21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Рыхтуй "сані" летам

26.08.2009 10:37 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Рыхтуй "сані" летам

Гэтай народнай мудрасцю, як высветлiла карэспандэнт "Звязды" падчас рэйду з iнспектарам ДАІ Савецкага РУУС горада Мiнска, кiруюцца далёка не ўсе вадзiцелi.

Калi мiнчанiн Вiталь своечасова прайшоў тэхагляд, памяняў летнiя шыны на зiмовыя i сустракае зiму ў поўным узбраеннi, то яго калега — вадзiцель з Заслаўя, павiнен перад тым, як пераняць яго прыклад, заплацiць штраф.

На маё пытанне, у чым прычына, засмучаны затрыманы адказаў, што спачатку ленаваўся гэтым займацца, тым больш час дазваляў. А пасля грошай лiшнiх не было. Вось i дацягнуў да апошняга.

А на што цяпер спадзявалiся?

— Думаў, што пранясе...

Невялiкi працэнт транспарту праходзiць тэхагляд своечасова. Толькi ў сталiцы за дзесяць месяцаў гэтага года за кiраванне аўтамабiлем з тэхнiчнымi непаладкамi цi без пройдзенага тэхагляду да адмiнiстрацыйнай адказнасцi прыцягнуты больш як 20 тысяч вадзiцеляў.

— Кожная, нават, на першы погляд, самая нязначная, тэхнiчная непаладка можа стаць прычынай ДТЗ з сур’ёзнымi наступствамi. А тым больш восенню i зiмой, калi надвор’е вельмi непрадказальнае, — адзначае iнспектар ДАI Савецкага РУУС Андрэй Дзяркач. — У сувязi з гэтым Дзяржаўтаiнспекцыя сумесна з прадстаўнiкамi транспартнай iнспекцыi Мiнiстэрства транспарту i камунiкацый Рэспублiкi Беларусь i УП "Белтэхагляд" напрыканцы года праводзiць агульнарэспублiканскую дэкаду "Дзяржтэхагляд".

Падчас рэйду iнспектар ДАI спынiў шмат вадзiцеляў грузавых аўтамабiляў, уладальнiкi якiх — як дзяржаўныя, так i прыватныя прадпрыемствы.

— Хто нясе адказнасць за несвоечасова пройдзены тэхагляд — вадзiцель цi ўладальнiк аўтамабiля? — пацiкавiлася я.

— Згодна з Кодэксам аб адмiнiстрацыйных правапарушэннях, за эксплуатацыю транспартнага сродку, якi не прайшоў дзяржаўны тэхнiчны агляд, адмiнiстрацыйную адказнасць нясе вадзiцель. Калi прадпрыемства, на якiм ён працуе, не ў стане аплацiць тэхагляд, то вадзiцель мае поўнае права адмовiцца сесцi за руль.

— А калi вадзiцель не змог прайсцi тэхагляд своечасова па ўважлiвай прычыне?

— У Кодэксе таксама гаворыцца, што за "непрадстаўленне транспартнага сродку без уважлiвай прычыны ва ўстаноўлены тэрмiн для дзяржаўнага тэхнiчнага агляду выносiцца папярэджанне цi накладанне штрафу ў памеры да дзвюх базавых велiчынь". Уважлiвая прычына паняцце адноснае, таму да кожнага парушальнiка прымяняем iндывiдуальны падыход. Усё залежыць ад сiтуацыi. Калi бачым, што чалавек усведамляе цалкам сваю вiну цi не прайшоў тэхагляд па аб’ектыўнай прычыне (хварэў, напрыклад), то ў першы раз iнспектар можа абмежавацца папярэджаннем на словах цi мiнiмальным штрафам.

— Як змагаецеся з фiктыўным тэхаглядам?

— Выяўляем транспартныя сродкi, якiя нават па знешнiм выглядзе, нягледзячы на тое, што маюць пасведчанне аб пройдзеным тэхнiчным аглядзе, не адпавядаюць вызначаным патрабаванням. Iнфармуем аб гэтым работнiкаў УП "Белтэхагляд", якiя i прымаюць у дачыненнi да станцый тэхагляду адпаведныя меры. Сустракаюцца i падробленыя штампы, якiя сведчаць, што аўтамабiль прайшоў тэхагляд. Па такiх фактах узбуджаюцца крымiнальныя справы.

— Кожны вадзiцель абавязаны перад наступленнем зiмовага перыяду правесцi i асабiсты невялiкi тэхагляд: праверыць шчыльнасць электралiту ў акумулятары, стан сiстэмы ацяплення i вентыляцыi салона, — рэкамендуе старшы iнспектар аддзела рэгiстрацыйна-экзаменацыйнай дзейнасцi i тэхнiчнага нагляду УДАI МУС Беларусi Сяргей Камар. — Часта зiмой можна ўбачыць аўтамабiль, шкло якога дрэнна адтайвае, што, у сваю чаргу, змяншае вугал агляду вадзiцеля, якi не можа паўнацэнна бачыць, што адбываецца збоку i ззаду. Гэта адбiваецца на бяспецы дарожнага руху (i за гэта прадугледжваецца адмiнiстрацыйная адказнасць). Таму зiмой абавязкова трэба карыстацца спецыяльнай незамярзаючай вадкасцю для шклоачышчальнiкаў. А старыя шклоачышчальнiкi лепш замянiць на новыя, бо зiмой iмi даводзiцца карыстацца значна часцей, чым улетку. Не забудзьцеся адрэгуляваць святло фараў, бо зiмой рана цямнее i позна вiднеецца, таму большую частку сутак вадзiцель рухаецца ў стане дрэннай бачнасцi.

Час мяняць "абутак"

У адрозненне ад тэхагляду, якi з’яўляецца неабходнай працэдурай, замена летнiх шынаў на зiмовыя носiць рэкамендацыйны характар.

— Вадзiцель сам прымае рашэнне: ездзiць яму на летняй цi на зiмовай гуме, — гаворыць выконваючы абавязкi начальнiка УДАI МУС Беларусi Васiль Бульбянкоў. — Але калi на абледзянелай дарозе адбудзецца аварыя, а летняя гума стане асноўнай прычынай ДТЗ, то, безумоўна, у дачыненнi да такога вадзiцеля будуць прынятыя больш жорсткiя меры адмiнiстрацыйнага ўздзеяння.

Паводле слоў кансультанта адной з фiрмаў — прадаўца шын, замена летняга "абутку" аўтамабiля на зiмовы абыдзецца значна танней, чым рамонт "жалезнага каня" пасля аварыi. Акрамя таго, гэта пазбавiць вадзiцеля ад хваляванняў пры экстранным тармажэннi на слiзкай зiмовай дарозе перад раптоўна падразаючай iншамаркай. Многiя пакупнiкi аддаюць перавагу ўсесезоннай гуме. Яна мае свае плюсы: каштуе танней i адпадае патрэба два разы на год плацiць за шынамантаж. Але кожны вадзiцель павiнен разумець, што адна i тая ж гума не можа валодаць адначасова якасцямi, неабходнымi як для зiмы, так i для лета. Таму ў галалёд тармазны шлях усесезоннай гумы будзе iстотна даўжэйшы. Значна горш, калi вадзiцелi ездзяць на розных шынах: на пярэднiя колы ставяць зiмовыя шыны, на заднiя — летнiя. З-за нераўнамернага счаплення з дарогай пры павороце колы, абутыя ў летнюю гуму, сарвуцца ў занос, што прывядзе да развароту аўтамабiля на непрадказальную колькасць градусаў.

Не шынай адзiнай

Падрыхтоўка да зiмы не абмяжоўваецца толькi праходжаннем тэхагляду i заменай "абутку" аўтамабiля. Кожны вадзiцель павiнен разумець, што бездакорная тэхнiчная падрыхтоўка аўтамабiля не гарантуе яму бяспеку.

— Неабходнай умовай з’яўляецца i псiхалагiчная падрыхтоўка вадзiцеля да ўдзелу ў дарожным руху ў зiмовых умовах, бо 3/4 усiх ДТЗ адбываецца па яго вiне, — адзначае начальнiк навукова-метадычнага i прававога аддзела УДАI МУС Беларусi Анатоль Сушко. — Таму вадзiцель, рухаючыся ва ўмовах слiзкага дарожнага пакрыцця, павiнен трымаць значна большую дыстанцыю i тармазiць нашмат раней, чым на летняй дарозе. Акрамя таго, пры руху на такой дарозе нельга рабiць нiякiх рэзкiх манiпуляцый: паварочваць руль, нацiскаць на педаль газу i тормазу. Што датычыцца хуткасцi, то зiмой трэба рухацца на кiламетраў 10 павольней. Гэта яшчэ адзiн крок насустрач бяспецы. I нарэшце, не iгнараваць патрабаваннi дарожных знакаў, шчытоў з такiмi надпiсамi, як "Слiзкая дарога", "Асцярожна, небяспечная зона!".

"Эх, дарогi..."

На днях Дзяржаўтаiнспекцыя завяршыла ва ўсiх раёнах рэспублiкi праверку гатоўнасцi дарожных арганiзацый да эксплуатацыi дарог у зiмовы перыяд.

— Вынiкi абнадзейваюць, — гаворыць начальнiк аддзела арганiзацыi дарожнага руху УДАI МУС Беларусi Юрый Траян. — Амаль усе дарожныя арганiзацыi, за рэдкiм выключэннем, запаслiся неабходнымi рэагентамi (акрамя пяску i солi, для больш эфектыўнага ўздзеяння на галалёд, па меры неабходнасцi, будуць выкарыстоўваць хларыдныя матэрыялы i расолы), увялi ў строй спецыялiзаваную снегаўборачную тэхнiку. Усе, напэўна, бачылi табло, якiя паказваюць тэмпературу паветра i дарожнага пакрыцця. Гэта цэлыя дарожна-вымяральныя станцыi, на якiх, акрамя таго, устаноўлены вiдэакамеры, якiя дазваляюць адсочваць сiтуацыю на дарогах у рэжыме рэальнага часу. Усяго такiх станцый па Беларусi каля 60. Размешчаны раўнамерна па ўсёй тэрыторыi краiны. Але пры гэтым вiдэаназiраннем ахоплена ўсё ж нязначная частка нашых дарог, таму мы ўскладаем спадзяваннi на ўсiх удзельнiкаў дарожнага руху. Просiм, каб яны не пакiдалi без увагi як снежныя заносы, так i калегу, якi спрабуе ўласнымi сiламi рэанiмаваць рухавiк, якi заглох. Тэлефон мiлiцыi — 102 — бясплатны для ўсiх абанентаў. Работнiкi ДАI адразу ж выедуць на дапамогу.

Надзея ДРЫЛА, фота аўтара.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Гэтай народнай мудрасцю, як высветлiла карэспандэнт "Звязды" падчас рэйду з iнспектарам ДАІ Савецкага РУУС горада Мiнска, кiруюцца далёка не
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика