21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Закон Рэспублікi Беларусь Аб рэспублiканскiм бюджэце на 2009 год

26.08.2009 10:37 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Закон Рэспублікi Беларусь Аб рэспублiканскiм бюджэце на 2009 год Закон Рэспублікi Беларусь     Аб рэспублiканскiм бюджэце на 2009 год

 

(Заканчэнне. Пачатак у нумарах за 18, 19 лістапада.)

пакрыццё бацькамi расходаў на ўтрыманне дзяцей, якiя знаходзяцца на дзяржаўным забеспячэннi, у адпаведнасцi з заканадаўчымi актамi;

пакрыццё арганiзацыямi камунальных паслуг, расходаў на эксплуатацыю, капiтальны i бягучы рамонт будынкаў, збудаванняў i памяшканняў, якiм перадаюцца ў бязвыплатнае карыстанне будынкi, збудаваннi i памяшканнi бюджэтных арганiзацый;

аплату расходаў на ўтрыманне, эксплуатацыю, бягучы рамонт будынкаў, збудаванняў i памяшканняў, сувязь, камунальныя i iншыя паслугі арганiзацыямi, якiм здаюцца ў арэнду будынкi, збудаваннi i памяшканнi бюджэтных арганiзацый;

пакрыццё ў адпаведнасцi з заканадаўствам сродкаў, затрачаных дзяржавай на падрыхтоўку рабочага (служачага), спецыялiста, у выпадку, калi яны не адпрацавалi ўстаноўлены тэрмiн па размеркаваннi;

аплату расходаў на аказанне дыпламатычнымi прадстаўнiцтвамi i консульскiмi ўстановамi Рэспублiкi Беларусь за мяжой консульскiх паслуг;

аплату расходаў на ажыццяўленне дзяржаўнага будаўнiчага нагляду за аб’ектамi будаўнiцтва;

аплату расходаў на размеркаванне органамi дзяржаўнай статыстыкi зводных статыстычных даных, аказанне iншых iнфармацыйных паслуг;

пакрыццё ў адпаведнасцi з заканадаўствам расходаў мытных органаў;

пакрыццё асуджанымi расходаў на iх утрыманне ў крымiнальна-папраўчых установах;

пакрыццё расходаў за пражыванне ў пакоях працяглых спатканняў;

карыстанне падручнiкамi i вучэбнымi дапаможнiкамi навучэнцамi ўстаноў, якiя забяспечваюць атрыманне агульнай сярэдняй адукацыi, i вучэбнымi дапаможнiкамi выхаванцамi ўстаноў, якiя забяспечваюць атрыманне дашкольнай адукацыi. Плата за карыстанне падручнiкамi i вучэбнымi дапаможнiкамi навучэнцамi ўстаноў, якiя забяспечваюць атрыманне агульнай сярэдняй адукацыi, i вучэбнымi дапаможнiкамi выхаванцамi ўстаноў, якiя забяспечваюць атрыманне дашкольнай адукацыi, устанаўлiваецца ў залежнасцi ад матэрыяльнага становiшча сем’яў, тыпу ўстановы i ўзроўню навучання;

пакрыццё расходаў на вызначэнне кошту маёмасцi;

пакрыццё расходаў, звязаных з арганiзацыяй (падрыхтоўкай) i правядзеннем аўкцыёнаў i конкурсаў па продажы маёмасцi, адводам i дзяржаўнай рэгiстрацыяй стварэння зямельных участкаў;

пакрыццё расходаў за аказанне паслуг медыцынскiмi выцвярэзнiкамi;

страхавыя кампенсацыi ў выпадках, устаноўленых заканадаўствам;

аплату кошту сродкаў сацыяльнай рэабiлiтацыi ў адпаведнасцi з заканадаўствам;

пакрыццё ў выпадках, устаноўленых заканадаўствам, расходаў за аформленыя i выдадзеныя медыцынскiя кнiжкi, за выдадзеныя дыпломы i дублiкаты пасведчанняў, атэстатаў i дыпломаў аб адукацыi, якiя выраблены за кошт бюджэтных сродкаў;

пакрыццё ў адпаведнасцi з заканадаўствам расходаў на харчаванне адмiнiстрацыйна арыштаваных;

выкананне мерапрыемстваў па ахове раслiн;

дзейнасць лабараторыi тэхналогiй утылiзацыi звычайных боепрыпасаў i даследавання ўласцiвасцяў выбуховых матэрыялаў;

3.2. сродкi, якiя атрымлiваюцца падраздзяленнямi органаў унутраных спраў (за выключэннем Дэпар- тамента аховы Мiнiстэрства ўнутраных спраў Рэспублiкi Беларусь), унутранымi войскамi Мiнiстэрства ўнутраных спраў Рэспублiкi Беларусь ад вырабленай прадукцыi, тавараў (работ, паслуг) штатнай колькасцю, якая ўтрымлiваецца за кошт бюджэтных сродкаў, калi iншае не ўстаноўлена заканадаўчымi актамi;

3.3. сродкi, якiя атрымлiваюцца за харчаванне дзяцей ва ўстановах, якiя забяспечваюць атрыманне дашкольнай адукацыi i фiнансуюцца за кошт сродкаў адпаведных бюджэтаў.

4. Сума пеняў выплачваецца дадаткова да належнай да выплаты ў рэспублiканскi i мясцовыя бюджэты сумы сродкаў у адпаведнасцi з пунктам 3 гэтага артыкула.

5. Сродкi, якiя атрымлiваюцца i накiроўваюцца ў даходы рэспублiканскага i (або) мясцовых бюджэтаў у адпаведнасцi з пунктамi 1, 3 i 4 гэтага артыкула, не абкладаюцца падаткамi, зборамi (пошлiнамi).

6. Сродкi, якiя атрымлiваюцца дзяржаўнымi натарыяльнымi канторамi ад аказання дадатковых платных паслуг прававога i тэхнiчнага характару, звязаных са здзяйсненнем натарыяльных дзеянняў, паступаюць на бягучыя рахункi па пазабюджэтных сродках i пасля падаткаабкладання застаюцца ў iх распараджэннi i выкарыстоўваюцца ў парадку, вызначаным Саветам Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь.

7. Сродкi, указаныя ў пункце 3 гэтага артыкула, выплачваюцца ў парадку, вызначаным Саветам Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь, калi iншае не ўстаноўлена заканадаўчымi актамi.

8. Сродкi, якiя атрымлiваюцца ўваходзячымi ў склад (сiстэму) дзяржаўных органаў, Нацыянальнай акадэмii навук Беларусi арганiзацыямi (вайсковымi часцямi), органамi i падраздзяленнямi, якiя фiнансуюцца з бюджэту, ад ажыццяўлення прыносячай даходы дзейнасцi, якая рэалiзуецца згодна з заканадаўствам i ўстаноўчымi дакументамi (у тым лiку сродкi, якiя атрымлiваюцца ад здачы другасных рэсурсаў i каштоўных металаў), за выключэннем сродкаў, якiя атрымлiваюцца ў адпаведнасцi з пунктамi 3, 4 i 6 гэтага артыкула, паступаюць на бягучыя рахункi па пазабюджэтных сродках i пасля падаткаабкладання застаюцца ў iх распараджэннi i выкарыстоўваюцца на бягучае ўтрыманне, стварэнне i ўмацаванне iх матэрыяльна-тэхнiчнай базы ў парадку, устаноўленым Мiнiстэрствам фiнансаў Рэспублiкi Беларусь.

Вiды дзейнасцi, указаныя ў частцы першай гэтага пункта, устанаўлiваюцца дзяржаўнымi органамi, Нацыянальнай акадэмiяй навук Беларусi па ўзгадненнi з Мiнiстэрствам фiнансаў Рэспублiкi Беларусь i Мiнiстэрствам эканомiкi Рэспублiкi Беларусь, а таксама з iншымi дзяржаўнымi органамi ў выпадках, прадугледжаных заканадаўствам.

9. Кантроль за своечасовым i поўным пералiчэннем у бюджэт сродкаў у адпаведнасцi з пунктамi 3 i 4 гэтага артыкула ажыццяўляецца ўваходзячымi ў склад (сiстэму) дзяржаўных органаў, Нацыянальнай акадэмii навук Беларусi арганiзацыямi (вайсковымi часцямi), органамi i падраздзяленнямi, якiя атрымлiваюць гэтыя сродкi.

Артыкул 28. Устанавiць, што ў 2009 годзе ваеннаслужачым (за выключэннем ваеннаслужачых тэрмiновай службы), асобам начальнiцкага i радавога складу органаў унутраных спраў, органаў фiнансавых расследаванняў Камiтэта дзяржаўнага кантролю Рэспублiкi Беларусь, органаў i падраздзяленняў па надзвычайных сiтуацыях Мiнiстэрства па надзвычайных сiтуацыях Рэспублiкi Беларусь грашовая кампенсацыя ўзамен харчовага пайка ажыццяўляецца ў памеры 58 500 рублёў у месяц.

Устанавiць, што ў 2009 годзе ваеннаслужачым (за выключэннем ваеннаслужачых тэрмiновай службы), асобам начальнiцкага i радавога складу органаў унутраных спраў, органаў фiнансавых расследаванняў Камiтэта дзяржаўнага кантролю Рэспублiкi Беларусь, органаў i падраздзяленняў па надзвычайных сiтуацыях Мiнiстэрства па надзвычайных сiтуацыях Рэспублiкi Беларусь грашовая кампенсацыя ўзамен харчовага пайка ажыццяўляецца ў памеры 58 500 рублёў у месяц.

Артыкул 29. Устанавiць, што ў 2009 годзе:

Устанавiць, што ў 2009 годзе:

1. Адкрыццё i абслугоўванне Нацыянальным банкам Рэспублiкi Беларусь i iншымi банкамi рахункаў дзяржаўных органаў i бюджэтных арганiзацый, iншых арганiзацый i iндывiдуальных прадпрымальнiкаў па адкрытых iмi рахунках для размяшчэння бюджэтных сродкаў, а таксама выкананне аперацый са сродкамi рэспублiканскага i мясцовых бюджэтаў, выкананне плацежных iнструкцый на пералiчэнне падаткаў, збораў (пошлiн), пенi i iншых абавязковых плацяжоў у рэспублiканскi i мясцовыя бюджэты, дзяржаўныя мэтавыя бюджэтныя i пазабюджэтныя фонды ажыццяўляюцца без збiрання ўзнагароды (платы).

За карыстанне грашовымi сродкамi рэспублiканскага i мясцовых бюджэтаў, якiя знаходзяцца i размяшчаюцца на рахунках у банках, у тым лiку ў Нацыянальным банку Рэспублiкi Беларусь, банкi выплачваюць у даход адпаведнага бюджэту працэнты па стаўцы, устаноўленай Прэзiдэнтам Рэспублiкi Беларусь.

2. Залiчэнне на бягучыя (разлiковыя) рахункi, карт-рахункi, уклады (дэпазiты) i выплата з гэтых рахункаў заработнай платы, пенсiй, дапамог, стыпендый i iншых грашовых выплат, якiя праводзяцца грамадзянам у адпаведнасцi з заканадаўствам за кошт сродкаў рэспублiканскага i мясцовых бюджэтаў, ажыццяўляюцца банкамi без збiрання ўзнагароды (платы).

3. Абслугоўванне знешнiх дзяржаўных пазык, што пагашаюцца за кошт бюджэтных сродкаў, ажыццяўляецца банкамi, упаўнаважанымi Саветам Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь абслугоўваць знешнiя дзяржаўныя пазыкi (крэдыты), з выплатай узнагароды ў памеры не больш як 0,02 працэнта ад сумы кожнага плацяжу за кошт сродкаў, прадугледжаных у рэспублiканскiм бюджэце на абслугоўванне знешняга дзяржаўнага доўгу Рэспублiкi Беларусь.

Артыкул 30. Устанавiць, што ў 2009 годзе:

Устанавiць, што ў 2009 годзе:

1. Нарматыўныя прававыя акты, прынятыя (выдадзеныя) да 2009 года, аб выдзяленнi сродкаў або аб устанаўленнi парадку фiнансавання ў 2009 годзе забяспечваюцца фiнансаваннем з рэспублiканскага i мясцовых бюджэтаў у межах сродкаў, прадугледжаных у расходах адпаведных бюджэтаў.

2. Нарматыўныя прававыя акты, якiя цягнуць павелiчэнне або змяншэнне аб’ёму даходаў, расходаў i (або) гранiчнага памеру дэфiцыту, прадугледжаных у рэспублiканскiм бюджэце на 2009 год, прымаюцца Прэзiдэнтам Рэспублiкi Беларусь альбо з яго згоды.

3. Урад Рэспублiкi Беларусь пры неабходнасцi ва ўстаноўленым парадку мае права ўносiць Прэзiдэнту Рэспублiкi Беларусь прапановы аб удакладненнi асобных паказчыкаў рэспублiканскага бюджэту на 2009 год не больш чым адзiн раз у квартал, калi iншае не ўстаноўлена заканадаўчымi актамi.

Артыкул 31. Устанавiць, што ў 2009 годзе:

Устанавiць, што ў 2009 годзе:

1. Саветам Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь могуць прымацца рашэннi:

1.1. у парадку, устаноўленым Прэзiдэнтам Рэспублiкi Беларусь, аб пакрыццi юрыдычным асобам (пазычальнiкам) часткi працэнтаў за карыстанне банкаўскiм крэдытам у памерах расходаў на ўказаныя мэты, прадугледжаных у рэспублiканскiм бюджэце на iншыя пытаннi ў галiне прамысловасцi, будаўнiцтва i архiтэктуры, палiва i энергетыку, развiццё сельскагаспадарчай вытворчасцi, рыбаводства i перапрацоўкi сельскагаспадарчай прадукцыi, iншыя агульнадзяржаўныя расходы, iншую дзейнасць у галiне нацыянальнай эканомiкi, а таксама за кошт сродкаў дзяржаўных мэтавых бюджэтных фондаў, што ўтвараюцца ў адпаведнасцi з заканадаўствам;

1.2. аб выдзяленнi з рэспублiканскага бюджэту сродкаў, прадугледжаных на фiнансаванне расходаў, звязаных са стыхiйнымi бедствамi, аварыямi i катастрофамi;

1.3. аб накiраваннi на аплату ва ўстаноўленым заканадаўствам парадку камандзiровачных расходаў за межы Рэспублiкi Беларусь, прадугледжаных па вiдзе расходаў "Мiжнародныя культурныя i iнфармацыйныя сувязi" ў суме 700 000 тыс. рублёў звыш сродкаў, запланаваных на гэтыя мэты па ведамаснай класiфiкацыi расходаў.

2. Фiнансаванне расходаў па ацэнцы кошту маёмасцi ажыццяўляецца за кошт сродкаў:

рэспублiканскага бюджэту ў парадку, што вызначаецца Саветам Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь, — якая знаходзiцца ў рэспублiканскай уласнасцi;

адпаведных мясцовых бюджэтаў у парадку, што вызначаецца абласнымi i Мiнскiм гарадскiм выканаўчымi камiтэтамi, — якая знаходзiцца ў камунальнай уласнасцi.

3. Грамадскiм аб’яднанням можа аказвацца па рашэннi Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь дзяржаўная падтрымка з рэспублiканскага бюджэту ў адпаведнасцi з заканадаўчымi актамi.

4. Юрыдычным асобам i iндывiдуальным прадпрымальнiкам можа аказвацца з рэспублiканскага бюджэту фiнансавая дапамога за кошт сродкаў, прадугледжаных на гэтыя мэты, у парадку, вызначаным заканадаўчымi актамi.

5. Гранiчныя памеры складаюць:

5.1. абавязацельстваў па дагаворах страхавання экспартных рызык з падтрымкай дзяржавы — у эквiваленце 311 млн долараў ЗША;

5.2. сродкаў (без улiку сродкаў дзяржаўных мэтавых бюджэтных фондаў у адпаведнасцi з часткай другой гэтага падпункта), якiя накiроўваюцца на:

кампенсацыю юрыдычным асобам часткi працэнтаў за карыстанне банкаўскiмi крэдытамi, — 438 млрд рублёў;

аказанне фiнансавай дапамогi юрыдычным асобам i iндывiдуальным прадпрымальнiкам, — 110 млрд рублёў.

Гранiчныя памеры сродкаў рэспублiканскага фонду падтрымкi вытворцаў сельскагаспадарчай прадукцыi, харчавання i аграрнай навукi, рэспублiканскага дарожнага фонду, рэспублiканскага фонду аховы прыроды, фонду арганiзацыi збору (нарыхтоўкi) i выкарыстання адходаў у якасцi другаснай сыравiны, фонду ўнiверсальнага абслугоўвання (рэзерву ўнiверсальнага абслугоўвання), якiя накiроўваюцца на аказанне фiнансавай дапамогi юрыдычным асобам i iндывiдуальным прадпрымальнiкам, кампенсацыю юрыдычным асобам часткi працэнтаў за карыстанне банкаўскiмi крэдытамi, прадастаўленне бюджэтных пазык, устанаўлiваюцца ў заканадаўчых актах пры вызначэннi на 2009 год напрамкаў i памераў выкарыстання гэтых фондаў.

Гранiчныя памеры сродкаў iнавацыйных фондаў, што ўтвараюцца рэспублiканскiмi органамi дзяржаўнага кiравання i iншымi дзяржаўнымi арганiзацыямi, якiя падпарадкаваны Ураду Рэспублiкi Беларусь, Нацыянальнай акадэмiяй навук Беларусi, i накiроўваюцца на пакрыццё працэнтаў за карыстанне банкаўскiмi крэдытамi, прадастаўленне бюджэтных пазык, устанаўлiваюцца ўказанымi органамi i арганiзацыямi, Нацыянальнай акадэмiяй навук Беларусi, а таксама Беларускiм рэспублiканскiм саюзам спажывецкiх таварыстваў пры зацвярджэннi расходаў iнавацыйных фондаў па напрамках i мэтах выкарыстання ў адпаведнасцi з заканадаўствам.

Артыкул 32. Устанавiць, што ў 2009 годзе Мiнiстэрства фiнансаў Рэспублiкi Беларусь у працэсе выканання рэспублiканскага бюджэту мае права:

Устанавiць, што ў 2009 годзе Мiнiстэрства фiнансаў Рэспублiкi Беларусь у працэсе выканання рэспублiканскага бюджэту мае права:

1. Уносiць змяненнi ў:

квартальнае размеркаванне даходаў рэспублiканскага бюджэту;

даходы рэспублiканскага бюджэту ў межах зацверджаных гадавых паступленняў;

квартальнае размеркаванне расходаў рэспублiканскага бюджэту;

расходы рэспублiканскага бюджэту па ведамаснай i эканамiчнай класiфiкацыi расходаў бюджэту ў межах зацверджаных гадавых назначэнняў па функцыянальнай класiфiкацыi расходаў бюджэту;

расходы рэспублiканскага бюджэту па функцыянальнай класiфiкацыi расходаў бюджэту ў частцы асiгнаванняў на фiнансаванне дзяржаўнай iнвестыцыйнай праграмы i рэзервовых фондаў;

памеры крынiц фiнансавання дэфiцыту рэспублiканскага бюджэту;

даходы рэспублiканскага бюджэту ў частцы мытных пошлiн (вывазных) на нафтапрадукты i расходы рэспублiканскага бюджэту ў частцы субсiдый на пакрыццё кошту iмпар- туемай вуглевадароднай сыравiны.

2. У выпадку незаконнага атрымання або выкарыстання мясцовымi выканаўчымi i распарадчымi органамi не па мэтавым прызначэннi альбо з парушэннем заканадаўства сродкаў, выдзеленых з рэспублiканскага бюджэту, альбо iснуючай запазычанасцi па плацяжах у гэты бюджэт, уключаючы запазычанасць па бюджэтных пазыках, бюджэтных крэдытах, невыканання рашэнняў Урада Рэспублiкi Беларусь, прынятых у межах яго кампетэнцыi, ажыццяўляць пагашэнне (пакрыццё) такой запазычанасцi за кошт сродкаў, якiя перадаюцца з рэспублiканскага бюджэту ў бюджэты абласцей i г. Мiнска.

3. Ажыццяўляць залiк падлягаючых выплаце ў рэспублiканскi бюджэт юрыдычнымi асобамi падаткаў, збораў (пошлiн) i iншых абавязковых плацяжоў, запазычанасцi па бюджэтных пазыках, нявыкананых абавязацельствах па пазыках, выдадзеных з фонду падтрымкi экспарту, выкананых гарантыях Урада Рэспублiкi Беларусь па знешнiх дзяржаўных пазыках (крэдытах) i крэдытах, выдадзеных банкамi юрыдычным асобам, а таксама налiчаных пенi, працэнтаў i штрафаў — у межах сродкаў, якiя належаць указаным юрыдычным асобам з рэспублiканскага бюджэту, у тым лiку сродкаў адпаведных iнавацыйных фондаў.

Артыкул 33. У 2009 годзе пералiкi будоўляў i аб’ектаў (за выключэннем аб’ектаў будаўнiцтва (рэканструкцыi) дадатковай iнфраструктуры аграгарадкоў), што фiнансуюцца са сродкаў рэспублiканскага бюджэту, а таксама за кошт рэспублiканскага фонду аховы прыроды, рэспублiканскага дарожнага фонду i дзяржаўнага пазабюджэтнага Фонду сацыяльнай абароны насельнiцтва Мiнiстэрства працы i сацыяльнай абароны Рэспублiкi Беларусь вызначаюцца ў дзяржаўнай iнвестыцыйнай праграме на 2009 год, якая зацвярджаецца Прэзiдэнтам Рэспублiкi Беларусь.

У 2009 годзе пералiкi будоўляў i аб’ектаў (за выключэннем аб’ектаў будаўнiцтва (рэканструкцыi) дадатковай iнфраструктуры аграгарадкоў), што фiнансуюцца са сродкаў рэспублiканскага бюджэту, а таксама за кошт рэспублiканскага фонду аховы прыроды, рэспублiканскага дарожнага фонду i дзяржаўнага пазабюджэтнага Фонду сацыяльнай абароны насельнiцтва Мiнiстэрства працы i сацыяльнай абароны Рэспублiкi Беларусь вызначаюцца ў дзяржаўнай iнвестыцыйнай праграме на 2009 год, якая зацвярджаецца Прэзiдэнтам Рэспублiкi Беларусь.

Артыкул 34. У 2009 годзе:

У 2009 годзе:

1. Утвараць iнавацыйныя фонды за кошт адлiчэнняў у памеры не больш за 0,25 працэнта, за выключэннем адлiчэнняў у адпаведнасцi з часткай першай падпункта 2.1 пункта 2 гэтага артыкула:

1.1. рэспублiканскiм органам дзяржаўнага кiравання (за выключэннем Мiнiстэрства гандлю Рэспублiкi Беларусь i Мiнiстэрства адукацыi Рэспублiкi Беларусь), iншым дзяржаўным арганiзацыям, падначаленым Ураду Рэспублiкi Беларусь, Нацыянальнай акадэмii навук Беларусi, абласным i Мiнскаму гарадскому выканаўчым камiтэтам — ад сабекошту прадукцыi, тавараў (работ, паслуг), якiя знаходзяцца ў iх падпарадкаваннi (распараджэннi), арганiзацый (за выключэннем арганiзацый, указаных у частцы другой гэтага падпункта), гаспадарчых таварыстваў, што не ўваходзяць у склад падначаленых Ураду Рэспублiкi Беларусь арганiзацый, але акцыi (долi ў статутных фондах) якiх знаходзяцца ў дзяржаўнай уласнасцi, прапарцыянальна долi дзяржаўнай уласнасцi, акрамя часткi iнавацыйнага фонду Мiнiстэрства архiтэктуры i будаўнiцтва Рэспублiкi Беларусь, што ўтвараецца i выкарыстоўваецца ў адпаведнасцi з Указам Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь ад 4 жнiўня 2006 г. № 499 "Аб некаторых мерах па абнаўленнi асноўных сродкаў у будаўнiчай галiне" (Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублiкi Беларусь, 2006 г., № 127, 1/7828).

Бюджэтныя арганiзацыi, арганiзацыi ў частцы вытворчасцi прадукцыi, тавараў (работ, паслуг) за кошт сродкаў рэспублiканскага i (або) мясцовых бюджэтаў, у тым лiку за кошт сродкаў аказанай дзяржаўнай падтрымкi, а таксама арганiзацыi па аказваемых насельнiцтву i субсiдзiруемых з бюджэту жыллёва-камунальных паслугах, паслугах па перавозцы пасажыраў транспартам агульнага карыстання ў гарадскiм пасажырскiм, прыгарадным аўтамабiльным унутраным водным транспарце не ажыццяўляюць адлiчэннi ў iнавацыйныя фонды;

1.2. Мiнiстэрству гандлю Рэспублiкi Беларусь — ад сабекошту прадукцыi, тавараў (работ, паслуг):

арганiзацый, якiя знаходзяцца ў падпарадкаваннi (распараджэннi) Мiнiстэрства гандлю Рэспублiкi Беларусь, у тым лiку гаспадарчых таварыстваў, у дачыненнi да якiх Мiнiстэрства гандлю Рэспублiкi Беларусь упаўнаважана кiраваць акцыямi (долямi ў статутных фондах), якiя належаць дзяржаве;

арганiзацый, якiя ажыццяўляюць на тэрыторыi Рэспублiкi Беларусь аптовы i рознiчны гандаль таварамi (за выключэннем тавараў, пералiк якiх вызначаецца Саветам Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь), а таксама дзейнасць у сферы бытавога абслугоўвання насельнiцтва i грамадскага харчавання, незалежна ад формаў уласнасцi (за выключэннем арганiзацый (акрамя гаспадарчых таварыстваў), якiя адлiчваюць сродкi ў iнавацыйныя фонды, што ўтвараюцца рэспублiканскiмi органамi дзяржаўнага кiравання i iншымi дзяржаўнымi арганiзацыямi, падначаленымi Ураду Рэспублiкi Беларусь, Беларускiм рэспублiканскiм саюзам спажывецкiх таварыстваў, Нацыянальнай акадэмiяй навук Беларусi, абласнымi i Мiнскiм гарадскiм выканаўчымi камiтэтамi, Федэрацыяй прафсаюзаў Беларусi, грамадскiмi аб’яднаннямi "Беларускае таварыства глухiх" i "Беларускае таварыства iнвалiдаў па зроку");

гаспадарчых таварыстваў, якiя знаходзяцца ў падпарадкаваннi (распараджэннi) рэспублiканскiх органаў дзяржаўнага кiравання, мясцовых выканаўчых i распарадчых органаў, Нацыянальнай акадэмii навук Беларусi, а таксама якiя ўваходзяць у склад iншых дзяржаўных арганiзацый, падначаленых Ураду Рэспублiкi Беларусь, акцыi (долi ў статутным фондзе) якiх знаходзяцца ў дзяржаўнай уласнасцi, i ажыццяўляюць на тэрыторыi Рэспублiкi Беларусь аптовы i рознiчны гандаль таварамi, за выключэннем тавараў, пералiк якiх вызначаецца Саветам Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь, а таксама дзейнасць у сферы бытавога абслугоўвання насельнiцтва i грамадскага харчавання, прапарцыянальна акцыям (долям у статутных фондах), якiя не належаць дзяржаве.

Арганiзацыi (гаспадарчыя таварыствы), указаныя ў абзацах другiм — чацвёртым часткi першай гэтага падпункта, адлiчваюць сродкi ў iнавацыйны фонд Мiнiстэрства гандлю Рэспублiкi Беларусь у памерах i парадку, устаноўленых гэтым Мiнiстэрствам, а гаспадарчыя таварыствы, указаныя ў абзацы чацвёртым часткi першай гэтага падпункта, — i ў iнавацыйныя фонды, створаныя названымi органамi i арганiзацыямi, у памерах i парадку, устаноўленых заканадаўствам.

Адлiчэннi ў iнавацыйны фонд Мiнiстэрства гандлю Рэспублiкi Беларусь праводзяцца ад сабекошту рэалiзаваных прадукцыi, тавараў (работ, паслуг), якi фармiруецца ва ўстаноўленым парадку арганiзацыямi, што ажыццяўляюць аптовы i рознiчны гандаль i дзейнасць у сферы грамадскага харчавання, без улiку пакупнога кошту рэалiзуемых тавараў, а арганiзацыямi, што ажыццяўляюць дзейнасць у сферы бытавога абслугоўвання насельнiцтва, — без улiку кошту матэрыялаў, якiя аплачваюцца насельнiцтвам;

1.3. Мiнiстэрству адукацыi Рэспублiкi Беларусь — ад сабекошту прадукцыi, тавараў (работ, паслуг), якiя знаходзяцца ў яго падпарадкаваннi (распараджэннi) арганiзацый, у тым лiку бюджэтных арганiзацый у частцы ажыццяўлення iмi дзейнасцi, якая прыносiць даходы, у адпаведнасцi з заканадаўствам;

1.4. Беларускаму рэспублiканскаму саюзу спажывецкiх таварыстваў — ад сабекошту прадукцыi, тавараў (работ, паслуг) арганiзацый спажывецкай кааперацыi;

1.5. Федэрацыi прафсаюзаў Беларусi — ад сабекошту прадукцыi, тавараў (работ, паслуг) юрыдычных асобаў, якiя ўтвараюцца гэтай Федэрацыяй;

1.6. грамадскiм аб’яднанням "Беларускае таварыства глухiх" i "Беларускае таварыства iнвалiдаў па зроку" — ад сабекошту прадукцыi, тавараў (работ, паслуг) арганiзацый, заснавальнiкамi якiх з’яўляюцца гэтыя грамадскiя арганiзацыi.

2. Устанавiць:

2.1. павышаныя памеры адлiчэнняў у iнавацыйныя фонды рэспублiканскiх органаў дзяржаўнага кiравання i iншых дзяржаўных арганiзацый, падначаленых Ураду Рэспублiкi Беларусь, Нацыянальнай акадэмii навук Беларусi, Беларускага рэспублiканскага саюза спажывецкiх таварыстваў, Федэрацыi прафсаюзаў Беларусi, грамадскiх аб’яднанняў "Беларускае таварыства глухiх" i "Беларускае таварыства iнвалiдаў па зроку" згодна з дадаткам 12.

Абласным i Мiнскаму гарадскому выканаўчым камiтэтам устанаўлiваць зыходзячы са спецыфiкi работы павышаныя памеры адлiчэнняў у iнавацыйныя фонды для арганiзацый, якiя знаходзяцца ў iх падпарадкаваннi (распараджэннi), а таксама гаспадарчых таварыстваў, якiя маюць акцыi (долi ў статутных фондах) у камунальнай уласнасцi, прапарцыянальна долi камунальнай уласнасцi;

2.2. нарматывы накiравання сродкаў iнавацыйных фондаў на фiнансаванне навукова-даследчых, доследна-канструктарскiх i доследна-тэхналагiчных работ, работ па падрыхтоўцы i засваеннi вытворчасцi новых вiдаў навуковаёмiстай прадукцыi, а таксама галiновых праграм энергазберажэння i мерапрыемстваў па ўкараненнi новых энергаэфектыўных тэхналогiй i абсталявання згодна з дадаткам 13.

3. Устанавiць, што:

3.1. адлiчэннi ў iнавацыйныя фонды адносяцца на сабекошт i ўключаюцца ў затраты па вытворчасцi i рэалiзацыi прадукцыi, тавараў (работ, паслуг), якiя ўлiчваюцца пры падаткаабкладаннi;

3.2. парадак фармiравання i выкарыстання сродкаў iнавацыйных фондаў зацвярджаецца Прэзiдэнтам Рэспублiкi Беларусь;

3.3. Мiнiстэрствам гандлю Рэспублiкi Беларусь сродкi iнавацыйнага фонду могуць накiроўвацца арганiзацыям гандлю i бытавога абслугоўвання, якiя знаходзяцца ў камунальнай уласнасцi, у адпаведнасцi з накiрункамi i мэтамi выкарыстання сродкаў iнавацыйных фондаў, а таксама на фiнансаванне расходаў па ўтрыманнi апарату кiравання дзяржаўнага аб’яднання "Белбыт";

3.4. частка павышанага нарматыву iнавацыйных фондаў, якiя ўтвараюцца:

Мiнiстэрствам прамысловасцi Рэспублiкi Беларусь, Мiнiстэрствам энергетыкi Рэспублiкi Беларусь i Дзяржаўным ваенна-прамысловым камiтэтам Рэспублiкi Беларусь, накiроўваецца на фiнансаванне расходаў па ўтрыманнi цэнтральных апаратаў гэтых мiнiстэрстваў i Камiтэта;

Мiнiстэрствам архiтэктуры i будаўнiцтва Рэспублiкi Беларусь, накiроўваецца на абнаўленне асноўных сродкаў арганiзацый, што знаходзяцца ў падпарадкаваннi (распараджэннi) абласных i Мiнскага гарадскога выканаўчых камiтэтаў, гаспадарчых таварыстваў, акцыi (долi ў статутных фондах) якiх знаходзяцца ў камунальнай уласнасцi, што ажыццяўляюць дзейнасць у сферы будаўнiцтва i прамысловасцi будаўнiчых матэрыялаў, у мэтах забеспячэння развiцця вытворчай базы ўказаных арганiзацый;

3.5. вяртанне страт даходаў бюджэту пры ўстаноўцы грамадзянам тэлефонаў на льготных умовах у адпаведнасцi з заканадаўствам ажыццяўляецца за кошт сродкаў iнавацыйнага фонду Мiнiстэрства сувязi i iнфарматызацыi Рэспублiкi Беларусь;

3.6. парадак, тэрмiны аплаты i залiчэннi, накiраваннi i мэты выкарыстання сродкаў iнавацыйнага фонду, якi ўтвараецца Федэрацыяй прафсаюзаў Беларусi, вызначаюцца Федэрацыяй прафсаюзаў Беларусi па ўзгадненнi з Прэзiдэнтам Рэспублiкi Беларусь;

3.7. парадак, тэрмiны аплаты i залiчэннi, накiраваннi i мэты выкарыстання сродкаў iнавацыйных фондаў, што ўтвараюцца грамадскiмi аб’яднаннямi "Беларускае таварыства глухiх" i "Беларускае таварыства iнвалiдаў па зроку", зацвярджаюцца Саветам Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь па ўзгадненнi з Прэзiдэнтам Рэспублiкi Беларусь;

3.8. рэспублiканскiя органы дзяржаўнага кiравання i iншыя дзяржаўныя арганiзацыi, падначаленыя Ураду Рэспублiкi Беларусi, Нацыянальная акадэмiя навук Беларусi, Беларускi рэспублiканскi саюз спажывецкiх таварыстваў у двухтыднёвы тэрмiн з дня афiцыйнага апублiкавання гэтага Закона ўстанаўлiваюць для арганiзацый, якiя знаходзяцца ў iх падпарадкаваннi (распараджэннi), а таксама гаспадарчых таварыстваў, што не ўваходзяць у склад падначаленых Ураду Рэспублiкi Беларусь арганiзацый, але акцыi (долi ў статутных фондах) якiх знаходзяцца ў дзяржаўнай уласнасцi, памеры адлiчэнняў у iнавацыйныя фонды.

4. Сродкi iнавацыйных фондаў, незаконна атрыманыя або выкарыстаныя не па мэтавым прызначэннi або з парушэннем заканадаўства рэспублiканскiмi органамi дзяржаўнага кiравання i iншымi дзяржаўнымi арганiзацыямi, падначаленымi Ураду Рэспублiкi Беларусь, Нацыянальнай акадэмiяй навук Беларусi, Беларускiм рэспублiканскiм саюзам спажывецкiх таварыстваў, Федэрацыяй прафсаюзаў Беларусi, грамадскiмi аб’яднаннямi "Беларускае таварыства глухiх" i "Беларускае таварыства iнвалiдаў па зроку", абласнымi i Мiнскiм гарадскiм выканаўчымi камiтэтамi, якiя фармiруюць такiя фонды, а таксама арганiзацыямi — атрымальнiкамi сродкаў з указаных фондаў, падлягаюць вяртанню ў бясспрэчным парадку ў адпаведны фонд па рашэннi фiнансавых i iншых органаў у адпаведнасцi з заканадаўствам.

5. Зацвердзiць на 2009 год даходы iнавацыйных фондаў рэспублiканскiх органаў дзяржаўнага кiравання i iншых дзяржаўных арганiзацый, падначаленых Ураду Рэспублiкi Беларусь, Нацыянальнай акадэмii навук Беларусi, Беларускага рэспублiканскага саюза спажывецкiх таварыстваў, якiя ўключаюцца ў рэспублiканскi бюджэт, у суме 2 689 432 779 тыс. рублёў i расходы iнавацыйных фондаў у суме 3 222 042 888 тыс. рублёў (без улiку сродкаў, якiя накiроўваюцца на прадастаўленне субвенцый абласцям для стварэння дадатковай i развiцця дзейнай сацыяльнай iнфраструктуры аграгарадкоў у суме 196 910 880 тыс. рублёў i Беларускаму iнавацыйнаму фонду ў суме 46 227 610 тыс. рублёў, а таксама з улiкам накiравання сродкаў рэспублiканскага бюджэту) згодна з дадаткам 13.

Артыкул 35. Устанавiць, што ў 2009 годзе:

Устанавiць, што ў 2009 годзе:

плата за лясныя карыстаннi, вылiчаная па тэрмiнах аплаты ў 2009 годзе, паступленнi ад продажу драўнiны, нарыхтаванай пры правядзеннi высечак прамежкавага карыстання i iншых высечак, ад пабочнага лесакарыстання i вядзення паляўнiчай гаспадаркi, а таксама сумы пенi, што плацяцца лесакарыстальнiкамi за прадастаўленне юрыдычнай асобай, якая распараджаецца лясной гаспадаркай, або тэрытарыяльным органам Мiнiстэрства лясной гаспадаркi Рэспублiкi Беларусь адтэрмiноўкi на нарыхтоўку i вываз драўнiны, не высечанай i не вывезенай ва ўстаноўлены тэрмiн, застаюцца ў распараджэннi арганiзацый лясной гаспадаркi, не абкладаюцца падаткамi, зборамi (пошлiнамi) i накiроўваюцца на фiнансаванне мерапрыемстваў па вядзеннi лясной i паляўнiчай гаспадаркi;

стаўкi зямельнага падатку iндэксуюцца на 87 працэнтаў;

сумы падатку за выкарыстанне прыродных рэсурсаў (экалагiчнага падатку), за выключэннем плацяжоў за перапрацоўку нафты i нафтапрадуктаў арганiзацыямi, якiя ажыццяўляюць перапрацоўку нафты, iндэксуюцца на 17 працэнтаў;

памер валавой выручкi, устаноўленай заканадаўствам у якасцi крытэрыю для прымянення спрошчанай сiстэмы падаткаабкладання, iндэксуецца на 17 працэнтаў.

Артыкул 36. Устанавiць, што ў 2009 годзе мясцовыя Саветы дэпутатаў маюць права:

Устанавiць, што ў 2009 годзе мясцовыя Саветы дэпутатаў маюць права:

павялiчваць (памяншаць), але не больш чым у два разы стаўкi зямельнага падатку, падатку на нерухомасць асобным катэгорыям плацельшчыкаў. Рашэннi мясцовых Саветаў дэпутатаў аб павелiчэннi ставак указаных падаткаў не распаўсюджваюцца на юрыдычныя асобы i iндывiдуальных прадпрымальнiкаў, якiя атрымлiваюць дзяржаўную падтрымку ў выглядзе змянення ўстаноўленага заканадаўствам тэрмiну выплаты падаткаў, збораў, мытных плацяжоў i пенi, субсiдый i сродкаў на фiнансаванне капiтальных укладанняў з рэспублiканскага бюджэту;

прадастаўляць асобным плацельшчыкам — фiзiчным асобам, якiя не з’яўляюцца iндывiдуальнымi прадпрымальнiкамi, iльготы па выплаце зямельнага падатку, падатку на нерухомасць, падаходнага падатку з фiзiчных асобаў, адзiнага падатку з iндывiдуальных прадпрымальнiкаў i iншых фiзiчных асобаў;

вызваляць ад выплаты зямельнага падатку i падатку на нерухомасць арганiзацыi спажывецкай кааперацыi па аб’ектах гандлю i грамадскага харчавання, размешчаных у сельскай мясцовасцi.

Артыкул 37. Устанавiць, што ў 2009 годзе:

Устанавiць, што ў 2009 годзе:

1. Плацельшчыкi адлiчэнняў у дзяржаўны мэтавы бюджэтны фонд нацыянальнага развiцця, iнавацыйныя фонды, вызначаныя адпаведна ў артыкулах 20 i 34 гэтага Закона, а таксама часткi прыбытку рэспублiканскiх i камунальных унiтарных прадпрыемстваў, часткi даходаў гаспадарчых таварыстваў нясуць адказнасць за нявыплату, няпоўную выплату ўказаных адлiчэнняў i плацяжоў, устаноўленую заканадаўствам для плацельшчыкаў падаткаў, збораў (пошлiн).

Падатковыя органы пры правядзеннi праверак фiнансава-гаспадарчай дзейнасцi ажыццяўляюць кантроль за выплатай указаных у гэтым пункце адлiчэнняў i плацяжоў, спаганяюць iх у бясспрэчным парадку ў выпадку iх нявыплаты, няпоўнай выплаты.

2. Плацельшчыкi арэнднай платы за зямельныя ўчасткi, якiя знаходзяцца ў дзяржаўнай уласнасцi, арэндадавальнiкамi якiх з’яўляюцца сельскiя, пасялковыя, гарадскiя, раённыя выканаўчыя i распарадчыя органы, карыстаюцца правамi i выконваюць абавязкi, устаноўленыя для плацельшчыкаў падаткаў, збораў (пошлiн).

Падатковыя органы пры ажыццяўленнi кантролю за правiльным вылiчэннем, поўнай i своечасовай выплатай арэнднай платы за зямельныя ўчасткi, што знаходзяцца ў дзяржаўнай уласнасцi, арэндадавальнiкамi якiх з’яўляюцца сельскiя, пасялковыя, гарадскiя, раённыя выканаўчыя i распарадчыя органы, прымяненнi спосабаў забеспячэння яе выплаты, а таксама выплаты пенi, спагнаннi гэтай платы i пенi карыстаюцца правамi i выконваюць абавязкi, устаноўленыя для ажыццяўлення падатковага кантролю, прымянення спосабаў забеспячэння выканання падатковых абавязацельстваў, спагнання падаткаў, збораў (пошлiн) i пенi.

Нявыплата або няпоўная выплата арэнднай платы за зямельныя ўчасткi, якiя знаходзяцца ў дзяржаўнай уласнасцi, арэндававальнiкамi якiх з’яўляюцца сельскiя, пасялковыя, гарадскiя, раённыя выканаўчыя i распарадчыя органы, парушэнне ўстаноўленага тэрмiну прадстаўлення падатковых дэкларацый (разлiкаў) па гэтай плаце цягнуць за сабой адказнасць, устаноўленую заканадаўствам за нявыплату, няпоўную выплату падаткаў, збораў (пошлiн), парушэнне ўстаноўленага тэрмiну прадстаўлення ў падатковы орган падатковай дэкларацыi (разлiку).

Артыкул 38. Устанавiць у 2009 годзе наступную чарговасць уключэння ў адпускныя цэны (тарыфы) на прадукцыю, тавары (работы, паслугi) сумаў падаткаў i збораў, якiя плацяцца ў адпаведнасцi з заканадаўчымi актамi з выручкi ад рэалiзацыi прадукцыi, тавараў (работ, паслуг):

Устанавiць у 2009 годзе наступную чарговасць уключэння ў адпускныя цэны (тарыфы) на прадукцыю, тавары (работы, паслугi) сумаў падаткаў i збораў, якiя плацяцца ў адпаведнасцi з заканадаўчымi актамi з выручкi ад рэалiзацыi прадукцыi, тавараў (работ, паслуг):

акцызы (для падакцызных тавараў);

збор у рэспублiканскi фонд падтрымкi вытворцаў сельскагаспадарчай прадукцыi, харчавання i аграрнай навукi;

падатак на дабаўленую вартасць.

Артыкул 39. Савету Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь у трохмесячны тэрмiн з дня афiцыйнага апублiкавання гэтага Закона прыняць меры, неабходныя для яго выканання.

Савету Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь у трохмесячны тэрмiн з дня афiцыйнага апублiкавання гэтага Закона прыняць меры, неабходныя для яго выканання.

Абласным i Мiнскаму гарадскому Саветам дэпутатаў забяспечыць своечасовае зацвярджэнне адпаведных мясцовых бюджэтаў i ў трохмесячны тэрмiн з дня афiцыйнага апублiкавання гэтага Закона прыняць iншыя меры, неабходныя для яго выканання.

Артыкул 40. Устанавiць, што ў 2009 годзе Бюджэтны кодэкс Рэспублiкi Беларусь прымяняецца да адносiнаў, урэгуляваных гэтым Законам, у частцы, якая не супярэчыць гэтаму Закону.

Устанавiць, што ў 2009 годзе Бюджэтны кодэкс Рэспублiкi Беларусь прымяняецца да адносiнаў, урэгуляваных гэтым Законам, у частцы, якая не супярэчыць гэтаму Закону.

Артыкул 41. Гэты Закон уступае ў сiлу з 1 студзеня 2009 года, за выключэннем гэтага артыкула, падпункта 3.8 пункта 3 артыкула 34 i артыкула 39, якiя ўступаюць у сiлу з дня афiцыйнага апублiкавання гэтага Закона.

Гэты Закон уступае ў сiлу з 1 студзеня 2009 года, за выключэннем гэтага артыкула, падпункта 3.8 пункта 3 артыкула 34 i артыкула 39, якiя ўступаюць у сiлу з дня афiцыйнага апублiкавання гэтага Закона.

Прэзiдэнт Рэспублiкi Беларусь А. Лукашэнка

13 лiстапада 2008 года, г. Мiнск.

№ 450 — З

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
(Заканчэнне. Пачатак у нумарах за 18, 19 лістапада.) пакрыццё бацькамi расходаў на ўтрыманне дзяцей, якiя знаходзяцца на дзяржаўным забеспячэннi, у
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика