Уладзімiр ЗАМЯТАЛІН: "Пакуль што мы толькi вучымся"
Уладзімiр ЗАМЯТАЛІН: "Пакуль што мы толькi вучымся"
Генеральны дырэктар нацыянальнай кiнастудыi "Беларусьфiльм" расказаў пра сучасны стан айчыннага кiно У межах 15-га мiнскага мiжнароднага кiнафестывалю "Лiстапад" адбылася прэс-канферэнцыя, прысвечаная дзейнасцi кiнастудыi "Беларусьфiльм" у 2008 годзе, яе прэм’ерам i новым праектам, планам на будучыню. "За год, якi прайшоў пасля апошняга кiнафестывалю "Лiстапад", журналiсты пачалi расказваць пра кiнастудыю i беларускае кiно значна больш i часцей. Вiдавочна жаданне тых, хто публiкуе свае артыкулы, пiсаць праўду, а не мiф," — адзначыў Уладзiмiр Замяталiн. Па словах кiраўнiка "Беларусьфiльма", новая эра беларускага кiно ўжо блiзкая. 1 лiпеня 2009 года скончацца паездкi працаўнiкоў кiнастудыi ў Маскву. Гэта адзначае, што нацыянальная кiнастудыя "Беларусьфiльм" будзе працаваць у аўтаномным рэжыме, маючы поўны тэхналагiчны набор для ўсяго, што звязана са стварэннем кiно. "I гэта выключна важны момант. Культуралагiчнага, нацыянальнага, калi хочаце, нават палiтычнага характару", — дадаў Уладзiмiр Замяталiн. "Гадоў 15-17 кiнастудыя займалася выжываннем, а цяпер яна вучыцца, аднаўляе тыя навыкi, якiя былi за гэты час страчаныя. Вучацца ўсе — рэжысёры, сцэнарысты, рэдактары. Вучыцца разам з iмi i дырэктар, дакладней, асвойвае новую прафесiю. I за галоўнае бярэцца аспект дыялектыкi — пераход колькасцi ў якасць. Трэба здымаць вялiкую колькасць фiльмаў, тады i з’явiцца сярод iх добрае кiно. Кажучы словамi чыноўнiка, якi характарызуе сiтуацыю ў айчынным кiно выключна лiчбамi, можна сказаць, што на рознай стадыi цяпер знаходзяцца 8 з 12 стужак, запланаваных на наступны год. Гэта добрая падстава, якая дае права смела глядзець у будучыню". Iснуе i другi погляд на айчынную кiнаiндустрыю. "Дайце мне зняць кiно, таму што ў мяне недабудаваная дача", — цытуе гендырэктар "Беларусьфiльма" некаторых нядобрасумленных рэжысёраў. — "Аднак такi перыяд ужо ў мiнулым", — працягвае ён далей. Напрыканцы свайго выступлення Уладзiмiр Замяталiн разгарнуў газету з кавалкам дзiравай, праржавелай трубы са словамi: "Вось гэты прадмет я паказваю дзеля таго, каб вы зразумелi ў якiм стане знаходзiцца кiнастудыя сёння. Гэта труба — адпрацаваныя цеплавыя сеткi, якiя не мянялiся на "Беларусьфiльме" з 1961 года". Юрась ШАЎЦОЎ.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Генеральны дырэктар нацыянальнай кiнастудыi "Беларусьфiльм" расказаў пра сучасны стан айчыннага кiно У межах 15-га мiнскага мiжнароднага кi
|
|