Апостал Пётр і камета Галея
Апостал Пётр і камета Галея
З 17 па 21 лiстапада ў Мiнску праходзяць V Свята-Мiхайлаўскiя Чытаннi "Праваслаўе i сучаснасць". Гэта традыцыйная сустрэча свецкай адукацыi, навукi i багаслоўя напярэдаднi праваслаўнага свята Сабора Архiстратыга Мiхаiла i iншых Нябесных Сiлаў бясплотных (21 лiстапада), якую ладзiць Свята-Мiхайлаўскае брацтва Мiнскай епархii па блаславенні Мiтрапалiта Мiнскага i Слуцкага Фiларэта i пры падтрымцы Мiнiстэрстваў адукацыi, культуры, iнфармацыi, НАН Беларусi, Апарату Упаўнаважанага па справах рэлiгiй i нацыянальнасцяў пры Савеце Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь, Мiнгарвыканкама i ВНУ сталiцы. Як заўважыў архiепiскап Полацкi i Глыбоцкi ФЕАДОСІЙ, тэма Чытанняў заўсёды актуальная, гэта закладзена ўжо ў самой назве форуму. Невыпадкова, напэўна, i цяпер, калi сусветнае грамадства напружана сочыць за станам глабальнай фiнансавай сiстэмы, Пленарнае пасяджэнне Чытанняў адкрыў дырэктар Iнстытута эканомiкi НАН Беларусi Пётр НIКIЦЕНКА. Паводле яго меркавання, любая эканамiчная мадэль асуджана на крах, калi не будзе абапiрацца на духоўна-маральны гаспадарчы механiзм. Распрацоўка такога механiзма магчымая ў сумеснай рабоце царквы i навуковых iнстытутаў, i ў Беларусi ўжо ёсць спробы такой работы. — Праваслаўе — гэта не проста адзiн з самых старажытных iнстытутаў чалавецтва, гэта жывая культура, патэнцыял якой запатрабаваны сучасным чалавекам, — упэўнены вучоны. — Чытаннi iмкнуцца ахапiць усе праблемы сучаснага грамадства ў рэчышчы духоўнага жыцця, — сказаў архiепiскап Феадосiй. — Мы не можам абысцi i палiтыку, праблемы глабалiзму. Адзiн з палiтолагаў сказаў, што ў аснову свайго выжывання Расiя павiнна пакласцi зямныя нетры, Украiна валодае залатым запасам — зямлёй, а Беларусь павiнна мець высокi iнтэлектуальны патэнцыял сваiх грамадзян. Аднак без духоўнага складнiка iнтэлект — гэта двухбаковавострая зброя, якая можа быць накiравана супраць свайго народа. Гэта можа адбыцца ў вынiку так званай "уцечкi мазгоў", i менавiта Праваслаўная царква, упэўнены ўладыка, здольная станоўча паўплываць на гэты працэс, бо нiводны iнстытут не можа ў такой ступенi выхоўваць патрыётаў, як яна. Звяртаючыся да пытання ўзаемадзеяння навукi i рэлiгii, архiепiскап Феадосiй узгадаў падзею, якая адбылася не так даўно, калi ўвесь свет сачыў за рухам каметы Галея. Для вучоных гэта нябеснае цела мела асаблiвы iнтарэс, бо яго ядро ўтрымлiвала рэчыва, з якога ўзнiкла матэрыя. Наколькi ж вялiкiм было iх здзiўленне, калi рэнтгенаўскiя здымкi ядра паказалi, што гэта рэчыва — лёд, вада. Аднак апостал Пётр ведаў пра гэта яшчэ 2 тысячы гадоў таму, у сваiм пасланнi ён казаў, што спачатку Словам Божым нябёсы i зямля былi ўтвораны з вады i вадою... Такiм чынам нi багасловы, нi многiя вучоныя не бачаць нiякiх супярэчнасцяў памiж верай i навукай. Больш за тое, гiсторыя чалавецтва паказвае, што каб не парушыць гармонiю сусвету, неабходна спалучэнне аднаго з другiм. У Чытаннях бяруць удзел 46 прадстаўнiкоў духавенства, навукi, адукацыi, у тым лiку 12 — з Расii i 34 — з Беларусi. Удзельнiкi з Расii правядуць каля 50 гутарак-лекцый у ВНУ Мiнска. — Усе тэмы, заяўленыя ўдзельнiкамi, можна падзялiць на тры асноўныя: аб’яднанне Расii, Украiны i Беларусi, дэмаграфiчная сiтуацыя i праблемы адукацыi, выхавання i культуры, — назваў "болевыя кропкi", якiя закранаюць V Свята-Мiхайлаўскiя Чытаннi старшыня Праваслаўнага брацтва ў гонар Святога Архiстратыга Мiхаiла Алег Дзiхцiеўскi. — I самае цiкавае ў гэтых Чытаннях тое, што гэта не проста лекцыi, даклады, а перш за ўсё — гутаркi, магчымасць зносiнаў, магчымасць задаць пытанне, якое хвалюе, i атрымаць на яго адказ. Вольга МЯДЗВЕДЗЕВА.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
З 17 па 21 лiстапада ў Мiнску праходзяць V Свята-Мiхайлаўскiя Чытаннi "Праваслаўе i сучаснасць". Гэта традыцыйная сустрэча свецкай адукацыi,
|
|