21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Мы жывём у Беларусі, — значыць, павiнны ведаць беларускую мову...

26.08.2009 10:37 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Мы жывём у Беларусі, — значыць, павiнны ведаць беларускую мову...

Рэпартаж з колаў

 

Дзень нашага жыцця... Даўно заўважана: можна прысвяцiць яго звыклым заўсёдным i, зразумела ж, патрэбным клопатам — працы, сям’i. І тады ён стане, як iншыя, звычайныя — нiчым, мо, не адметным, нiчым не памятным, шэрым. А можна (у нашым выпадку) пагрузiць у багажнiк аўто сцiплы рэквiзiт, прызы для падпiсчыкаў i...

Мы любiм бываць на Гомельшчыне. Напэўна таму, што проста незабыўныя ўражаннi засталiся ад папярэднiх сустрэч у самiм абласным цэнтры, у Нароўлi, Жыткавiчах, Лельчыцах, само сабой — у Рагачове, а ўжо на Чачэршчыне...

Не аднойчы мы былi i ў Жлобiне: у першы раз (тады сустрэча праходзiла ў раённым вузле паштовай сувязi, калi iм кiраваў яшчэ — светлай памяцi! — ) везлi з сабой тэлезiзар, у другi раз — халадзiльнiк (што прыемна — даўняму падпiсчыку i ветэрану Вялiкай Айчыннай...). Не з пустымi рукамi ехалi i цяпер. Прычым везлi не столькi прыз, колькi... узнагароду. Бо, як прызнала начальнiк аддзялення сувязi пасёлка Лукскi, Н.М. Круцялёва, больш актыўнага i адданага падпiсчыка, чым Зiнаiда Канстанцiнаўна Малiноўская, "пашукаць яшчэ трэба".

Як высветлiлася, падставы для гэтых слоў ў Наталлi Мiхайлаўны былi — у кватэру Малiноўскiх пастаянна прыходзiць не менш за шэсць выданняў.

— "Звязду" мне параiў выпiсаць мой калега, настаўнiк рускай мовы i лiтаратуры Анатоль Сяргеевiч Шыхавец, — расказала потым Зiнаiда Канстанцiнаўна. — Паслухала, паспрабавала, — спадабалася. Прычым не толькi мне: муж заўсёды чытае, сыны... Падабаецца, што ўсё ў ёй на роднай мове, коратка, што не абыходзiце ўвагай праблемы адукацыi, што многа пiшаце пра здароўе, пра наша "Радзiннае". Гэта мае любiмыя рубрыкi, бо я заўсёды стараюся трымацца здаровага ладу жыцця, жыць у гармонii...

Як здалося, Зiнаiдзе Канстанцiнаўне гэта ўдаецца, бо поплеч па-ранейшаму любiмы муж (ён, па словах жонкi, цудоўны токар, працуе ў будаўнiчым трэсце № 40), любiмыя сыны (абодва атрымалi вышэйшую адукацыю, працуюць па спецыяльнасцях), любiмая прафесiя, лапiк зямлi, безлiч кветак на падваконнях. Ну i, зразумела ж, любiмыя ўнукi!

— Часта ў нас з дзедам бываюць, — дзялiлася Зiнаiда Канстанцiнаўна, — асаблiва летам. Большы (ён у другi клас цяпер ходзiць) пытае неяк: "Бабушка, а почему ты дома всё время разговариваешь по-белорусски?". Я яму i адказваю, што мы жывём ў Беларусi, — значыць, павiнны ведаць беларускую мову. А яе ж не вывучыш, калi на ёй не размаўляць, калi не чытаць нiчога.

Школка, дзе Зiнаiда Канстанцiнаўна выкладае англiйскую, на жаль з рускай мовай навучання. Жыхары пасёлка таксама ў большасцi гавораць па-руску. Не кажучы ўжо пра сам райцэнтр: не ўбачылi ў iм (мо, дрэнна глядзелi?) нiводнай беларускай шыльдачкi, не пачулi на вулiцах нiводнага нашага слоўка.

Але ж у актавай зале райвыканкама, дзе праходзiла сустрэча, мова гучала. І ў поўны голас. Хай коратка, але ж нам трэба было расказаць пра гiсторыю больш чым дзевяностагадовай "Звязды", пра яе дзень сённяшнi, пра калектыў, змест. Знайшлося месца i добраму вершу, i беларускаму народнаму гумару.

Шчыра скажам, даўно не было ў нас такой прыгожай, такой удзячнай аўдыторыi!

Не магло не радаваць i тое, што перад уваходам у залу працавалi супрацоўнiцы пошты — любы з ахвотных мог тут жа аформiць падпiску на выданне, якое яго цiкавiць.

Цi зацiкавiлi мы каго (настолькi, каб узяць ды i падпiсацца), на жаль, не ведаем, але ж спадзявацца на гэта хочацца. Бо, як здалося, пакуль што (!) ёсць у тутэйшых людзей патрэба (падкрэслiм гэтае слова) чуць сваю жывую родную мову, чытаць на ёй.

...Менавiта яна, гэтая патрэба, гадоў з 20 таму "прывяла" да "Звязды" жыхарку вёскi Лучын, што ўжо суседнiм Рагачоўскiм раёне, Соф’ю Парфiр’еўну Кусянкову. Многiм чытачам, упэўнены, знаёмае гэта прозвiшча па "байках" у рубрыцы "Алё, народ на провадзе!", па вершах на конкурс "Хто каго?", па вопыце вырошчвання баклажанаў, якiм са старонак газеты дзялiлася гэта знакамiтая агароднiца. Таму, праязджаючы праз вёску, дзе яна жыве, грэх было не зазiрнуць на яе падворак, грэх не пабачыць новыя творы. Не здзiўляйцеся, але гэта невялiчкая (ростам) жанчына (да ўсяго!) — цудоўны майстар... па дрэве. Дошкi, палiчкi, вешалкi, мацунак для карнiзаў — амаль усё ў яе ўтульным доме зроблена сваiмi рукамi. А ўжо ўслончыкi... Без перабольшвання — творы мастацтва i як жывыя!

Яшчэ адно захапленне Соф’i Парфiр’еўны — фатаграфiя, яшчэ адно — музыка...

Карацей, пра гэтага чалавека чытачам, ну безумоўна ж, варта расказаць падрабязней (падчас гэтай сустрэчы часу на iнтэрв’ю, на жаль, не мелася...)! Але ж нам прыемна было хоць крыху пагасцiць у сваёй актыўнай аўтаркi i шчырай прыхiльнiцы-прапагандысткi, засведчыць сваю павагу i, магчыма, за кошт гэтага вiзiту, не зусiм звычайным зрабiць не толькi дзень нашага жыцця, але, спадзяёмся, i яе.

...Кароткiя, але ж прыемныя i патрэбныя сустрэчы адбылiся ў нас i па дарозе далей — у самiм Рагачове, у Буда-Кашалёве, у Гомелi, дзе ў той жа вечар 90-годдзе з дня ўтварэння (зазначым — на вельмi добрым узроўнi!) святкаваў "Гомельаблсаюздрук". Павiтаць гэты (усе эпiтэты ад выступоўцаў) працавiты, зладжаны, адказны, добрасумленны, прыгожы (у большасцi сваёй жаночы) калектыў з’ехалiся прадстаўнiкi Мiнiстэрства iнфармацыi, абл-, гар- i райвыканкамаў, дзелавыя партнёры. А значыць, у наяўнасцi было проста мора добрых слоў (захаплення, удзячнасцi, павагi), мора ўзнагарод, пажаданняў, кветак-падарункаў... Для ўдзельнiкаў быў наладжаны вялiкi, прадуманы да драбнiц святочны канцэрт...

Адзiнае, чаго (як нам здалося) крыху бракавала — гэта гумару. I таму...

Ну дзе, як не ў Гомелi трэба было ўзгадаць пра недалёкiя адсюль Аўцюкi? Начальства там адну з гаспадарак нядаўна наведала, стала пытаць, чаму азiмыя не ўзышлi? "Ды разумееце, — трымаў справаздачу старшыня СВК, — спачатку былi дажджы, потым — даў марозiк, потым зноў дажджы... Надвор’е падвяло". "Можа б, цiкавейшае што прыдумаў?" — перапынiлi яго "рэвiзоры". "Добра, — згадзiўся аўцюк, — я тады праўду скажу: пасеяць забылiся".

Прыехаўшы, можна сказаць, у госцi да тых, хто штодзённа прадае чытачам нашу газету (i, зразумела ж, iншыя), мы палiчылi сваiм абавязкам "пасеяць" павагу i цiкавасць да яе, "пасеяць" у зале сапраўдны шчыры смех.

Без перабольшвання скажам, што гэта ўдалося. Больш за тое, мелi шчасце, лiчы, адразу ж убачыць i, так бы мовiць, першыя "ўсходы".

Пасля ўрачыстасцяў кiяскёры расказвалi нам пра тых, хто пастаянна купляе нашу газету ў iх шапiках, зацiкаўлена раiлi, мо, частку матэрыялаў даваць па-руску, каб зацiкавiць новых чытачоў цi памяняць фармат ("з вялiкай газетай у аўтобусе-тралебусе не дужа разгорнешся")... Што яшчэ прыемней, абяцалi, па магчымасцi, прапагандаваць адзiную штодзённую, беларускамоўную. Каб жыла Мова, якую з задавальненнем (гэтага не схаваеш) слухалi самi, каб жыла старэйшая (нават за iх 90-гадовае прадпрыемства!) газета.

Хочацца верыць, што пасля гэтых сустрэч кола сяброў яе хоць крыху пашырэе (цi, хоць бы не стане вузейшым!), што тыя, хто аднойчы абраў яе, не здрадзяць — будуць чытаць, будуць размаўляць па-беларуску. Iнакш (Зiнаiдзе Канстанцiнаўне Малiноўскай, настаўнiцы вышэйшай катэгорыi, верыць жа трэба?) мову не вывучыць — нi англiйскую, выкладанню якой яна аддала без малога 40 гадоў жыцця, нi беларускую.

Валянцiна Доўнар, Уладзiмiр Пернiкаў, Уладзiмiр Здановiч.

Мiнск—Жлобiн—Рагачоў—Буда—Кашалёў—Гомель—Мiнск.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Дзень нашага жыцця... Даўно заўважана: можна прысвяцiць яго звыклым заўсёдным i, зразумела ж, патрэбным клопатам — працы, сям’i. І тады ён стане, як i
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика