Беларускі iнвестыцыйны форум перасягнуў усе нашы спадзяваннi
Беларускі iнвестыцыйны форум перасягнуў усе нашы спадзяваннi
Аб гэтым заявiў у Лондане прэм’ер-мiнiстр Беларусi Сяргей Сiдорскi, падводзячы вынiкi iнвестфоруму. Паводле яго слоў, першапачаткова прадугледжвалася, што колькасць удзельнiкаў форуму складзе 200-220 чалавек. У вынiку яна перасягнула 370. Удзел у мерапрыемстве быў платным, i такая колькасць удзельнiкаў сведчыць аб тым, што еўрапейскiя бiзнэсмены хацелi паглядзець на Беларусь, даведацца, як у нашай краiне iдуць рэформы. "Мы зрабiлi ўсё, каб яны не толькi пачулi, але i адчулi дух перамен, якiя адбываюцца ў Беларусi", — сказаў Сяргей Сiдорскi. Пры гэтым ён падкрэслiў, што ва ўмовах сусветнага фiнансавага крызiсу Беларусь прадставiла рэальныя праекты, паказала адкрытасць эканомiкi, якую гэты крызiс закрануў у найменшай ступенi. "Усе ўдзельнiкi выказалi думку, што гатовы iнвеставаць у нашу краiну. Ёсць вялiкая зацiкаўленасць iнвестараў працаваць у Беларусi, у тым лiку iнвестараў з арабскага свету", — канстатаваў беларускi прэм’ер. Гаворачы аб канкрэтных напрамках развiцця супрацоўнiцтва памiж беларускiмi i еўрапейскiмi прадпрыемствамi, Сяргей Сiдорскi адзначыў, што ў ходзе яго сустрэч у рамках форуму з кiраўнiкамi буйнейшых еўрапейскiх прадпрыемстваў былi абмеркаваны асобныя праекты, зацiкаўленасць у якiх выказалi замежныя бiзнэсмены. У прыватнасцi, кампанiя "Катэрпiлар" (ЗША) прапануе перанесцi шэраг сваiх вытворчасцяў у Беларусь. Былi абмеркаваны i iншыя праекты, звязаныя з дзейнасцю МАЗ, МТЗ. Беларусь iмкнецца заняць дастойнае месца ў агульным еўрапейскiм доме i стаць мостам для развiцця адносiнаў памiж Расiяй i Захадам. Гэта канстатавалася на сустрэчы прэм’ер-мiнiстра Беларусi Сяргея Сiдорскага з дзяржаўным мiнiстрам па справах Еўропы, членам Кабiнета мiнiстраў Вялiкабрытанii Кэралайн Флiнт. Сяргей Сiдорскi падкрэслiў, што Беларусь i Вялiкабрытанiя заўсёды былi саюзнiкамi ў самы складаны час. Прэм’ер-мiнiстр таксама расказаў аб сустрэчах напярэдаднi ў Лондане з прадстаўнiкамi палiтычных колаў Вялiкабрытанii. У брытанскiм парламенце з членамi Палаты абшчын i Палаты лордаў былi абмеркаваны ў тым лiку пытаннi, што датычацца тых санкцый, якiя мела Беларусь. Паводле слоў Сяргея Сiдорскага, у ходзе сустрэч усе выказалiся за тое, што эканамiчныя рэформы ў Беларусi ўсяляюць упэўненасць у выбраным палiтычным курсе i пацвярджаюць стабiльнасць эканамiчнага развiцця ўстойлiвай работай эканомiкi. Прадстаўнiкамi палiтычных колаў было адзначана, што ва ўмовах сусветнага фiнансавага крызiсу стабiльнасць Беларусi выклiкае ва ўсiх проста павагу. "Беларусь як эканамiчна развiтая дзяржава можа быць добрым iграком на еўрапейскiм рынку. Гэта адзначалi i многiя ўдзельнiкi Беларускага iнвестыцыйнага форуму", — сказаў Сяргей Сiдорскi. "Нам трэба больш адкрывацца, больш заяўляць аб сабе", — падкрэслiў прэм’ер-мiнiстр, дадаўшы, што ў многiм гэтаму будзе садзейнiчаць правядзенне такiх форумаў, як у Лондане. БЕЛТА.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Аб гэтым заявiў у Лондане прэм’ер-мiнiстр Беларусi Сяргей Сiдорскi, падводзячы вынiкi iнвестфоруму. Паводле яго слоў, першапачаткова прадугледжвалася
|
|