...
...
Беларуская чыгунка з 10 красавiка знiзiла кошт праезду ў фiрмовых цягнiках з Мiнска ў Маскву i Санкт-Пецярбург на 17—20 %. Калi раней кошт праезду ў купэйным вагоне цягнiка № 2/1 "Беларусь" складаў каля Br292 тыс., то цяпер — Br242 тыс. Калi раней бiлет у плацкартны вагон цягнiка № 52/51 "Звязда" з Мiнска да Санкт-Пецярбурга каштаваў каля Br146 тыс., то пасля 10 красавiка — прыкладна Br115 тыс. Знiжаны таксама кошты бiлетаў на фiрмовыя цягнiкi № 78/77 Гродна—Масква, № 39/40 Полацк—Масква, № 56/55 Гомель—Магiлёў—Масква. Беларуская чыгунка з 10 красавiка знiзiла кошт праезду ў фiрмовых цягнiках з Мiнска ў Маскву i Санкт-Пецярбург на 17—20 %. Калi раней кошт праезду ў купэйным вагоне цягнiка № 2/1 "Беларусь" складаў каля Br292 тыс., то цяпер — Br242 тыс. Калi раней бiлет у плацкартны вагон цягнiка № 52/51 "Звязда" з Мiнска да Санкт-Пецярбурга каштаваў каля Br146 тыс., то пасля 10 красавiка — прыкладна Br115 тыс. Знiжаны таксама кошты бiлетаў на фiрмовыя цягнiкi № 78/77 Гродна—Масква, № 39/40 Полацк—Масква, № 56/55 Гомель—Магiлёў—Масква.Залаты запас Беларусi складае каля 30 тон, паведамiў журналiстам намеснiк мiнiстра фiнансаў Іван Заяш. Золатавалютныя рэзервы краiны дасягнулi зараз больш за $5,5 млрд. Калi рэзерв пачынаў фармiравацца, у 1992—1993 гадах, золата ў iм было толькi 30 кг. У першым квартале гэтага года насельнiцтва краiны папоўнiла свае ўклады ў беларускiх банках амаль на трыльён рублёў, паведамiлi карэспандэнту "Звязды" ва ўпраўленнi iнфармацыi Нацыянальнага банка Беларусi. За студзень—сакавiк уклады прыраслi на 9,3 працэнта i ў пераразлiку на нацыянальную валюту перавысiлi 11,5 трыльёна рублёў. На пачатак красавiка рублёвыя дэпазiты склалi каля 7,4 трыльёна рублёў, а ў замежнай валюце — амаль 1,96 мiльярда долараў ЗША. У першым квартале гэтага года насельнiцтва краiны папоўнiла свае ўклады ў беларускiх банках амаль на трыльён рублёў, паведамiлi карэспандэнту "Звязды" ва ўпраўленнi iнфармацыi Нацыянальнага банка Беларусi. За студзень—сакавiк уклады прыраслi на 9,3 працэнта i ў пераразлiку на нацыянальную валюту перавысiлi 11,5 трыльёна рублёў. На пачатак красавiка рублёвыя дэпазiты склалi каля 7,4 трыльёна рублёў, а ў замежнай валюце — амаль 1,96 мiльярда долараў ЗША.Трайная спроба маладога чалавека скончыць жыццё самагубствам закончылася траўмамi. На 26-м км МКАД на дарогу выйшаў п’яны чалавек, спачатку кiнуўся пад колы грузавога мiкрааўтобуса, але вадзiцель змог вывернуцца. Затым незадачлiвы самазабойца кiнуўся пад "Сiтраен", але i на гэты раз "не пашанцавала", так як вадзiцель паспеў скiнуць хуткасць. Наступным быў мiнiвэн "Таёта". Усё, чаго дабiўся самазабойца-няўдачнiк — закрытая чэрапна-мазгавая траўма i пералом галёнкi. Прычынай паслужыла спрэчка з сяброўкай. 11-гадовы школьнiк з Клiўленда не разгубiўся, калi аўтобус пачаў кацiцца пад адхон, i сеў за руль, такiм чынам папярэдзiўшы аўтамабiльную катастрофу. Акрамя яго, у аўтобусе знаходзiлiся яшчэ 27 школьнiкаў. Машына пачала кацiцца пасля таго, як яе пакiнуў вадзiцель, якi пайшоў у туалет. Вадзiцель пакараны. У Перу ў сераду пацярпеў крушэнне лёгкаматорны самалёт, на борце якога знаходзiлiся 5 французскiх турыстаў. Турысты загiнулi, пiлот, мясцовы жыхар, з цяжкiмi траўмамi дастаўлены ў бальнiцу. Па папярэднiх даных, прычынай крушэння сталi тэхнiчныя непаладкi самалёта. Але гэта не адзiныя турысты, якiя ў тыя суткi загiнулi ў Перу. Позна ўвечары забiты турыст з Германii, якi здымаў наяўныя ў банкамаце. Яго паспелi даставiць у бальнiцу, але выратаваць жыццё не ўдалося. ПОЎНЫ АБЗАЦУ Бразiлii ратуюць джунглi з дапамогай прэзерватываў. Улады адчынiлi ў джунглях Амазонкi завод па вырабе прэзерватываў, што дае магчымасць мясцовым жыхарам зарабляць на жыццё, не высякаючы рэлiктавы лес. Мяркуецца выпускаць 100 мiльёнаў вырабаў у год, а латэкс будзе здабывацца ўручную з-пад кары дрэў. Здабываючы такiм чынам сыравiну, людзi перастануць высякаць каштоўныя дрэвы. Акрамя таго, улады хочуць пазбавiцца ад залежнасцi ад iмпарту прэзерватываў з Азii, якiя раздаюцца насельнiцтву ў рамках барацьбы супраць СНІДу. Зусiм магчыма, што хутка жыхары амерыканскай акругi Калумбiя будуць плацiць штрафы за нявернасць у шлюбе. З такой прапановай выступiлi мясцовыя заканадаўцы. Спецыяльная камiсiя разглядае дакумент, згодна з якiм выкрытыя ў здрадзе калумбiйцы будуць плацiць сваёй падманутай палове прыкладна 4000 долараў. Разглядаемы закон датычыцца як мужчын, так i жанчын. Факт здрады павiнен быць пацверджаны чыноўнiкамi з сямейнага камiсарыяту.Паводле паведамленняў карэспандэнтаў "Звязды" i iнфармагенцтваў.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Залаты запас Беларусi складае каля 30 тон, паведамiў журналiстам намеснiк мiнiстра фiнансаў Іван Заяш. Золатавалютныя рэзервы краiны дасягнулi зараз
|
|