Беларускага спевака выдавалі за вядомага маскоўскага шансанье
Беларускага спевака выдавалі за вядомага маскоўскага шансанье
МУС Беларусi ўзбудзiла крымiнальную справу ў дачыненнi да грамадзянiна, якi выдаваў беларускага музыканта за вядомага маскоўскага шансанье, якi выступаў з групай Мiхаiла Круга. Пра гэта паведамiла оперупаўнаважаны па асаблiва важных справах галоўнага ўпраўлення па барацьбе з карупцыяй i эканамiчнымi злачынствамi МУС Веранiка Пасмеццева. У МУС звярнуўся дырэктар гурта Мiхаiла Круга "Спадарожнiк" Вiталь Шамшонкаў. Ён расказаў, што ў гастрольным туры па гарадах Беларусi выступаюць нейкiя асобы, якiя прысвоiлi назву iх музычнага калектыву. Сам гурт знаходзiцца ў Расii. Аператыўнiкi пачалi высвятляць, хто ж пад вядомым iмем гурта выступае на канцэртах. Яны ўстанавiлi, што з гастрольнымi канцэртамi па раённых цэнтрах рэспублiкi раз’язджае нiбыта вядомы маскоўскi шансанье, спявак i кампазiтар Андрэй Морган i гурт Мiхаiла Круга "Спадарожнiк". Кошт бiлета на канцэрты складаў Br10—12 тыс. Блiжэйшыя канцэрты павiнны былi адбыцца ў Навагрудку i Смаргонi. Канцэрты адбылiся, але пад кантролем супрацоўнiкаў па барацьбе з карупцыяй i эканамiчнымi злачынствамi. Беларускi шансанье Андрэй Морган сапраўды на iх выступаў. Ён паведамiў аператыўнiкам, што ўпершыню чуе пра тое, што з’яўляецца маскоўскiм шансанье i павiнен быў выступаць разам з гуртам Мiхаiла Круга "Спадарожнiк". У ходзе правядзення далейшай праверкi было ўстаноўлена, што прадстаўнiк шансанье Андрэя Моргана, жыхар Брэсцкай вобласцi, распаўсюдзiў заведама хлуслiвую iнфармацыю пра выступленне ў Смаргонi i iншых гарадах Беларусi расiйскага калектыву "Спадарожнiк". Сам падазроны ўжо прызнаўся i патлумачыў, што хлуслiвую iнфармацыю даў для таго, каб прыцягнуць больш публiкi на канцэрты Андрэя Моргана. БЕЛТА Індыкi i мармытнуць не паспелi... ...Як апынулiся ў мяшку лiхадзея. Такiм вось чынам пазбавiлася пенсiянерка з вёскi Курыцiчы, што ў Петрыкаўскiм раёне, пяцi свойскiх птушак. Ды цi толькi ў яе ноччу ўкралi жыўнасць? У вёсцы Навасёлкi Кармянскага раёна, напрыклад, нехта ўзламаў дзверы хлява аднаго жыхара i забраў 14 курэй. Адзiнаццаць чубатак знiкла i з падворка пенсiянеркi з вёскi Iванаўка Рэчыцкага раёна i на сем меней — з хлява пенсiянера з вёскi Мiхалькi Гомельскага раёна. У апошнiм выпадку лiхадзей, напэўна, палiчыў, што здабыча ў яго аказалася не такой, на якую ён спадзяваўся, таму ў дадатак забраў яшчэ i каня. Мiлiцыя шукае аматараў мясных далiкатэсаў. Уладзiмiр ПЕРНIКАЎ..
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
МУС Беларусi ўзбудзiла крымiнальную справу ў дачыненнi да грамадзянiна, якi выдаваў беларускага музыканта за вядомага маскоўскага шансанье, якi выступ
|
|