21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Алег Алоўнiкаў: "Мсцiслаў Растраповiч — мой настаўнiк"

26.08.2009 10:37 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Алег Алоўнiкаў: "Мсцiслаў Растраповiч — мой настаўнiк"

Я меркавала, што гэта проста прыгожая метафара выдатнага беларускага вiяланчэлiста Алега Алоўнiкава. Ну, гавораць жа акцёры — я вучыўся ў Станiслаўскага; скульптары — я вучыўся ў Радэна; настаўнiкi — я вучыўся ў Макаранкi...

Аднак не, колiшнi студэнт Маскоўскай кансерваторыi, юнак з Мiнска Алег Алоўнiкаў сапраўды быў вучнем слыннага музыканта.

А на сёння Алег Алоўнiкаў — салiст Беларускай дзяржаўнай фiлармонii, лаўрэат нацыянальных i мiжнародных конкурсаў. Яго адрознiвае выдатнае тэхнiчнае майстэрства, артыстызм, неверагодная выканальнiцкая эмацыянальнасць, натхнёнасць...

Аднак не, колiшнi студэнт Маскоўскай кансерваторыi, юнак з Мiнска Алег Алоўнiкаў сапраўды быў вучнем слыннага музыканта.

А на сёння Алег Алоўнiкаў — салiст Беларускай дзяржаўнай фiлармонii, лаўрэат нацыянальных i мiжнародных конкурсаў. Яго адрознiвае выдатнае тэхнiчнае майстэрства, артыстызм, неверагодная выканальнiцкая эмацыянальнасць, натхнёнасць...

 

Аднак не, колiшнi студэнт Маскоўскай кансерваторыi, юнак з Мiнска Алег Алоўнiкаў сапраўды быў вучнем слыннага музыканта.

А на сёння Алег Алоўнiкаў — салiст Беларускай дзяржаўнай фiлармонii, лаўрэат нацыянальных i мiжнародных конкурсаў. Яго адрознiвае выдатнае тэхнiчнае майстэрства, артыстызм, неверагодная выканальнiцкая эмацыянальнасць, натхнёнасць...

Мы праглядаем фотаздымкi. Яны самыя розныя. Канцэртныя, урачыстыя. Сяброўскiя — з Мсцiславам Растраповiчам, з Андрэем Вазнясенскiм, з музыкантамi, кампазiтарамi... I зусiм нечаканыя, як вось гэты — адухоўлены твар каля начнога вогнiшча ў час iгры на вiяланчэлi...

Ноч. Агонь. Вiяланчэль

— Люблю Крым, — прызнаецца Алег Глебавiч. — Быў у многiх краiнах, на многiх морах. Але менавiта Чорнае мне блiжэй за ўсё. Мабыць, i сапраўды, невыпадкова сцвярджаюць, што Чорнае мора "па салёнасцi" супадае з чалавечай крывёю. Мора гэтае вельмi пяшчотнае, можна спаць каля яго акурат пад зоркамi. I гэта лепш, чым у гасцiнiцы!

— Вы ехалi адпачываць з вiяланчэллю?.. А дарэчы, колькi важыць iнструмент?

— З футлярам — 12 кг. Але я звычайна бяру без футляра, у палатнянай "фабрычцы". Каб зручна было насiць, не баяцца ўпасцi дзе-небудзь з гары або нават плаваць.

— Гэта вiяланчэль дарожная, так сказаць, "пляжная"?

— Ну, вядома ж, у канцэртнай зале на гэтым iнструменце iграць не буду. Хоць... аднойчы iграў канцэрт, так склалiся абставiны. Усё залежыць ад таго, як ты валодаеш iнструментам, пра што хочаш сказаць з дапамогай музыкi.

...Знаёмыя папрасiлi, каб пайграў для iх на ўзбярэжжы, пад начнымi зоркамi каля вогнiшча.

— Напэўна, гукi былi чароўнымi?

— Я шмат дзе iграў: i ў шлюзах, i на дахах...

— Маэстра з вiяланчэллю — на даху?!.

— Вы не ўяўляеце, якая гэта асалода! Якая прыгажосць — асаблiва калi бачны гарызонт: лес, вада, прастора...

У Крыме iграў нават на гары — 350 метраў. Там пляцоўка была вельмi маленькая, 2—3 крокi. Зараз вось думаю: як мне ўдалося ўскараскацца туды з вiяланчэллю?

— Вы былi адзiн?

— Так. А мог бы трапiць у Кнiгу Гiнэса, калi б хто побач быў, здымаў! (Смяецца.) Але тады я пра гэта не думаў. Затое ў памяцi засталося назаўсёды.

— Для вас важна, каб побач былi слухачы, альбо атрымлiваеце задавальненне ад самога "працэсу"?

— Слухачы — нават калi i сам не ведаеш пра iх — ёсць заўсёды. Калiсьцi дырэктарам Белдзяржфiлармонii быў Ратабыльскi, я iграў у Астрашыцкiм Гарадку, непадалёк ад яго дачы — i не ведаў, што ён слухае. Потым ён сказаў: "Лепшага канцэрта не чуў за ўсё жыццё". А мне проста хацелася iграць.

Памятаеце, як напiсаў Шэкспiр у адным з лепшых сваiх санетаў:

Тот, у кого нет музыки в душе,

Кого не тронут сладкие созвучья,

Способен на грабёж,

измену, хитрость;

Темны, как ночь,

души его движенья...

Гумар Растраповiча

— Вас бацькi адразу аддалi ў клас вiяланчэлi, нiякiх сумненняў у выбары iнструмента не было?

— Так атрымалася, што мая цётачка, музыкант, як убачыла свайго пляменнiка-немаўлятку ў калысцы, адразу сказала: будзе вiяланчэлiстам (маўляў, "пастаноўка рук" дзiцяцi надта ўжо адметная). Таму ў музшколу пры кансерваторыi мяне адразу аддалi на вiяланчэль. Вучыўся з цiкавасцю, заўсёды вылучаўся стараннасцю.

— Як у фiльме "Пакроўскiя вароты": на балконе iгралi на вiяланчэлi i з зайздрасцю назiралi за хлопчыкамi-равеснiкамi, якiя гулялi ў футбол?

— Не, бацькi нiколi не прымушалi мяне. Хацеў гуляць у футбол — ганяў разам з усiмi мяч...

Пасля школы паступiў у Маскоўскую кансерваторыю, да Растраповiча. Напачатку гэта было чыстае вучнёўства. А потым, пасля 3-гадовай службы ў армii (тады менавiта такой была працягласць тэрмiновай службы), з Мсцiславам Леапольдавiчам мы ўжо кантактавалi i больш, i блiжэй. Дарэчы, ён нiчога не гаварыў, аднак адчувалася, што збiраецца з’ехаць з краiны... У той час я бываў у яго не толькi ў маскоўскай кватэры на вулiцы Агарова, але i на дачы. Дочкi Растраповiча i Вiшнеўскай, Лена i Воля, былi яшчэ зусiм маленькiя, забаўляў iх... Яны абедзве сталi музыкантамi.

— Цiкава, а Растраповiч строгi быў як настаўнiк? Чыста знешняе ўражанне — што гэта быў надзвычай мяккi чалавек...

— Сказаць, што ён быў мяккi, нельга. А вось тое, што Мсцiслаў Леапольдавiч — чалавек з вялiкiм пачуццём гумару, гэта праўда.

Ён, напрыклад, расказваў, як разам са знакамiтым кампазiтарам Бенджамiнам Брытэнам ехалi на прыём да каралевы Англii. На кожным прыпынку Растраповiч, выходзячы, рабiў рэверансы. Раз—другi—трэцi... Брытэн глядзеў на яго з жахам: "Слава, не рабi гэтага — будзе палiтычны скандал!". У адказ: "Добра, Беня (так яго называў), не буду — калi ты напiшаш для мяне дзве сюiты". I Бенджамiн Брытэн напiсаў дзве сюiты для вiяланчэлi — спецыяльна для Растраповiча.

— Якая дасцiпная знаходлiвасць!

— Альбо Растраповiч расказваў, як удзельнiчаў у асваеннi цалiнных зямель.

— I там быў таксама?

— Яны паехалi ўтрох: Растраповiч, артыст Мiхаiл Ульянаў i баянiст Юрый Казакоў.

— Маленькая канцэртная брыгада?

— Можна i так сказаць. Яны апускалi барты i выступалi з грузавiка на палявых станах. Калi выступаў Ульянаў — усе разумелi. Калi Казакоў iграў на баяне — таксама. Калi выйшаў Растраповiч i зайграў на вiяланчэлi (Казакоў акампанаваў яму на баяне)... Лысая галава, рука невядома дзе бегае... Некаторыя ўпершыню бачылi вiяланчэль i не разумелi, што робiць гэты чалавек. А Растраповiч не на жарт разыграўся, рукi амаль не вiдаць... I раптам адзiн калгаснiк забiраецца ў кузаў грузавiка з кабiны вадзiцеля, прыцэльваецца i — хоп за руку Мсцiслава Леапольдавiча са словамi: "Спынiся, дай паслухаць музыку!" Таму што вiяланчэль не ўспрымалася як музычны iнструмент... Растраповiч расказваў пра гэта з такiм гумарам!

Дарэчы, адзiн раз я i сам iграў з баянiстам канцэрт (праўда, не на палявым стане!) — гэта цудоўнае спалучэнне.

Мудрасць i музыка

— У канцы жыцця, калi Растраповiч ужо быў пажылым чалавекам, пасля аднаго з канцэртаў яго раскрытыкавалi ў досыць некарэктнай форме... Узрост музыканта мае значэнне?

— Трэба ўлiчваць асобу: што ўяўляе чалавек як мастацкая з’ява.

— Цi ёсць у музыканта гранiчны ўзрост, калi варта адмовiцца ад публiчных выступленняў — каб вучань музшколы не гаварыў: "Я гэтак жа магу сыграць!"

— Калiсьцi я вёў аркестр у школе пры кансерваторыi. Адзiн хлопчык, самы маленькi, звяртаўся да мяне на "ты". Ён падрастаў — i зноў на "ты". Аднойчы, ужо юнаком, сустрэў мяне са сваiм сябруком — i зноў "ты, ты"... Непрыемна, i не таму, што ў мяне капялюш упадзе з галавы... Адзiн на адзiн сказаў яму: "Больш на "ты" да мяне не звяртайся". У адказ пачуў: "Я буду iграць гэтак жа, як ты!" Цудоўна, калi сыграеш яшчэ лепш, але... Але ён увогуле кiнуў музыку...

Добра iграць на вiяланчэлi вельмi няпроста, гэтаму трэба прысвяцiць жыццё. Так, узрост ёсць узрост, рука не тая, рэакцыя... I тым не менш!

Першы нумар для мяне — iспанскi вiяланчэлiст-вiртуоз Пабла Казальс (1876—1973). Я слухаў адзiн з апошнiх яго канцэртаў, маэстра было ўжо больш як 90 гадоў. Казальс iграў каталонскую песню ва ўласнай апрацоўцы (напявае). Гукi ўжо дрыжэлi — але ён не згубiў сябе, людзi ў зале плакалi... А ў мяне ёсць запiс, дзе Казальс iграе ў 86 гадоў — блiскуча!

Узрост — паняцце адноснае. Не толькi ў дачыненнi да фiзiчнага стану, "формы", але i — самой асобы.

Пра тое, што снiцца

— Алег Глебавiч, каб стаць сапраўдным музыкантам, акрамя таленту, трэба...

— ...шмат вучыцца i шмат працаваць. Калi гаварыць асабiста пра мяне, лiчыце: 11 гадоў — музычная школа, першая кансерваторыя — 5 гадоў, другая — 6, аспiрантура — 3...

— У вас два дыпломы?

— Яшчэ ў маладосцi сказаў сабе: калi не буду iграць на вiяланчэлi, дык стану дырыжыраваць; калi не змагу дырыжыраваць — буду пiсаць музыку. Я скончыў не толькi выканальнiцкi факультэт як вiяланчэлiст, але i дырыжорскi факультэт — як оперна-сiмфанiчны дырыжор. Вучыўся i ў Маскве, i ў Мiнску.

Быў час, калi iграў 40 праграм — на падрыхтоўку кожнай iшло 3—4 месяцы. Ведаў на памяць 20 канцэртаў, каля 30 санат, больш як 100 п’ес...

Працаваў i са школьнiкамi, i з камерным аркестрам у Оперным тэатры.

Напiсаў каля 80 твораў, асаблiва дарагiя для мяне — "Элегiя", "Жорсткае танга"... А два "Настальгiчныя танга" мне прыснiлiся.

— Як знакамiтая таблiца — Мендзялееву? I насамрэч — музыка можа прыснiцца?

— Уявiце сабе!.. Прыснiлася, нiбыта я iграю на вiяланчэлi на сцэне — а з залы ўзнiмаецца чалавек 50 са скрыпкамi i працягваюць са мной iграць. Гэта была вельмi прыгожая музыка... Прачнуўся — вельмi мала мог запiсаць. Але гэты сон паўтараўся некалькi разоў.

— Мабыць, танга — ваш любiмы танец?

— Адзiн з самых любiмых.

— А вы ўмееце танцаваць танга?

— Калiсьцi займаўся бальнымi танцамi, нечаму навучыўся...

— Музыкант-майстар, якi ведае на памяць неверагодную колькасць твораў; якi, што называецца, забыўся больш, чым некаторыя ведаюць... Цi трэба штодня браць iнструмент у рукi, каб не страцiць "форму"?

— Трэба займацца рэгулярна. Увогуле, калi б усе працавалi так, як сапраўдныя музыканты, усе людзi мастацтва, дык мы даўно жылi б ужо пры камунiзме цi ў нейкiм суперграмадстве.

Ведаеце, калi доўга не займацца... Нават фiзiчна гэта адчуеш. На пальцах ёсць мазалi ад струн — праз пэўны час без вiяланчэлi яны стануць мяккiмi, i ты не зможаш сыграць як мае быць: усё-такi патрабуюцца даволi вялiкiя фiзiчныя намаганнi, нагрузка на пальцы высокая. А мазольчыкi неабходныя — гэта датычыцца ўсiх струннiкаў.

Метафара ад Шаляпiна

— Вы ўзгадалi, як знакамiты Пабла Казальс iграў каталонскую песню. Вiяланчэль — класiчны канцэртны iнструмент, а цi па сiлах ёй беларуская народная песня?

— Яшчэ як па сiлах! Мне даводзiлася iграць з дзiцячым ансамблем, якi выконвае аўтэнтычны беларускi фальклор. Нас прымалi "на ўра" i ў Чарнiгаве, i ў Кракаве...

На вiяланчэлi я iграў самую розную музыку — з рэпертуару Фрэнка Сiнатры, Эдзiт Пiяф, Шарля Азнавура... Рабiў аранжыроўкi досыць складаных твораў "Бiтлз". А як гучыць "Бэсамэ муча" на вiяланчэлi!

У гэтага iнструмента велiзарны дыяпазон, усе галасы ёсць: бас, барытон, тэнар, меццасапрана, высокiя галасы, дзiцячыя... Нiякi iншы музычны iнструмент гэтага не мае. Невыпадкова Шаляпiн вельмi любiў вiяланчэль. Ён гаварыў: "Вось бы спяваць так, як гучыць вiяланчэль!"

— Якая прыгожая метафара!

— А я мог бы дадаць: вось бы iграць на вiяланчэлi так, як спяваў Шаляпiн!

Таццяна ПАДАЛЯК.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Я меркавала, што гэта проста прыгожая метафара выдатнага беларускага вiяланчэлiста Алега Алоўнiкава. Ну, гавораць жа акцёры — я вучыўся ў Станiслаўска
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика