21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

ПОГЛЯДЫ РОЗНЫЯ, А ІСЦIНА АДНА

26.08.2009 10:37 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

ПОГЛЯДЫ РОЗНЫЯ, А ІСЦIНА АДНА

У Баранавiчах прайшло пасяджэнне гарвыканкама, на якiм была прааналiзавана работа прадпрыемстваў горада. Выяснiлася, што за 9 месяцаў у лiку стратных аказалiся 23 прадпрыемствы горада, а з 11 прагнозных паказчыкаў выканана толькi пяць.

Эканомiку горада цягне ўнiз лёгкая прамысловасць. Тэкстыльшчыкi, швейнiкi, абутнiкi якi ўжо год не могуць устаць на ногi. Праблемы адны i тыя ж: на баваўняным аб’яднаннi не хапае сыравiны, а каб купiць бавоўну, патрэбны грошы. Вось тэкстыльшчыкi i чакаюць крэдытаў.

Дырэктар абутковай фабрыкi паскардзiўся, што не хапае рабочых рук. Прадпрыемства пакiдаюць швачкi, бо зарплата нiзкая... Вялiкi працэнт прадукцыi застаецца на складах, а гэта грошы, якiя не працуюць.

Многiя прадпрыемствы лёгкай прамысловасцi краiны ўпусцiлi свой шанц, а тыя, якiя здолелi знайсцi на Захадзе партнёраў, пачалi выпускаць канкурэнтаздольную прадукцыю i занялi на рынку сваю нiшу. Хто па нейкiх прычынах не здолеў своечасова правесцi рэарганiзацыю на сваiх прадпрыемствах, апынуўся ў аўтсайдарах.

Хто вiнаваты, што склалася такая сiтуацыя? Безумоўна, вялiкая адказнасць ляжыць на кiраўнiках прадпрыемстваў.

I тут можна пагадзiцца са старшынёй гарвыканкама Вiктарам Дзiчкоўскiм, якi сказаў:

— Арганiзацыя работы на гэтых прадпрыемствах не можа нас задаволiць i мы абавязаны вырашаць гэтую праблему...

На пасяджэннi прысутнiчаў прадстаўнiк канцэрна "Беллегпрам", у якога была свая пазiцыя.

— З такой нiзкай ацэнкай вынiкаў работы кiраўнiкоў прадпрыемстваў я не згодзен i яшчэ рана гаварыць пра неадпаведнасць пасадам, якiя яны займаюць, — заявiў намеснiк старшынi канцэрна Анатоль Гураў.

Два погляды, i разбярыся, каму больш балiць, што прадпрыемствы "ляжаць" — мясцовай уладзе цi канцэрну?

Як нi круцi, а ад такога становiшча страты найперш нясе горад. Вось возьмем тое ж баваўнянае аб’яднанне. Падаткi яно поўнасцю выплацiць не можа, у залiк даўгоў апiсана маёмасць прадпрыемства. Рэстаран "Гай" выстаўлены на аўкцыён, але пакупнiка пакуль няма. Горад узяў на сябе ўсю сацыяльную структуру аб’яднання, 22 гектары яго тэрыторыi...

Нам цяжка бывае паглядзець праўдзе ў вочы i рэальна ацанiць сiтуацыю, бо не губляем надзею i хочам верыць, што...

Бясконцымi крэдытамi тэкстыльны камбiнат (у свой час буйнейшы ў Еўропе) не адрадзiць. I давядзецца прыняць для прадпрыемства лёсавызначальнае рашэнне — раней цi пазней.

У свой час мне давялося пазнаёмiцца з крымiнальнай справай, якая датычылася былых кiраўнiкоў баваўнянага, то скажу, што ў той справе фiгуравала i былое кiраўнiцтва канцэрна. I няхай да крымiнальнай адказнасцi некага там прыцягнуць нельга было, але маральную адказнасць яны нясуць.

Дырэктар швейнай фабрыкi на пасяджэннi гарвыканкама атрымаў чарговае папярэджанне i на гэты раз апошняе. А здавалася б, са слоў дырэктара, справы на фабрыцы iдуць някепска. Прадукцыя не ляжыць на складах, прыстойны рост вытворчасцi i зарплата на прадпрыемстве, быццам бы, узрастае ў сярэднiм да 500 тысяч, дык у чым тут справа?

— Гэта дырэктар малюе ўсё ў ружовым колеры. А на справе фабрыка не выконвае паказчыкаў, няма аб’ёму вытворчасцi, а зарплата там за верасень 389 тысяч. Не дзiўна, што адтуль бягуць людзi — пасля ПТВ прыходзяць i не затрымлiваюцца. А якая там будзе зарплата, то яшчэ невядома. Канцэрн "Беллегпрам" мае свой погляд на праблемы, а з горада патрабуюць даць справаздачу за работу нават прадпрыемстваў рэспублiканскага падпарадкавання. I адносiны гарвыканкама да кiраўнiкоў прадпрыемстваў не могуць быць паблажлiвымi, — пракаментавала сiтуацыю начальнiк упраўлення эканомiкi гарвыканкама Раiса Уласовiч.

Канкурыраваць з замежнымi фiрмамi, якiя выпускаюць тавары масавага попыту па нiзкiх цэнах, прадпрыемствам лёгкай прамысловасцi складана. Не памылюся, калi скажу, што многiя вытворцы гэтай галiны апынулiся ў затарможаным стане. Выжываюць, найперш, прадпрыемствы мабiльныя, якiя трымаюць "нос па рынкавым ветры" — здольныя прыстасавацца.

Вось кiраўнiцтва абутковай фабрыкi "Рытм" хацела б, каб ёй адтэрмiнавалi плацяжы, але гэтага зрабiць немагчыма, бо бiзнэс-план фабрыкi не зацвердзiлi. Паступiла прапанова той бiзнэс-план прыняць i дапамагчы прадпрыемству.

— А гэта мера часовая, — адзначыў старшыня гарвыканкама, — падняць прадпрыемства можа толькi буйны iнвестар.

I гэта так. Тыя прадпрыемствы, якiя вырашылi гэтую задачу, сёння працуюць стабiльна.

На жаль, часта ў нас пошукi дзелавых партнёраў зацягваюцца на многiя гады, а гэта ўпушчаны час i неакрэсленая перспектыва.

Сымон Свiстуновiч.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Баранавiчах прайшло пасяджэнне гарвыканкама, на якiм была прааналiзавана работа прадпрыемстваў горада. Выяснiлася, што за 9 месяцаў у лiку стратных
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика