Знеслі кулiнарны тэхнiкум выбухам
Знеслі кулiнарны тэхнiкум выбухам
Унiкальную аперацыю па зносе будынка кулiнарнага тэхнiкума, якi не эксплуатаваўся, правялi выратавальнiкi-пажарныя ў Стоўбцах. Як паведамiлi ў Мiнскiм абласным упраўленнi МНС, яны выбуховым спосабам знеслi адну з частак будынка агульнай плошчай каля 500 квадратных метраў да падмурка. Недабудаваная чатырохпавярховая пабудова пачатку 1980-х гадоў знаходзiлася ў аварыйным стане. Каля месяца пайшло на падрыхтоўку i распрацоўку праекта зносу будынка ў спецыялiстаў няштатнай выбуховатэхнiчнай групы Мiнскага абласнога ўпраўлення МНС. Для закладкi зараду спатрэбiлася каля тысячы спецыяльных адтулiн. Плануецца, што пасля зносу частка будынка будзе рэканструявана ў фiзкультурна-аздараўленчы комплекс. Дарэчы, за час iснавання групы было знесена каля 100 аб’ектаў у краiне, у тым лiку воданапорныя вежы, дымавыя трубы, агароднiнасховiшчы, клубы, склады. Як правiла, патлумачылi рэдакцыi, выбуховы спосаб работ эканамiчна больш выгадны за механiчную разборку, паколькi патрабуе менш выдаткаў — як матэрыяльных, так i па часе. Сяргей РАСОЛЬКА.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Унiкальную аперацыю па зносе будынка кулiнарнага тэхнiкума, якi не эксплуатаваўся, правялi выратавальнiкi-пажарныя ў Стоўбцах.
|
|