...
...
Цэны на прадуктовыя тавары ў Беларусi сёлета ў кастрычнiку ў параўнаннi з вераснем выраслi на 1,7 працэнта, а ў параўнаннi са снежнем мiнулага года — на 11,3 працэнта. У кастрычнiку больш за ўсё выраслi цэны на свiнiну, маргарын i пшанiчную муку — адпаведна на 4,2, 4,2 i 3 працэнты. Каўбасныя вырабы i вяндлiна падаражэлi на 2,7 працэнта, ялавiчына першай катэгорыi, хлеб i хлебабулачныя вырабы, крупы i бабовыя — на 2 — 2,1 працэнта, сыры, малако i малочныя прадукты — на 2,3-2,4 працэнта. Менш за ўсё падаражэлi макаронныя вырабы, мясныя i гароднiнныя кансервы, безалкагольныя напоi. Цэны на алей знiзiлiся на 6 працэнтаў, жывую рыбу — на 1,4 працэнта. Цукар застаўся ў ранейшай цане. Каля 60 чалавек персаналу i каля 180 пасажыраў былi эвакуяваныя з будынка Гродзенскага чыгуначнага вакзала з-за iлжывага сiгналу аб мiнiраваннi. Была выклiкана група размiнiравання, якая працавала каля гадзiны. Як устаноўлена, званок паступiў з тэлефона-аўтамата. Аўтара званка ўстанаўлiваюць. Збояў у руху чыгуначнага транспарту не было. Супрацоўнiкi Камiтэта Дзяржбяспекi затрымалi ў Вiцебску аднаго з кiраўнiкоў ўпраўлення Дэпартамента фiнансавых расследаванняў Камiтэта дзяржкантролю вобласцi падчас атрымання хабару ў памеры $5000. Грошы прызначалiся за спрыяльнае вырашэнне пытання аб знiжэннi штрафных санкцый, накладзеных на iндывiдуальнага прадпрымальнiка па вынiках праверкi яго фiнансава-гаспадарчай дзейнасцi. Узбуджана крымiнальная справа. У Краснаярску супрацоўнiкi мiлiцыi затрымалi падазронага ў выкраданнi аўтамабiля 19-гадовага мясцовага жыхара, якi матываваў свой учынак жаданнем пазбегнуць службы ў армii. Пры затрыманнi ў яго была на руках павестка ў ваенкамат для далейшага праходжання службы. Пры расследаваннi высветлiлася, што малады чалавек раней не судзiмы, па месцы вучобы характарызуецца станоўча. Цяпер яму пагражае пазбаўленне волi на тэрмiн да 5 гадоў. Лепш у турму, чым у армію? Вучоныя з Манчэстэрскага ўнiверсiтэта стварылi лекi, якiя ўзнаўляюць натуральны колер валасоў чалавека. Як вядома, з узростам валасы чалавека пачынаюць сiвець, бо значна падае актыўнасць меланацытаў — клетак, якiя прадуцыруюць неабходны пiгмент. У лабараторных умовах даследчыкам удалося прымусiць сiвыя i нават белыя валасы вярнуць страчаны колер. У будучым дэрматолагi спадзяюцца перавесцi створанае лякарства ў форму шампуню, якi нароўнi з фарбамi для валасоў мог бы змагацца з колерам адрастаючых каранёў. Шчаня цудам выжыла пасля таго, як было збiта аўтамабiлем, што рухаўся з хуткасцю больш за 110 км/гадз. Аўтамабiлiст на адной з дарог у Паўднёвай Італii не змог экстранна спынiцца i збiў маленькага дварняка, якi выскачыў пад калёсы. Ад удару сабака прабiў рашотку радыятара i засеў у прасторы памiж бамперам i радыятарам. Там шчаня i ўхiтрылася прабыць да поўнага спынення аўто — больш за 15 км. Ветэрынары падлячылi яму лапу i невялiкiя траўмы i адправiлi ў палiцэйскi ўчастак, дзе шчаня чакае новага гаспадара. ПОЎНЫ АБЗАЦНа борце самалёта iзраiльскай авiякампанii, якi ажыццяўляў рэйс з масквы ў Эйлат, двое грамадзян РФ у стане моцнага алкагольнага ап’янення ўчынiлi дэбош, у ходзе якога зламалi крэсла, спрабавалi згвалтаваць сцюардэсу, а адзiн з iх укусiў дзяўчыну за ягадзiцу. Другi моцна пабiў сваю жонку i аблiў сцюардэсу спiртным з бутэлькi. Уцiхамiрваць дэбашыраў давялося i пiлотам. Пасля прызямлення парушальнiкi былi затрыманыя i прызналiся ва ўчыненым. Кампанiя рыхтуе справаздачу аб памеры прычыненых стратаў. Мiравы суддзя паведамiў, што яны могуць быць выпушчаныя пад заклад у 26 тыс. шэкеляў i здачы на захоўванне сваiх замежных пашпартоў. Паводле паведамленняў карэспандэнтаў "Звязды" і інфармагенцтваў.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Каля 60 чалавек персаналу i каля 180 пасажыраў былi эвакуяваныя з будынка Гродзенскага чыгуначнага вакзала з-за iлжывага сiгналу аб мiнiраваннi. Была
|
|