...Лаўка ёсць, на лаўцы трое, А бутэлькі — не вiдаць.
...Лаўка ёсць, на лаўцы трое, А бутэлькі — не вiдаць.
Хто каго?
...Калi кiравацца мудрым "Зрабiў палавiну той, хто пачаў", — чарговы конкурсны агляд... амаль напiсаны. Прычым — ужо: чытачы пастаралiся. Адзiн для пачатку дарэчную байку даслаў, другi — верш. Ацанiце: Не надвор’е, а нуда —Надаедны дождж i слота... А прыйшла дамоў "Звязда", — Прачытаў... I жыць ахвота!.. Думаеце, вось гэткiм высокiм словам Любоў Мiхайлаўна Чыгрынава з в. Забалацце Вiлейскага раёна ацанiла нашу працу — працу рэдакцыi? Не (хоць нам i хацелася б!..), — вашу, чытацкую, бо тут жа, у наступных радках гучыць яе замiлаванае: ...Ну й "паскрэблi" ж хлопцу пяты, — Так — не мыў iх на вяку!.. Калi ты, браток, з мурзатых, — Пападзiся Клешчуку.
У папярэднi раз (вы адразу ўспомнiлi?!) у аб’ектыў яму i насамрэч "папалiся" босыя мужчынскiя ногi, а побач гумовiкi (ды яшчэ i з кветкамi ў халявах!), у гэты — цiкавая тройца. I ў досыць цiкавым месцы. Чаго яна тут сядзiць, пытанне складанае, — адназначных адказаў няма, а вось меркаванняў, як заўсёды, хоць адбаўляй. Але мы рабiць гэта не будзем. Будзем — друкаваць. I як заўжды толькi самае вартае. Ну напрыклад: Дзе й калi было такое, Паспрабуйце прыгадаць: Лаўка ёсць, на лаўцы — трое, А бутэлькi — не вiдаць... Мо, здзяцiнелi мужчыны? Прапiлi арыенцiр? Цi гандлюе ўжо "чарнiлам" Нават гэты, "Детский мир? — устрывожана (бо ведама ж настаўнiк) пытае спадар Сiтнiк з в. Палажэвiчы Старадарожскага раёна. Каб што лепшае (свят-свят-свят!): мяркуючы па будынку, гандлёвых плошчаў у гэтай крамы больш чым дастаткова, вытворчасць спiртнога з кожным годам расце — прадаваць недзе трэба. Так што мо i насамрэч куток адвялi. А значыць мужыкам цяпер адно застаецца — грошай раздабыць. Спадар Дубаўцоў з Магiлёва (нездарма ж мы раiлi доўга глядзець на здымак!) ведае, як: На любiмае вiно Трэццю шапку аддамо. Не, не будзем скуру драць — Падыходзьце прымяраць! Наконт скуры — гэта трапна заўважана, але ж пра яе — трохi пазней. Зараз — радкi, якiя гэты здымак "прадыктаваў" Соф’i Парфiр’еўне Кусянковай з в. Лучын Рагачоўскага раёна: Папрасiлi дзецi татаў, Каб машынкi набылi... Утрох пайшлi ў "Свет дзiцячы", Утрох... машынкi... прапiлi. Адарвалiся, карацей, па дарозе туды, у сабакi вочы пазычыўшы. I таму, як прыкмячае Ганна Антонаўна Баранава з вёскi Капланцы Бярэзiнскага раёна: Сябрукi на "Детский мир" Зараз нуль увагi — Ў галаве — ўчарашнi "пiр", Не дыхнуць ад смагi. Байка, дарэчы. Мужчынка адзiн "бездыханны" ранiцой у рэстаран пазванiў. Пытае: мы з сябрукамi ў вас былi? Так, былi. А колькi прапiлi? Пяцьсот тысяч. Ну i слаўненька, ну i дзякуй богу... А то я ўжо думаў, што згубiў iх, цi скралi... Згадзiцеся: дзiўная логiка ў мужчын... Як i ў жанчын. Але (i сведчаннем таму наша пошта) ёсць праблемы, па якiх рознагалоссяў у iх — ну нiякiх. I датычацца яны, як i трэба было чакаць, агульных спадзяванняў. Ну прынамсi, вельмi многiя з бабуль i дзядоў (калi не ўсе?) думалi, разлiчвалi, нават планавалi прыкладна так: Прыйдуць к пенсii дабаўкi — Будзе ўнукам на забаўкi... А ў малых цяпер заказы — На тры пенсii адразу, — зазначае сп. Чыгрынава з Вiлейшчыны. Акурат такое ж меркаванне i ў сп. Нефiдовiча з Лунiнеччыны. Толькi ён выказвае яго яшчэ больш катэгарычна i яшчэ больш коратка: Калi ўнук не знае меру, — Злыбеда пенсiянеру... Крылатыя радкi, праўда? Прычым у абодвух аўтараў. Мо таму, што абодва — i Любоў Мiхайлаўна, i Сцяпан Паўлавiч — што называецца, не першы год на пенсii: ведаюць, i колькi плацяць звычайна, i колькi з дабаўкай. Да таго ж — унукаў маюць. А значыць i паўнюткае ўяўленне аб тым, чаго яны хочуць, аб чым мараць. Прычым не ўпотай ужо, як некалi прынята было, а з "агучкаю". Якраз яна, па меркаванню сп. Нефiдовiча, i адбiлася на тварах герояў здымка: У дзядуляў ёсць унукi Дагадзiць iм — адны мукi. Просiць той: "Купi мне скутар", "Мне — мабiльнiк", "Мне — камп’ютар... Цi хаця б веласiпед"... А дзе грошы возьме дзед? Зрэшты, яшчэ палова бяды, калi не хапае iх на скутар-камп’ютар. А здараецца ж бяда цэлая. Мяркуйце самi (разам з тым жа Сцяпанам Паўлавiчам): На другi дзень па палучцы Клопат быў пра туфлi ўнучцы... Ды й не скончыўся як след, Бо не мiлы дзеду свет: Туфлi на малую Ядзьку, Па цане, як боты дзядзьку... Iмя гэтага дзядзькi, вы здагадалiся, Сцёпа. Але ў "радок" яно не змясцiлася. Як i кошт тых пантофлiкаў. Але ж у памянёнай краме i iншых тавараў шмат — больш дробных, больш танных... Толькi цi лягчэй ад гэтага. Прынамсi — мужыкам са здымка, пра якiх Валянцiна Апанасаўна Гудачкова з Жыткавiчаў пiша так: Хоць прывыклi да работы, Тут — не ведаюць, як быць: Найцяжэйшы сёння клопат — Жонкам-дзецям дагадзiць. Але ж асобныя мужчыны спрабуюць. I ў iх нават атрымлiваецца. Праўда, настрой пасля гэтага бывае розны. Кшталту — Не здзяцiнелi дзяды, Завiтаўшы ў гэты "...свет" Прывяла дзятва сюды I "раскруцiла", бач, як след, — заўважыла Любоў Мiхайлаўна Чыгрынава. Дарослыя, мiж iншым, таксама маглi прывесцi да крамы дзяцей, сказаць iм, каб тут пачакалi i... Зрэшты, пра гэта (прычым куды прыгажэй!) пiша Валянцiна Гiрвель з Пастаў: Пасадзiлi раз на лаўку Мiшу, Змiтрака i Слаўку. ...То было ў былым стагоддзi Насядзелiся ўжо, годзе! I даўно ўжо не гуляюць — Мамак з шопiнгу чакаюць. Шопiнг, як бачыце, не слабы: пасiвелi дзеткi, але ж таму i тлумачэнне ёсць — у лiсце ад Вольгi Паўлаўны Лабажэвiч з Клецка: Тавараў шмат у гэтай краме, Ды цi на радасць яны маме? Карову ж трэба прадаваць, Каб штось iстотнае прыдбаць. Зрэшты, гэта ўжо крайнасцi. А ў цэлым — усё ў нас нармальна. "Напрыклад, радавы член сельгаскааператыва атрымлiвае дзвесце тысяч у месяц, дырэктар — мiльён. А яны ў сярэднiм — па шэсцьсот тысяч", — падлiчыў Сцяпан Паўлавiч Нефiдовiч. I не проста так падлiчыў — ад няма чаго рабiць, а ў сувязi з надрукаваным здымкам. Па яго меркаванню, гэтыя мужыкi толькi што, у краме, якая месцiцца ў iх за плячыма Дзевяць булачак купiлi — Мiж сабою падзялiлi Ян з’еў сем, Стась — дзве, Антосю Нi адной не дасталося... Па статыстыцы ж наяўнай З’елi ўсе па тры... I слаўна! ...Не крыўдуй, Антось — для бедных Ёсць хоць тэрмiн — у сярэднiм". Некага ён суцяшае, некага — не. I тады... Ступаць на гэты шлях — ворагу не пажадаеш, але ж пажартаваць можна. Што i робiць наш чытач з вёскi Даўнары Iўеўскага раёна Анатоль Гарачоў: Плачуць дзецi? Просяць цацаў? Сталi татаў дакараць? Калi грошай не набрацца, Давядзецца "...Мир" iм "браць"... Свят-свят-свят. I напрыканцы, як заўсёды, аб арыгiнальных, аб нечаканых версiях, якiя, як нi круцi, а не далучыш да iншых. На думку Валерыя Гаўрыша з вёскi Навасёлкi Пастаўскага раёна, на здымку гэтым — сябры па халасцяцкай вольнiцы, i адзiн з iх (трэба разумець — той, што пасярэдзiне?), хоць пад старасць, але ж адважыўся: Ясь нарэшце ажанiўся, Бацькам стаў i... Разгубiўся: Што купляць? I што рабiць — Падкажыце, досыць кпiць! За парадай, за дапамогай справа, трэба думаць, не стане. А таму ў сужэнцаў Астроўскiх з Мiнска ёсць усе падставы для аптымiмiстычнага: Варта ганарыцца, Што ужо не плачам, Што на Беларусi, Бум i бум дзiцячы! Як надоўга, — пажывём убачым. Тут цi не галоўнае — ведаць, што Пасталеюць дзецi, Пабягуць унукi... I ў "старэчым свеце" Не складайма рукi! Чаго яшчэ не трэба рабiць, — пiша (а дакладней — павучае, заклiкае, просiць...), гледзячы на здымак, Валерый Гаўрыш з Пастаўшчыны: Брат, глядзi i разумей — Нi сям’i ў iх, нi дзяцей... Крах такi чакае ўсiх, Хто сыходзiцца ўтраiх. I яшчэ адно досыць балючае, як бы падслуханае (спадарыняй Чыгрынавай)... На той лаўцы: — А здаецца мне, сусед, Будзе тут "Дзiцячы свет"... — Спынi хвалю, камандзiр — Быў i будзе "Детский мир". Няўдзячнай справай — падслухоўваннем — "саграшыў" i спадар Старых з Гомеля: Чалавек — прыродзе цар, — Мовiў так адзiн спадар Уздыхнуў другi i трэцi: Мы — яе малыя дзецi. Прычым тут "Детский мир"? Ды, вiдаць, ён гэту выснову "навеяў". Як М. Самсоненка з Асiповiчаў — байку. Бацька адзiн, — пiша чытачка, — вечарам прыйшоў у садок. Кажа: аддайце мне дзiця. А каторае ж ваша? — цiкавiцца выхавацелька. А якая рознiца — я яго заўтра назад прывяду. Мусi быць, здараецца: без рознiцы некаму. Нават дзецi. Але ж большасцi (бяромся сцвярджаць) ёсць самая пiльная справа да... рознай драбязы. Ну ў прыватнасцi — да чужых i сваiх радкоў: учытваюцца, супастаўляюць, размяркоўваюць першыя месцы. I нават, прысудзiўшы iх, не лянуюцца напiсаць невялiчкi лiст у рэдакцыю, паведамiць сваё меркаванне. Аб тым, што найлепшыя подпiсы да мiнулага здымка (пра "басяка" таго з ботамi) даслалi Уладзiмiр Сiтнiк са Старадарожчыны, Соф’я Кусянкова з Рагачоўшчыны, Вольга Лабажэвiч з Клецка, Раiса Васiльева з Гомеля, Уладзiмiр Барысёнак з Ушаччыны, Анатоль Гарачоў з Iўеўшчыны i Мiхаiл Дубовiк. З чым, папярэдне трохi паспрачаўшыся, згадзiлася журы рэдакцыйнае. А значыць прыз у выглядзе квартальнай падпiскi на дарагую сэрцам газету "Звязда" накiроўваецца ў вёску Арэшкавiчы Бярэзiнскага раёна. Заўсёднае пытанне: хочаце каб да вас? Тады спрабуйце! Здымак дадаецца, конкурс на лепшы подпiс працягваецца. Валянцiна Доўнар. Фота Анатоля Клешчука.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
...Калi кiравацца мудрым "Зрабiў палавiну той, хто пачаў", — чарговы конкурсны агляд... амаль напiсаны. Прычым — ужо: чытачы пастаралiся. Ад
|
|