Капыты салаўёў у Купалаўскiм парку —
Капыты салаўёў у Купалаўскiм парку —
"Звяздзе" адказваюць
так называўся матэрыял у "Звяздзе" ад 25 кастрычнiка г.г., у якiм дзеячы культуры Беларусi пiсалi аб праблемах рэканструкцыi Купалаўскага парку ў Мiнску. Рэдакцыя атрымала адказ ад намеснiка Мiнiстра культуры краiны У.П. Грыдзюшкi. "У сувязi з публiкацыяй у газеце "Звязда" артыкула "Капыты салаўёў у Купалаўскiм парку" паведамляем. Праектная прапанова па размяшчэнню кафэ на тэрыторыi парка iмя Я. Купалы была разгледжана 15.02.2007 г. на пасяджэннi Беларускай рэспублiканскай навукова-метадычнай рады па пытаннях гiсторыка-культурнай спадчыны пры Мiнiстэрстве культуры Рэспублiкi Беларусь (далей — рада), што прадугледжана артыкулам 43 Закона Рэспублiкi Беларусь "Аб ахове гiсторыка-культурнай спадчыны Рэспублiкi Беларусь". Пры гэтым, узгадненне магчымасцi будаўнiцтва кафэ на тэрыторыi гiсторыка-культурнай каштоўнасцi ўлiчвала, што яго ўладкаванне плануецца на месцы iснуючага грамадскага туалета, згодна з праектам рэканструкцыi парка iмя Я. Купалы, распрацаваным УП "Мiнскграда". Акрамя таго, прынцыповая схема размяшчэння кафэ 26.01.2007 г. была ўзгоднена Левiным Л.М. Распрацаваным эскiзным рашэннем па аб’екту прадугледжана стварэнне падыходаў да кафэ ў месцах, не занятых дрэвамi, праезд грузавога транспарту не плануецца, пракладка iнжынерных сетак вызначана па iснуючых трасах камунiкацый. Разам з тым, рашэннем рады ўказана на неабходнасць дапрацоўкi архiтэктурнага аблiчча будынка кафэ з улiкам асаблiвасцей яго размяшчэння на тэрыторыi гiсторыка-культурнай каштоўнасцi. Дапрацаваны праект падлягае ўзгадненню з Мiнiстэрствам культуры. Заключэнне па праектнай дакументацыi ў абавязковым парадку будзе ўлiчваць выкананне ўмоў, вызначаных рашэннем рады, у тым лiку адносна захавання iснуючых зялёных насаджэнняў i iншых асаблiвасцей парка. Дадаткова паведамляем, што варыянт эскiзнага праекта кафэ ў парку распрацоўваўся архiтэктарам Градавым Ю.М., што дазваляе меркаваць аб яго згодзе з такiм накiрункам развiцця паркавай тэрыторыi. Адзначаем, што прыклады размяшчэння кафэ i iншых падобных аб’ектаў у парках, якiя валодаюць статусам гiсторыка-культурнай каштоўнасцi, шырока вядомы ў еўрапейскiх краiнах. Плануемыя дзеяннi не супярэчаць патрабаванням заканадаўства аб ахове гiсторыка-культурнай спадчыны. Зыходзячы з вышэй азначанага, лiчым абвiнавачванне ў адрас Мiнiстэрства культуры не зусiм карэктным".
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
так называўся матэрыял у "Звяздзе" ад 25 кастрычнiка г.г., у якiм дзеячы культуры Беларусi пiсалi аб праблемах рэканструкцыi Купалаўскага па |
|