21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Ападкі захаваюцца да выхадных

26.08.2009 10:37 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Ападкі захаваюцца да выхадных

У блiжэйшыя суткi характар надвор’я амаль не зменiцца, бо амаль паўсюдна будзе iсцi снег, удзень па паўднёвым усходзе дождж, слабы галалёд, на асобных участках дарог галалёдзiца, паведамiў рэдакцыi начальнiк службы гiдраметэапрагнозаў Рэспублiканскага гiдраметцэнтра Дзмiтрый Рабаў.

Ужо з серады надвор’е пачне паляпшацца. Толькi месцамi пройдзе невялiкi кароткачасовы снег, на дарогах галалёдзiца. Тэмпература паветра ўначы мiнус 2—8 градусаў, удзень ад 0 да 5 марозу. У чацвер захаваюцца невялiкiя ападкi, тэмпература ўначы мiнус 1—6, удзень — ад мiнус 2 да плюс 4 градусаў. У пятнiцу ападкi будуць назiрацца па паўночнай палове краiны галоўным чынам у выглядзе мокрага снегу i дажджу. Месцамi туман, слабы галалёд, на дарогах галалёдзiца. Тэмпература паветра на працягу сутак ад мiнус 2 да плюс 4 градусаў. На выхадныя да нас завiтае больш цёплае паветра з боку Заходняй Еўропы. Ападкаў амаль не будзе, толькi па паўднёвым захадзе чакаецца кароткачасовы мокры снег. На дарогах галалёдзiца. Тэмпература паветра на працягу сутак каля 0. Снежнае покрыва памерам больш як 13 сантыметраў у апошняй дэкадзе лiстапада бывае ў нашай краiне раз у 15 гадоў.

Сяргей КУРКАЧ.

Крэдыт МВФ: працяг ў снежнi

Першы этап работы беларускага Урада i Нацыянальнага банка з мiсiяй Мiжнароднага валютнага фонду над пагадненнем аб прадастаўленнi нашай рэспублiцы крэдыту ў памеры 2 мiльярдаў долараў ЗША завяршыўся паспяхова, паведамiў карэспандэнту "Звязды" прэс-сакратар галоўнага банка краiны Мiхаiл Журавовiч.

У Нацбанку нагадалi, што наша краiна звярнулася па атрыманне гэтага крэдыту з мэтай павелiчэння дзяржаўных золатавалютных рэзерваў i стварэння "падушкi бяспекi", якая неабходна для стабiльнай працы эканомiкi ва ўмовах сусветнага фiнансавага крызiсу. Ужо ў снежнi, калi мiсiя МВФ зноў будзе знаходзiцца з вiзiтам у Беларусi, абмеркаванне пытанняў, што маюць тэхнiчны характар, працягнецца.

Ігар ГРЫШЫН.

Ружжо супраць снежак. Хто каго?

Першы снег, што выпаў у мiнулую суботу, выклiкаў у групы падлеткаў вёскi Лiпаў Калiнкавiцкага раёна жаданне пагуляць у снежкi. Спачатку яны "абстрэльвалi" iмi самiх сябе, разбiўшыся на "атрады", а потым выбралi ў якасцi мiшэнi вокны мясцовага пенсiянера, 1933 года нараджэння. Той, як кажуць, гульню прыняў. Толькi настолькi неадэкватна, што выйшаў на двор i распачаў стралянiну, дарэчы, з незарэгiстраванага паляўнiчага ружжа "ТОЗ-БМ" 16 калiбру. Першыя пяць стрэлаў — у неба. А шосты — у перапалоханых хлапцоў, якiя пусцiлiся наўцёкi. Зарад трапiў у галаву дзевяцiкласнiка, якi падчас дастаўкi яго ў бальнiцу памёр. Цяпер высвятляюцца ўсе абставiны гэтай трагедыi.

Уладзiмiр ПЕРНIКАЎ.

МЗС Беларусi былi прыняты неабходныя меры для вяртання Таццяны Казыры з ЗША

Для вяртання непаўналетняй беларускi Таццяны Казыры на радзiму са Злучаных Штатаў знешнепалiтычнае ведамства Беларусi i амерыканскi бок прынялi ўсе неабходныя меры. 23 лiстапада дзяўчынка паспяхова вярнулася з ЗША у Беларусь. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамiла намеснiк начальнiка ўпраўлення iнфармацыi Мiнiстэрства замежных спраў Беларусi Марыя Ваньшына. Паводле яе слоў, МЗС Беларусi ў кантакце з кампетэнтнымi органамi ЗША прыняў неабходныя меры па вяртаннi Таццяны на радзiму ў адпаведнасцi з заявай Надзеi Новiк, якая з’яўляецца яе бабуляй i апекуном.

Смерць на сустрэчнай...

Снегапад, слiзкая дарога i няправiльны выбар хуткасцi — вось, бадай, асноўныя прычыны, якiя выклiкалi на дарогах рэспублiкi ў мiнулыя выхадныя мноства дарожна-транспартных здарэнняў: за пятнiцу i выхадныя ў ДТЗ загiнулi 18 i пацярпелi 67 чалавек.

Днём у суботу ў Смалявiцкiм раёне на дарозе паблiзу пасёлка Зялёны Бор 25-гадовы жыхар вёскi Александрыя Шклоўскага раёна на аўтамабiлi "Опель" выехаў на сустрэчную паласу, дзе сутыкнуўся з грузавым "Вольва". У вынiку гэтага ДТЗ вадзiцель легкавушкi, а таксама яго 21-гадовая жонка, 44-гадовы цесць i 41-гадовая цешча загiнулi. Гэтакi ж манеўр каштаваў жыцця бацькам 43-гадовага мiнчанiна, якi знаходзiўся за рулём "Жыгулёў": яго машына на сустрэчнай паласе не размiнулася з аўтафурай. 62-гадовая мацi вадзiцеля "жыгулёў" загiнула на месцы, а бацька быў дастаўлены ў бальнiцу, дзе, на жаль, урачы не змаглi выратаваць пенсiянера.

Не менш трагiчныя наступствы аварыi, што здарылася ў суботу каля паловы дзясятай ранiцы паблiзу вёскi Маглышы Слуцкага раёна. Жыхар Салiгорска, кiруючы "Фольксвагенам", на сустрэчнай сутыкнуўся з МАЗам. 13-гадовы сын вадзiцеля "Фольксвагена" загiнуў на месцы, а ён сам разам з жонкай i 24-гадовым пасажырам былi дастаўлены ў бальнiцу, дзе вадзiцель сканаў.

Iгар ГРЫШЫН.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У блiжэйшыя суткi характар надвор’я амаль не зменiцца, бо амаль паўсюдна будзе iсцi снег, удзень па паўднёвым усходзе дождж, слабы галалёд, на асобных
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика