Найджэл Дэвіс: вынiкi форуму пераўзышлi ўсе чаканнi
Найджэл Дэвіс: вынiкi форуму пераўзышлi ўсе чаканнi
Учора ў рамках мiжнароднай практычнай канферэнцыi па прыцягненнi iнвестыцый ва ўмовах развiцця глабальнага фiнансавага i эканамiчнага крызiсу, якая адбылася ў Мiнску, пасол Вялiкабрытанii i Паўночнай Ірландыi ў нашай краiне Найджэл Гулд Дэвiс даў сваю ацэнку папярэднiм вынiкам Беларускага iнвестыцыйнага форуму ў Лондане. Ён павiншаваў усiх прысутных з паспяховым правядзеннем першага такога форуму ў Вялiкабрытанii. Форум стаў выдатнай магчымасцю прадэманстраваць сябе як цiкавага, адказнага i перспектыўнага патэнцыяльнага партнёра, з якiм варта мець справу шырокаму колу мiжнародных iнвестараў. Па словах пасла, вынiкi форуму пераўзышлi ўсе чаканнi. У iм узялi ўдзел прадстаўнiкi больш чым 40 краiн. Напярэдаднi адкрыцця форуму адна з самых уплывовых эканамiчных газет свету лонданская "Файнэншл Таймс" прысвяцiла Беларусi чатыры свае старонкi. У цэлым Найджэл Дэвiс выказаў задаволенасць тым, што Беларусь выбрала месцам правядзення свайго форуму менавiта Лондан. У многiм дзякуючы паспяховай рабоце ў сталiцы Вялiкабрытанii, на думку пасла, Беларусь сёння, нягледзячы на цяперашнюю складаную эканамiчную i фiнансавую сiтуацыю ў свеце, адчувае на сабе ўвагу сур’ёзных i перспектыўных iнвестараў. А гэта якраз тое, што трэба вiтаць, сказаў Найджэл Дэвiс. Ён, у прыватнасцi, высока ацанiў ход i змест перамоў прэм’ер-мiнiстра Cяргея Сiдорскага ў Лондане з патэнцыяльнымi партнёрамi, работу iншых членаў беларускай дэлегацыi ў парламенце i на iншых важных сустрэчах. Правядзенне Беларускага iнвестыцыйнага форуму ў Лондане, на погляд пасла, гэта толькi пачатак шырокага прасоўвання эканамiчных iнтарэсаў нашай краiны за мяжой. Леанiд Лахманенка.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Учора ў рамках мiжнароднай практычнай канферэнцыi па прыцягненнi iнвестыцый ва ўмовах развiцця глабальнага фiнансавага i эканамiчнага крызiсу, якая ад |
|