Беларуская зборная выйграла Прэзідэнцкi Кубак
Беларуская зборная выйграла Прэзідэнцкi Кубак
Кубак Прэзiдэнцкага спартыўнага клуба вяртаецца на радзiму — беларуская хакейная дружына выйграла мiжнародны турнiр юнацкiх зборных, якi 17 лiстапада завяршыўся ў Мiнску. Лёс першага месца i залатых узнагарод вырашаўся ў апошнi дзень спаборнiцтваў, у матчы памiж камандамi Расii i Беларусi. Гульня стала сапраўднай кульмiнацыяй i да апошняй хвiлiны трымала ў напружаннi балельшчыкаў, якiя цалкам запоўнiлi трыбуны катка ХК "Юнацтва-Мiнск". Саступаючы ў ходзе матча 1:4, беларусы знайшлi ў сабе моц працягваць барацьбу. Пасля заканчэння другога перыяду на табло гарэлi лiчбы 2:4, i апошняя трэць паядынку стала лепшым турнiрным адрэзкам у выкананнi беларускай каманды. Гаспадарам удалося не толькi зраўняць лiк, але i выйсцi наперад. Аднак майстэрства нашых суседзяў таксама заслугоўвае самай высокай ацэнкi — за пяць секундаў да фiнальнай сiрэны расiяне зраўнялi лiк. Овертайм пераможцу не выявiў, а ў серыi булiтаў мацнейшымi аказалiся беларусы. Аўтарам пераможнай шайбы стаў Аляксей Скабелка, а чарговым уладальнiкам Кубка Прэзiдэнцкага спартыўнага клуба — каманда Беларусi. Бронзавым прызёрам стала зборная Латвii, якая перайграла дэбютанта спаборнiцтваў каманду Лiтвы — 5:2. Алена КРАВЕЦ.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Кубак Прэзiдэнцкага спартыўнага клуба вяртаецца на радзiму — беларуская хакейная дружына выйграла мiжнародны турнiр юнацкiх зборных, якi 17 лiстапада
|
|