Грашовыя даходы насельніцтва ў студзенi—вераснi склалi Br54,3 трлн
Грашовыя даходы насельніцтва ў студзенi—вераснi склалi Br54,3 трлн
Як паведамiлi карэспандэнту БЕЛТА у Нацыянальным статыстычным камiтэце, у параўнаннi са студзенем—вераснем 2007 года яны павялiчылiся на 28,5 працэнта пры росце спажывецкiх цэнаў на тавары i паслугi за гэты перыяд на 14,9 працэнта. У вынiку, як адзначылi ў статыстычным ведамстве, рэальныя грашовыя даходы насельнiцтва (скарэкцiраваныя на iндэкс спажывецкiх цэнаў) павялiчылiся на 11,9 працэнта. На гэту ж велiчыню ўзраслi i рэальныя наяўныя грашовыя даходы (за вылiкам падаткаў i ўзносаў). У студзенi—вераснi гэтага года грашовыя даходы ў разлiку на душу насельнiцтва склалi Br623,4 тыс. у месяц. Яны павялiчылiся ў параўнаннi з адпаведным перыядам мiнулага года ў рэальным выражэннi на 12,1 працэнта. Сярэдняя зарплата бюджэтнiкаў за верасень павялiчылася на 1,8 працэнтаЕ Беларусi сярэднямесячная заработная плата ў галiнах бюджэтнай сферы ў студзенi—вераснi гэтага года склала Br693,5 тыс., паведамiлi карэспандэнту БЕЛТА у Нацыянальным статыстычным камiтэце. У вераснi зарплата бюджэтнiкаў складала Br706 тыс., яна павялiчылася ў параўнаннi са жнiўнем гэтага года на 1,8 працэнта (на Br12,4 тыс.). У арганiзацыях аховы здароўя сярэдняя заработная плата ў вераснi склалася ў памеры Br708 тыс., у тым лiку ўрачоў — Br1 млн.182 тыс., сярэдняга медыцынскага персаналу — Br683 тыс., малодшага медыцынскага персаналу — Br438 тыс. Сярэднi заработак ва ўстановах адукацыi рэспублiкi ў вераснi гэтага года склаў Br607 тыс., у тым лiку настаўнiкаў — Br691 тыс., прафесарска-выкладчыцкага складу — Br1 млн 276 тыс. Ва ўстановах навукi i навуковага абслугоўвання гэты паказчык складаў Br1 млн 364 тыс. У Белстаце адзначылi, што ў арганiзацыях культуры i мастацтва сярэдняя заработная плата ў вераснi склала Br655 тыс., у тым лiку бiблiятэкараў — Br492 тыс., артыстаў — Br749 тыс. Як паведамлялася ўжо БЕЛТА, намiнальная налiчаная сярэднямесячная заработная плата работнiкаў у Беларусi ў студзенi—вераснi гэтага года склала Br857 тыс., у тым лiку ў вераснi — Br942,9 тыс., што на 0,5 працэнта больш у параўнаннi са жнiўнем гэтага года. Рэальная налiчаная заработная плата (разлiчаная з улiкам росту спажывецкiх цэнаў на тавары i паслугi) за дзевяць месяцаў 2008 года ўзрасла на 9,2 працэнта ў параўнаннi з аналагiчным перыядам 2007 года. У вераснi рэальная зарплата зменшылася на 0,5 працэнта ў параўнаннi са жнiўнем гэтага года. На прамысловых прадпрыемствах Беларусi сярэдняя зарплата ў вераснi склала Br1 млн. 100 тыс. — на 17 працэнтаў вышэй за сярэднерэспублiканскi ўзровень аплаты працы. Сярэдняя зарплата работнiкаў за верасень узрасла на 0,5 працэнтаНамiнальная налiчаная сярэднямесячная заработная плата работнiкаў Беларусi ў студзенi—вераснi гэтага года склала Br857 тыс., паведамiлi карэспандэнту БЕЛТА у Нацыянальным статыстычным камiтэце. Сярэдняя зарплата ў вераснi была роўная Br942,9 тыс., што на 0,5 працэнта (на Br4,6 тыс.) больш у параўнаннi са жнiўнем гэтага года. Паводле аператыўных даных статыстычнага ведамства, рэальная налiчаная заработная плата (разлiчаная з улiкам росту спажывецкiх цэнаў на тавары i паслугi) за дзевяць месяцаў 2008 года ўзрасла на 9,2 працэнта ў параўнаннi з аналагiчным перыядам 2007 года, а ў вераснi ў параўнаннi са жнiўнем гэтага года зменшылася на 0,5 працэнта. Рэальны памер пенсii ў кастрычнiку 2008 года ўзрос на 11,4 працэнта да ўзроўню кастрычнiка 2007Сярэднi памер назначанай пенсii ў кастрычнiку гэтага года склаў у Беларусi Br389,4 тыс., паведамiлi карэспандэнту БЕЛТА у Нацыянальным статыстычным камiтэце. Сярэднi памер пенсii па ўзросту ў кастрычнiку гэтага года быў Br408,3 тыс., па iнвалiднасцi — Br357,2 тыс., з нагоды страты кармiцеля — Br242,4 тыс., памер сацыяльнай пенсii склаў Br169,8 тыс. Рэальны памер назначанай месячнай пенсii (скарэктаванай на iндэкс спажывецкiх цэнаў на тавары i паслугi) у кастрычнiку 2008 года ў параўнаннi з кастрычнiкам 2007 павялiчыўся на 11,4 працэнта, у параўнаннi з вераснем 2008 зменшыўся на 1 працэнт.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Як паведамiлi карэспандэнту БЕЛТА у Нацыянальным статыстычным камiтэце, у параўнаннi са студзенем—вераснем 2007 года яны павялiчылiся на 28,5 працэнта
|
|