Першы нацыянальны і "Беларусь-ТБ" будуць весцi прамую трансляцыю дзiцячага "Еўрабача
Першы нацыянальны і "Беларусь-ТБ" будуць весцi прамую трансляцыю дзiцячага "Еўрабачання-2008"
Першы нацыянальны тэлеканал i "Беларусь-ТБ" 22 лiстапада будуць весцi прамую трансляцыю дзiцячага конкурсу песнi "Еўрабачанне-2008", на якiм Беларусь прадставiць трыо ў складзе 12-гадовай Дар’i Надзiнай, 11-гадовай Алiны Молаш i 12-гадовай Карыны Жуковiч з песняй "Сэрца Беларусi". Аб гэтым БЕЛТА паведамiлi ў прэс-службе Белтэлерадыёкампанii. Паводле правiлаў конкурсу, тэлегледачы могуць галасаваць за ўсiх выканаўцаў, акрамя прадстаўнiка сваёй краiны. Для тэлефоннага галасавання неабходна тэлефанаваць на нумар 8-810-101-03-ХХ (ХХ — нумар выканаўцы, якi спадабаўся, ад 01 да 15). Кошт тэлефанавання складзе Br1тыс. (без ПДВ). Для SMS-галасавання (даступнае абанентам усiх мабiльных аператараў) неабходна адпраўляць SMS-паведамленнi з нумарам выканаўцы, якi спадабаўся (ад 01 да 15), на нумар 7708. Кошт паведамлення — Br1300 (без ПДВ). БЕЛТА. .
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Першы нацыянальны тэлеканал i "Беларусь-ТБ" 22 лiстапада будуць весцi прамую трансляцыю дзiцячага конкурсу песнi "Еўрабачанне-2008" |
|