Жылыя дамы ў сельскай мясцовасці будуць прымаць толькi пасля выканання работ па ўнутранай аддзелцы
Жылыя дамы ў сельскай мясцовасці будуць прымаць толькi пасля выканання работ па ўнутранай аддзелцы
Жылыя дамы (кватэры), будаўнiцтва якiх ажыццяўляецца сельскагаспадарчымi арганiзацыямi, будуць прымацца ў эксплуатацыю толькi пасля выканання работ па ўнутранай аддзелцы памяшканняў i добраўпарадкаваннi прылеглай тэрыторыi. Адпаведнае змяненне ва ўказ ад 30 жнiўня 2005 года № 405 "Аб некаторых мерах па будаўнiцтве жылых дамоў (кватэр) у сельскагаспадарчых арганiзацыях" Прэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лукашэнка ўнёс 18 лiстапада ўказам № 623. Да гэтага часу работы па ўнутранай аддзелцы i добраўпарадкаваннi тэрыторыi павiнны былi выконвацца ў двухмесячны тэрмiн пасля прыёмкi такiх дамоў (кватэр) у эксплуатацыю за кошт сродкаў сельскагаспадарчых арганiзацый або работнiкаў, якiм яны прадастаўлены. Аднак Камiтэт дзяржаўнага кантролю пры праверцы выканання актаў заканадаўства ў будаўнiчай галiне Брэсцкай вобласцi ўстанавiў шматлiкiя факты нiзкай якасцi будаўнiцтва жылых дамоў у сельскай мясцовасцi i выявiў парушэннi, дапушчаныя будаўнiчымi, праектнымi i iншымi арганiзацыямi будаўнiчага комплексу вобласцi, мясцовымi выканаўчымi i распарадчымi органамi. Гэтыя акалiчнасцi сталi падставай для ажыццяўлення дзейсных мераў па павышэннi якасцi прымаемых у эксплуатацыю названых жылых дамоў. Прэс-служба Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Жылыя дамы (кватэры), будаўнiцтва якiх ажыццяўляецца сельскагаспадарчымi арганiзацыямi, будуць прымацца ў эксплуатацыю толькi пасля выканання работ па
|
|