкi Беларусь на 2007—2010 гады, зацверджанай Указам Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь ад 26 сакавiка 2007 г. № 136 (Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублiкi Беларусь, 2007 г., № 79, 1/8435), уключаючы сродкi рэспублiканскага фонду падтрымкi вытворцаў сельскагаспадарчай прадукцыi, харчавання i аграрнай навукi, рэспублiканскага фонду аховы прыроды, рэспублiканскага дарожнага фонду, фонду арганiзацыi збору (нарыхтоўкi) i выкарыстання адходаў у якасцi другаснай сыравiны, iнавацыйных фондаў, дзяржаўнага пазабюджэтнага Фонду сацыяльнай абароны насельнiцтва Мiнiстэрства працы i сацыяльнай абароны Рэспублiкi Беларусь, у суме 1 199 285 534 тыс. рублёў згодна з дадаткам 8. Накiрункi i памеры выкарыстання сродкаў, якiя прадугледжваюцца ў рэспублiканскiм бюджэце на рэалiзацыю мерапрыемстваў Дзяржаўнай праграмы iнавацыйнага развiцця Рэспублiкi Беларусь на 2007—2010 гады, у межах расходаў устанаўлiваюцца ў адпаведнасцi з заканадаўствам. (Працяг будзе.)
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Артыкул 1. Зацвердзiць рэспублiканскi бюджэт на 2009 год па расходах у суме 57 699 262 425 тыс. рублёў зыходзячы з прагназуемага аб’ёму даходаў у суме |
|