21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Юнакі падазраюцца ў забойствах

26.08.2009 10:37 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Юнакі падазраюцца ў забойствах

Двое юнакоў падазраюцца ва ўчыненнi цяжкiх злачынстваў у Рэчыцы. У мiнулую сераду ў горадзе ў сваiм доме нежывым быў знойдзены 31-гадовы рабочы аднаго з прадпрыемстваў. Невядомыя расправiлiся з гаспадаром пры дапамозе нажа. А ў мiнулую нядзелю днём двое п’яных "малайцоў" без усялякiх прычын расправiлiся з 36-гадовай жанчынай: арудавалi крымiнальнiкi таксама нажом i рыльцам ад разбiтай бутэлькi. Пасля таго, як гэтыя злачынцы былi затрыманыя, высветлiлася, што яны маюць дачыненне i да забойства рабочага. Мiж iншым, адзiн з затрыманых — 18-гадовы жыхар вёскi, якi нiдзе не працуе, а другi — 17-гадовы навучэнец лiцэя.

Дзмiтрый СТАНКОВІЧ.

 

НУ I СУСЕД!

Калi 87-гадовы пенсiянер, жыхар г. Баранавiчы, вярнуўся дамоў, то ўбачыў суседа, якi цягнуў тэлевiзар з яго кватэры. Суседу ўцякаць не было куды i яго ўзяла мiлiцыя.

Сымон Свiстуновiч.

Гадавала сына...

70-гадовая пенсiянерка з Лунiнца трапiла ў бальнiцу з цяжкiмi траўмамi. Iх прычынiў мацi п’яны, нiдзе не працуючы сын.Яна СВЕТАВА.

 

Ну і ну!Пенсiянер-вымагальнiк 61-гадовы жыхар беларускай сталiцы патрабаваў вялiкiх грошай у 60-гадовага iндывiдуальнага прадпрымальнiка з вёскi.Раней неаднаразова судзiмы стары з чэрвеня "надакучваў" вясковаму бiзнэсмену, патрабуючы ад апошняга 5 тысяч долараў ЗША. А каб той быў больш згаворлiвы, ваяўнiчы пенсiянер пагражаў сваёй ахвяры насiллем, а таксама абяцаў знiшчыць яго маёмасць. Асцюдзiлi пыл вымагальнiка праваахоўнiкi, якiмi падазроны затрыманы, i ў дачыненнi да яго ўзбуджана крымiнальная справа.   Ігар ГРЫШЫН. Халяўныя грошы апынулiся ў руках людзей, якiя i не думалi, што iм яны, як кажуць, адваляцца. А ўсё з-за чаго? З-за кароткай памяцi ўладальнiкаў. Так, напрыклад, двое гамяльчан i адзiн жыхар вёскi Сырад Калiнкавiцкага раёна ў банкаматах забылiся забраць свае банкаўскiя карткi, i ў вынiку з карт-рахункаў адпаведна было знята 300, 500 i 75 тысяч рублёў. У двух выпадках новых уладальнiкаў грошай знайсцi не ўдалося, а ў трэцiм было ўстаноўлена, што грошы дасталiся 53-гадоваму жыхару Калiнкавiчаў, якi вымушаны быў вярнуць iх гаспадару.   Уладзiмiр ПЕРНIКАЎ   "Мерседэс" вырулiў на прыпынак У нядзелю ў Гомелi вадзiцель, якi выехаў за межы праезнай часткi i збiў людзей на прыпынку грамадскага транспарту, знiк з месца здарэння.Дарожна-транспартнае здарэнне адбылося без чвэрцi тры дня: аўтамабiль "Мерседэс" з дарогi раптоўна паехаў на людзей, што стаялi на прыпынку i чакалi грамадскага транспарту. Для 46-гадовай мясцовай жыхаркi ўсё скончылася трагiчна — яна загiнула. Яшчэ дзве пацярпелыя — 34-гадовая жанчына i яе шасцiгадовая дачка — з траўмамi змешчаны ў бальнiцу. Што датычыцца вiноўнiка ДТЗ, то ён праваахоўнiкамi затрыманы. Як высветлiлася, за рулём "Мерседэса" знаходзiўся 26-гадовы рабочы таварыства з дадатковай адказнасцю, якi раней быў судзiмы за хулiганства.   Iгар ГРЫШЫН..

 

Злоўжыванне цаной у 217 млн?..

Пракуратурай Гарадоцкага раёна ўзбуджана крымiнальная справа ў дачыненнi да адказнай асобы ААТ "Гарадоцкi льнозавод".

 

Падазраецца гэты мясцовы жыхар пры пасадзе ў злоўжываннi службовым становiшчам. У вынiку яго дзеянняў са снежня 2006 па сакавiк гэтага года таварыству быў нанесены ўрон ў памеры 217 мiльёнаў рублёў.

Дзмiтрый СТАНКОВІЧ.

 

$10 тысяч — за падпiсаную дамову?..

Генеральнай пракуратурай па матэрыялах падраздзяленняў па барацьбе з карупцыяй i эканамiчнымi злачынствамi МУС i УУС Мiнаблвыканкама ўзбуджана крымiнальная справа ў дачыненнi да адказнай асобы ААТ "Жлобiнскi рамонтна-механiчны завод".

 

Паводле папярэдняй iнфармацыi, падазраецца 63-гадовы жыхар Жлобiнскага раёна ў тым, што 18 кастрычнiка ў Жлобiне атрымаў ад прадстаўнiка адной з маскоўскiх фiрмаў хабар у памеры 10 тысяч долараў ЗША. Як мяркуецца, за гэтыя грошы адказная асоба бралася станоўча вырашыць пытанне аб заключэннi дамовы на пастаўку арматурнай загатоўкi.

Iгар ГРЫШЫН.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Двое юнакоў падазраюцца ва ўчыненнi цяжкiх злачынстваў у Рэчыцы. У мiнулую сераду ў горадзе ў сваiм доме нежывым быў знойдзены 31-гадовы рабочы аднаго
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика