Урад і Нацбанк Беларусi растлумачылi iмпарцёрам парадак атрымання дазволу на авансавыя плацяжы
Урад і Нацбанк Беларусi растлумачылi iмпарцёрам парадак атрымання дазволу на авансавыя плацяжы
Урад i Нацыянальны банк Беларусi растлумачылi парадак правядзення плацяжоў па знешнегандлёвых дагаворах, якiя прадугледжваюць iмпарт тавараў. Адпаведны дакумент размешчаны на сайце Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь. У растлумачэннi сказана, што рэспублiканскiя органы дзяржаўнага кiравання i iншыя дзяржарганiзацыi, падпарадкаваныя ўраду, павiнны разглядаць на падставе зваротаў падпарадкаваных (уваходзячых у склад) iмпарцёраў патрэбнасць у правядзеннi авансавых плацяжоў (папярэдняй аплаты) па iмпарту, аказваць метадалагiчную дапамогу i садзейнiчанне ў перазаключэннi знешнегандлёвых дагавораў, забяспечваць заключэнне новых знешнеэканамiчных дагавораў на ўмовах правядзення плацяжоў па факту пастаўкi тавараў, перадачы ахоўнай iнфармацыi, выключных правоў на вынiкi iнтэлектуальнай дзейнасцi, выканання работ, аказання паслуг. Папярэдняя аплата камандзiровачных расходаў ажыццяўляецца без прадастаўлення хадайнiцтваў i атрымання дазволу Нацыянальнага банка на правядзенне адпаведных плацяжоў. БЕЛТА.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Урад i Нацыянальны банк Беларусi растлумачылi парадак правядзення плацяжоў па знешнегандлёвых дагаворах, якiя прадугледжваюць iмпарт тавараў. Адпаведн |
|