Малафееў запрашае Герасiмца
Малафееў запрашае Герасiмца
"Дынама" саступіла "Трактару"
У чарговым матчы чэмпiянату Кантынентальнай хакейнай лiгi мiнскае "Дынама" 17 лiстапада прайграла ў Чалябiнску "Трактару" з лiкам 2:5. Шайбы ў беларусаў закiнулi Сяргей Дзямагiн i Джэф Джулiяна. Пасля 26 матчаў мiнскi клуб з 22 ачкамi займае 22-е месца сярод 24 удзельнiкаў КХЛ. На рахунку каманды 7 перамог i 19 паражэнняў, 52 закiнутыя i 93 прапушчаныя шайбы. Наступны матч "Дынама" правядзе 19 лiстапада ва Уфе супраць цяперашняга чэмпiёна Расii "Салавата Юлаева". "Керамiн" не адолеў "Юнацтва"Чэмпiёну Беларусi па хакеi "Керамiну" не ўдалося перарваць пераможную серыю "Юнацтва" — лiдара цяперашняга адкрытага першынства. У матчы сталiчных камандаў, якi прайшоў 17 лiстапада, "Керамiн", якi вёў у лiку 2:0 пасля першага перыяду, саступiў у овертайме — 2:3. Такiм чынам, "Юнацтва" не ведае паражэнняў 10 гульняў запар. Астатнiя вынiкi дня: "Вiцебск" — "Нёман" — 3:1, "Шыннiк" — "Хiмвалакно" — 4:2, "Хiмiк-СКА" — "Брэст" — 6:2. Днём раней адбылiся яшчэ два матчы тура: "Гомель" абгуляў "Агрэ" — 5:3, а жлобiнскi "Металург" — лiепайскi "Металургс" — 4:3. У тройцы лiдараў па-ранейшаму мiнскае "Юнацтва" (60 ачкоў), "Гомель" (51) i магiлёўскае "Хiмвалакно" (46). Малафееў запрашае ГерасiмцаБылы паўабаронца зборнай Беларусi Сяргей Герасiмец можа стаць новым памочнiкам галоўнага трэнера пецярбургскага "Дынама" Эдуарда Малафеева. "Прапанова ад клуба мне сапраўды паступiла, аднак сказаць штосьцi канткрэтнае змагу толькi пасля заключэння кантракта", — заявiў Герасiмец. Адстаўка Шустэра адмяняеццаМадрыдскi "Рэал" у Мiнск прывязе Бернд Шустэр. Спартыўны дырэктар "Рэала" Прадраг Мiятавiч абверг iнфармацыю пра магчымасць адстаўкi галоўнага трэнера "вяршковых", якая з’явiлася ў iспанскiх СМІ раней. "Нас не павiнны збянтэжваць апошнiя вынiкi, мы не будзем прымаць рашэннi, якiя потым акажуцца памылковымi", — заявiў Мiятавiч. Тым часам сам Шустэр пракаментаваў падрыхтоўку свайго клуба да матча з барысаўскiм БАТЭ выданню "Еl Mundо Dероrtivо". "Гуляць з беларусамi будзе складана, але мае хлопцы гатовыя да гэтага матча. Усе ўжо зразумелi, што да каманды з Барысава трэба ставiцца з максiмальнай сур’ёзнасцю. Яе гульцы нiчога не баяцца, атрымлiваюць задавальненне ад футбола, i гэта робiць iх небяспечнымi. Таму трэба заставацца сканцэнтраванымi i пастарацца забiць хуткi гол. У такiх матчах няма месца хваляванню i нервознасцi. Я з павагай стаўлюся да Ганчарэнкi i яго гульцоў за тое, чаго iм удалося дасягнуць", — адзначыў Шустэр.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Былы паўабаронца зборнай Беларусi Сяргей Герасiмец можа стаць новым памочнiкам галоўнага трэнера пецярбургскага "Дынама" Эдуарда Малафеева. |
|