Скверы імя С.В. Прытыцкага i "Садружнасць" з’явiлiся ў Мiнску
Скверы імя С.В. Прытыцкага i "Садружнасць" з’явiлiся ў Мiнску
Дэпутаты Мiнгарсавета ў ходзе 13-й сесii прысвоiлi назвы вулiцам i безыменным скверам сталiцы, перадае карэспандэнт БЕЛТА. Праектуемая вулiца № 4 на ўчастку ад вулiцы Калеснiкава да вулiцы Каменнагорскай названа Налiбоцкай у гонар Налiбоцкай пушчы, якая знаходзiцца на захад ад Мiнска ў басейне ракi Нёман. Сiмвалiчна, што i ў Мiнску вулiцы Нёманская i Налiбоцкая будуць знаходзiцца побач. Праектуемая вулiца № 5 на ўчастку ад вулiцы Калеснiкава да вулiцы Каменнагорскай атрымала назву Люцынская. У ХІХ стагоддзi маёнтак Люцынка знаходзiўся на захад ад Мiнска каля Налiбоцкай пушчы i належаў беларускаму пiсьменнiку В. Дунiну-Марцiнкевiчу, якому ў 2008 годзе спаўняецца 200 гадоў. Праектуемая вулiца № 6 на ўчастку ад вулiцы Калеснiкава да вулiцы Каменнагорскай названа Лiдскай. Горад Лiда знаходзiцца на захад ад Мiнска па гродзенскай трасе, таму iснаванне вулiцы Лiдскай абсалютна лагiчнае, лiчаць дэпутаты Мiнгарсавета. У 2008 годзе Лiда святкуе 685-годдзе. Народныя выбраннiкi таксама прысвоiлi безыменнаму скверу ў межах вулiц Даўгабродская — Кашавога i Палаца культуры МТЗ назву "Сквер "Садружнасць". Такая прапанова паступiла ад адмiнiстрацыi Партызанскага раёна Мiнска. На тэрыторыi гэтага сквера ўстаноўлены памятны знак-стэла ў гонар загiнулых у гады Вялiкай Айчыннай вайны воiнаў-казахстанцаў. Безыменны сквер па вулiцы Прытыцкага побач з дамамi № 6, 8, 10 i 12 атрымаў назву "Сквер iмя С.В. Прытыцкага". З такой прапановай выйшла грамадскае аб’яднанне ветэранаў Фрунзенскага раёна, Мiнскi гаркам КПБ у сувязi з 95-годдзем з дня нараджэння вядомага дзяржаўнага i партыйнага дзеяча Сяргея Прытыцкага.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Дэпутаты Мiнгарсавета ў ходзе 13-й сесii прысвоiлi назвы вулiцам i безыменным скверам сталiцы, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
|
|