21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Блізняты

26.08.2009 10:37 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Блізняты

У народных уяўленнях нараджэнне адразу дваiх дзяцей лiчылася адмоўным знакам. Казалi, што "блiзняты не нараджаюцца да шчасця". У той жа час на Палессi ў некаторых раёнах верылi, што нараджэнне блiзнят (таксама як i нараджэнне блiзнят-жывёл) прыносiць поспех i прыбытак у гаспадарку. Можа, адмоўнае стаўленне да нараджэння блiзнят нашы продкi суадносiлi з адмоўнай семантыкай слова "два". Блiзнят параўноўвалi з такiмi "падвоенымi" катэгорыямi як дзень—ноч, дабро—зло, неба—зямля, святло—цемра: адзiн з паказчыкаў абавязкова павiнен быў саступiць, а другi — перамагчы.

l У даўнiя часы лiчылася, што для сям’i i для ўсёй вёскi нядобра, калi нараджаюцца блiзняты. Каб пазбегнуць бяды, дапускалi нават смерць аднаго з iх, каб той тым самым "знёс" у магiлу ўсе няшчасцi, якiя маглi быць справакаваны нараджэннем блiзнятаў.

l Каб пазбегнуць такой бяды, асаблiвай забаронай для жанчын у час цяжарнасцi было ўжыванне падвоеных слiў, яек i г.д., так званых "спарышоў", каб тым самым не справакаваць нараджэнне двойнi.

l Каб у сям’i не нарадзiлiся блiзняты, неабходна было i ў паўсядзённым жыццi выконваць пэўныя правiлы. Напрыклад, калi жанчына ставiла булкi хлеба ў печ, трэба было пакласцi iх так, каб яны ў час выпечкi не дакраналiся адна да другой i не "аб’ядналiся" памiж сабой, каб не "ўтварыць" той самы спарыш.

l Нашы продкi верылi ў тое, што ў блiзнятаў адзiн лёс на абодвух, адна душа i адзiн анёл-ахоўнiк, а гэта значыць, што iм цяжка будзе крочыць па жыццi.

l Лiчылася, што смерць аднаго з блiзнятаў абавязкова пацягне за сабой смерць другога. Часта пасля смерцi аднаго з блiзнятаў выконвалi абрад так званага "раздваення": на парозе хаты сякерай "раздвойвалi" манету, адну палову якой кiдалi ў магiлу памерламу, а другую пакiдалi ў сям’i — хавалi за абразом у чырвоным куце.

l Перакананасць у агульным лёсе i ў адной душы блiзнятаў знайшла адбiтак у забароне хрысцiць i вянчаць такiх дзяцей у адзiн дзень. Па некаторых звестках, хрысцiць першым трэба было таго, хто нарадзiўся другiм, каб тым самым "выправiць" яго долю. Па iншых звестках, першым хрысцiлi таго, хто нарадзiўся першым, каб "не пярэчыць" Вышэйшым сiлам, якiя i абумовiлi нараджэнне двойнi.

l Звычайна блiзнятам давалi сугучныя (падобныя) iмёны.

l У некаторых выпадках вёска была рада таму, што сярод аднавяскоўцаў ёсць блiзняты. Так, для захавання вёскi ад эпiдэмii ў паўночна-заходняй частцы Беларусi i на Палессi праводзiлi абрад "абворвання вёскi", якi выконвалi браты-блiзняты з дапамогай валоў-блiзнятаў.

Аксана КАТОВІЧ, Янка КРУК.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У народных уяўленнях нараджэнне адразу дваiх дзяцей лiчылася адмоўным знакам. Казалi, што "блiзняты не нараджаюцца да шчасця". У той жа час
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика