21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Краіны АПЕК страцiлi ад знiжэння коштаў на нафту 700 мiльярдаў долараў

26.08.2009 10:37 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Краіны АПЕК страцiлi ад знiжэння коштаў на нафту 700 мiльярдаў долараў

Аб гэтым заявiў прэзiдэнт нафтавага картэлю Шахiб Хелiль.

Кошты на нафту на сусветным рынку ўсяго за некалькi месяцаў знiзiлiся з рэкордных 147 долараў да 55 долараў за барэль. На таргi аказаў уплыў фiнансавы крызiс, з-за якога попыт на нафту, як чакаецца, значна скароцiцца.

У кастрычнiку АПЕК пагадзiлася скарацiць здабычу на паўтара мiльёна барэляў у суткi. Па звестках картэля, гэта дазволiла б падтрымаць цэны на нафту. Аднак на рынку вестка ад АПЕК не зрабiла нiякага эфекту — iнвестары прадоўжылi распрадаваць сыравiнныя кантракты.

Не выключана, што ў хуткiм часе АПЕК, якая кантралявала да 40 працэнтаў экспарту нафты ў свеце, зноў скароцiць квоты на здабычу вуглевадародаў. Цi дапаможа гэтая мера павялiчыць цэны на нафту, пакуль невядома. Ва ўсякiм разе, калi цэны палiва былi на рэкордных узроўнях, у АПЕК заяўлялi, што больш не могуць уплываць на цэны, бо рынкам кiруюць спекулянты.

Брытанскiя консульствы выдаюць памылкова да 300 тысяч вiз у год

Гэта звязана з тым, што працэс ухвалення прашэння аб вiзе займае значна менш часу, чым працэс адхiлення, а супрацоўнiкам пасольстваў неабходна разглядаць вызначаную колькасць заяў у дзень.

Гэта дае магчымасць людзям з фальшывымi дакументамi, якiя ўехалi ў Вялiкабрытанiю, застацца ў ёй назаўжды. З-за з’яўлення звестак аб памылкова выдадзеных вiзах афiцыйная статыстыка, паводле якой у краiне знаходзiцца каля 570 тысяч нелегальных iмiгрантаў, можа быць перагледжаная ў бок павелiчэння.

За год брытанскiя пасольствы i консульствы разглядаюць каля 2,4 мiльёна прашэнняў аб выдачы вiзы. Амаль 2 мiльёны з iх задавальняюцца. Такiм чынам, памылкова выдаюцца каля 15 працэнтаў вiз.

Палiцэйскiя Польшчы i Італii перахапiлi кантрабандны груз зброi, прызначаны для iтальянскай мафii

У прыгарадзе Мiлана быў затрыманы падазроны з грузам зброi, прызначаным для iтальянскай мафii. Зброя паступiла з Польшчы. Iмя арыштаванага не ўдакладняецца.

Палiцэйскiя канфiскавалi 13 кулямётаў, аўтаматы Калашнiкава i "Узi", пiсталеты, гранаты, узрыўчатку i дэтанатары. Палiцэйскiя не ўдакладнiлi, для якой iтальянскай злачыннай групоўкi прызначаўся груз. Па iнфармацыi AFP, зброю ў Iталiю накiравала вядомая крымiнальная групоўка Польшчы — так званая "Макатоўская".

Дэпутат ЛДПР заклiкаў пакончыць з "культам Кашчэя"

Дэпутат ад ЛДПР Сяргей Абельцаў, выступаючы 19 лiстапада ў Дзярждуме, прапанаваў пахаваць цела Ленiна, пакончыўшы тым самым з "культам Кашчэя Несмяротнага". Як паведамляе "Iнтэрфакс", дэпутат выступiў таксама за знос помнiкаў Ленiну па ўсёй краiне.

Па словах Абельцава, простыя людзi "адрыньваюць гэтага мерцвяка, якi, будучы дагэтуль "живее всех живых", не можа не выклiкаць у людзей жаху". Абельцаў прапанаваў правесцi ўсерасiйскi суботнiк "па прыбiраннi палiтычнага смецця".

Дэпутат ад КПРФ Сяргей Абухоў у адказ заявiў, што падобныя заклiкi павiнен разгледзець парламенцкi камiтэт па дэпутацкай этыцы. "Уявiце сабе, што ў Кангрэсе ЗША у дачыненнi да бацькоў-заснавальнiкаў дзяржавы прагучалi б такiя канiбальскiя прамовы", — адзначыў камунiст.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Аб гэтым заявiў прэзiдэнт нафтавага картэлю Шахiб Хелiль. Кошты на нафту на сусветным рынку ўсяго за некалькi месяцаў знiзiлiся з рэкордных 147 долар
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика