Хэпі энд для ДЫНАМА
Хэпі энд для ДЫНАМА
У нядзелю завяршыўся чэмпiянат Беларусi па футболе сярод камандаў вышэйшай лiгi. Праўда, чэмпiён вызначыўся яшчэ два тыднi таму — БАТЭ стаў iм амаль безальтэрнатыўна. Тыя, хто пакiдае вышэйшую лiгу, таксама былi вядомыя даўно — ждановiцкая "Дарыда", мiнскi "Лакаматыў" i магiлёўскi "Савiт" ужо паспелi пасумаваць з гэтай нагоды. У наступным годзе вышэйшая лiга скароцiцца з 16 да 14 камандаў i месца тых, хто выбыў, зойме "Мiнск" — пераможца турнiру ў першай лiзе. Інтрыга ў апошнiх матчах заставалася адна — хто са сталiчных камандаў атрымае "серабро", а каму прыйдзецца задаволiцца "бронзай". У нядзелю яна канчаткова вырашылася. Сталiчнае "Дынама", якому дастаткова было не прайграць у гасцях у магiлёўскага "Савiта", разграмiла гаспадароў з лiкам 4:1. На пасляматчавай прэс-канферэнцыi галоўны трэнер магiлёўскай каманды Аляксандр Сяднёў заявiў, што на дадзены момант клуб спынiў сваё iснаванне, падзякаваў балельшчыкам i тым, хто на працягу сезона быў з камандай. МТЗ-РIПА, якi ў выпадку пройгрышу "Дынама" i ўласнага выйгрышу станавiўся другiм, перамагчы ўсе ж такi не ўдалося. "Гомель" аказаўся мацнейшым, i паводле афарыстычнага прызнання галоўнага трэнера каманды Андрэя Юсiпца, паставiў на апошняй у сезоне старонцы рамана клiчнiк. Да апошняга iмкнуўся зачапiцца за чацвёртае месца, якое пры пэўных умовах дае шанц на ўдзел у еўракубках, Вiцебск. Аднак у той самы момант, калi ў дабаўлены час Усаў забiваў БАТЭ i рабiў лiк нiчыйным, непрыемная для вiцебскага клуба вестка прыйшла з Салiгорска. Там Аляксандр Клiменка забiў пераможны гол для сваёй каманды i "Шахцёр" з большай колькасцю перамог выйшаў на чацвёртае месца. Аднак гэты поспех не меў нiякага значэння для галоўнага трэнера салiгорцаў Юрыя Вяргейчыка. На пасляматчавай прэс-канферэнцыi ён заявiў, што гэта быў яго апошнi матч на пасадзе. Вiктар Ганчарэнка пракаментаваў нiчыю з "Вiцебскам" наступным чынам: "Калi каманда не рэалiзуе столькi момантаў, то яна не дастойная перамогi. Аднак мы задаволеныя сезонам. Усе важныя матчы мы выйгралi". Вось вынiкi матчаў: "Савiт" — "Дынама" (Мiнск) — 1:4, "Гомель" — МТЗ-РIПА (Мiнск) — 2:1, БАТЭ (Барысаў) — "Вiцебск" — 1:1, "Шахцёр" (Салiгорск) — "Дарыда" — 1:0, "Гранiт" (Мiкашэвiчы) — "Нёман" (Гродна) — 1:1, "Лакаматыў" (Мiнск) — "Дынама" (Брэст) — 2:0, "Смаргонь" — "Днепр" (Магiлёў) — 1:0, "Нафтан" (Наваполацк) — "Тарпеда" (Жодзiна) — 0:0. Вынiковае становiшча камандаў: БАТЭ — 67 ачкоў (рознiца мячоў 54-20), "Дынама" (Мiнск) — 62 (49-29), МТЗ-РIПА — 57 (65-37), "Шахцёр" — 51 (50-35), "Вiцебск" — 51 (39-26), "Дынама" (Брэст) — 47 (40-34), "Нафтан" — 46 (41-35), "Смаргонь" — 39 (26-39), "Днепр" — 38 (45-42), "Гранiт" — 36 (35-34), "Гомель" — 33 (35-47), "Нёман" — 33 (36-40), "Тарпеда" — 31 (25-36), "Лакаматыў" — 25 (28-50), "Савiт" — 21 (28-61), "Дарыда" — 19 (25-56). Алена АЎЧЫННIКАВА.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У нядзелю завяршыўся чэмпiянат Беларусi па футболе сярод камандаў вышэйшай лiгi. Праўда, чэмпiён вызначыўся яшчэ два тыднi таму — БАТЭ стаў iм амаль б
|
|