21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Ці ёсць жыццё пасля вяселля?..

26.08.2009 10:37 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Ці ёсць жыццё пасля вяселля?..

ФАРМАТнём

 

З 20 па 23 лiстапада ў Мiнску ў кiнатэатрах "Аўрора", "Мiр", "Перамога", "Цэнтральны" ў чарговы раз пройдзе эксклюзiўны паказ фiльмаў праекта "КІНАфармат 4х4".

"Чорнае сонца" — так называецца драма, створаная кiнамайстрамi Iталii i Францыi. Пастаноўку карцiны ажыццявiў класiк еўрапейскага кiно рэжысёр Кшыштаф Занусi.

— так называецца драма, створаная кiнамайстрамi Iталii i Францыi. Пастаноўку карцiны ажыццявiў класiк еўрапейскага кiно рэжысёр Кшыштаф Занусi.

Агата — жанчына з вопытам, якая не страцiла прыгажосць. Манфрэдзi — анёлападобны мужчына намнога маладзейшы за яе. Першыя хвiлiн пятнаццаць маладыя будуць не замаўкаючы балбатаць аб сваiм каханнi, а потым выпадковы стрэл снайпера пазбаўляе жыцця нашага шчаслiвага мужычка, пакiнуўшы няўцешнай удаве толькi надзею на помсту.

У фiльме здымалiся Валерыя Галiно, Ларэнца Балдучы, Марка Басiле, Тонi Бертарэлi i iнш.

Кiнематаграфiстамi Германii, Францыi i Нарвегii створана драматычная камедыя "О’Хортан", з вялiкiм поспехам паказаная на мiжнародных кiнафестывалях у Канах, Карлавых Варах i Таронта.

Пажылы чыгуначнiк Од Хортан выходзiць на пенсiю, i раптам вакол яго пачынае адбывацца штосьцi неверагоднае: то раптам сярод ночы ён iдзе скакаць на лыжах з трамплiна, то выпадковы знаёмы прапануе яму пракацiцца па Осла на машыне з закрытымi вачыма. А аднойчы Хортану давялося правесцi ноч пад ложкам маленькага хлопчыка...

Пастаноўку фiльма па сваiм сцэнарыi ажыццявiў рэжысёр Бент Хамер. У галоўных ролях занятыя Баард Ове, Гiта Нёрбi, Петэр Брэдал, Б’ёрн Флоберг, Пер Енсен.

Заслужаным поспехам на МКФ у Себасцьяне карысталася германа-аўстрыйская кiнадрама "Прачысцiць мазгi!". Аўтары сцэнарыя — Катарына Хельд i Ханс Вайнгартнер, рэжысёр-пастаноўшчык — Ханс Вайнгартнер.

Цынiчны тэлепрадзюсар Райнер — кароль iдыёцкiх ток-шоу, вульгарных тэлеконкурсаў i iншых поляў цудаў, падаўляе мукi сумлення, ганяючы на супертачцы i нюхаючы белы парашок. Але потым ён сустракаецца з рашуча настроенай маладой асобай, якая задумала адпомсцiць яму за смерць свайго дзядулi, якi стаў ахвярай адной з вiктарын. Яны скалачваюць падпольную групу па процiдзеяннi тэлерэйтынгам.

У фiльме здымалiся Морыц Бляйбтрой, Эльза Шульц Гамбарт, Мiлан Пешэль, Сiмоне Хансельман, Грэгар Блаэб.

Кiнамайстрамi Францыi i Iрана знятая прыгоднiцкая стужка "Крык мурашоў". Яе паставiў па сваiм сцэнарыi рэжысёр Мохсен Махмальбаф.

Жанчына, якая верыць у Бога, закаханая ў атэiста, але гэта не з’яўляецца для iх перашкодай, каб уступiць у шлюб. Згуляўшы вяселле, маладыя вырашаюць правесцi свой мядовы месяц у Iндыi. Вось тут i адбываюцца з iмi неверагодныя прыгоды...

У ролях: Махмуд Чакрола-хi, Манур Шадзi, Карл Мас, Савiтха Iер.

Раман КОСЦIН.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
З 20 па 23 лiстапада ў Мiнску ў кiнатэатрах "Аўрора", "Мiр", "Перамога", "Цэнтральны" ў чарговы раз пройдзе эк
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика