Ты паклiч мяне. Пазавi...
Ты паклiч мяне. Пазавi...
Сёння магла б святкаваць свой юбiлей Яўгенiя Янiшчыц — усяго толькi 60-гадовы! Не вельмi вялiкi тэрмiн для звычайнага чалавека, але, як сведчыць жыццё, i ён для многiх Сапраўдных Паэтаў становiцца занадта доўгiм — iмклiваю птушкаю Жэня адляцела ад нас дваццаць гадоў таму, пакiнуўшы пранiзлiвыя светлыя вершы.
* * *
* * *
* * * Ты паклiч мяне. Пазавi. Там заблудзiмся ў хмельных травах. Пачынаецца ўсё з любвi, Нават самая простая ява. I тады душой не крывi На дарозе жыцця шырокай. Пачынаецца ўсё з любвi — Першы поспех i першыя крокi. Прыручаюцца салаўi Там, дзе выбеглi ўдаль канавы. Пачынаецца ўсё з любвi — Адчужэнне, i боль, i нянавiсць. Ты паклiч мяне. Пазавi. Сто дарог за маiмi плячыма. Пачынаецца ўсё з любвi. А iнакш i жыць немагчыма. * * * У шуме жытняга святла Яшчэ расцi маёй трывозе I не любiць — на паўкрыла. Убачу маму на дарозе У шуме жытняга святла.
I покуль гэты поўдзень спелы Дым тарфяны не завалок, На зрэзе дня — рамонак белы I пасiвелы васiлёк.
Снуецца беглая сцяжына — Апошнi збег майго сяла. Гняздзечка птушкi i ажына — У шуме жытняга святла.
I покуль дыхае планета, Не вынiшчаецца датла Душа народа i паэта У шуме жытняга святла. * * * Будзе слоту абвяшчаць прагноз, Лiстабой учынiць ператруску. Песняй, што расчулiла да слёз, Я прыму цябе па-беларуску.
Краю блаславёнага дачка, Дзякуй лёсу, маю не ў нагрузку — Зорны крыж Мацея Бурачка... Ты ўва мне прызнаеш беларуску?
Сто разоў шукай другой красы, А тым больш што свет даўно не вузкi! ...Ды калi ты не бязродны сын — Гавары са мной па-беларуску.
Час — вар’ят, шалёнае таксi. Толькi ўсё ж не мыслю я аб спуску. Кажаш, што магiлы зараслi? Памаўчы са мной па-беларуску.
Якая я Не адыходзь! Цябе так многа Мiж зор, мiж сноў, мiж лугаўя. Над горкай памяццю былога Якая я, якая?
Застынь, каб мне хоць раз вярнуцца Да вуснаў, нiбы ручая. Мiж дзiкiх ягад i настурцый — Якая я, якая я?
Хоць прашумi вясёлым лiўнем! — Хай след падкажа каляя. Памiж няшчасных i шчаслiвых — Якая я, якая я?
Нi ў поля вольнага, нi ў гаю, Нi ў зор, нi ў сноў, нi ў лугаўя, Я ў аднаго цябе спытаю, Якая я.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Сёння магла б святкаваць свой юбiлей Яўгенiя Янiшчыц — усяго толькi 60-гадовы! Не вельмi вялiкi тэрмiн для звычайнага чалавека, але, як сведчыць жыццё
|
|