Мінсувязi заклiкае ўказваць поўны фармат набору нумара ў СМІ i даведнiках
Мінсувязi заклiкае ўказваць поўны фармат набору нумара ў СМІ i даведнiках
У сувязi з ростам колькасцi абанентаў сетак сотавай рухомай электрасувязi аператары электрасувязi пачалi выкарыстоўваць новыя занальныя коды 033 i 044. "У мэтах змяншэння колькасцi "лжывых" званкоў па прычыне памылковага набору нумара Мiнсувязi звяртае ўвагу на абавязковае ўказанне поўнага фармату набору нумара пры абмене нумарамi тэлефонаў з сябрамi i калегамi, а таксама пры размяшчэннi нумароў тэлефонаў у сродках масавай iнфармацыi, даведнiках", — праiнфармавалi там. У мiнiстэрстве патлумачылi, што поўны фармат набору нумара — гэта нумар тэлефона з указаннем занальнага кода. Так, для абанентаў РУП "Белтэлекам" у Мiнску — 8 017ХХХХХХХ, дзе 017 — занальны код Мiнска (кожны горад i раён у рэспублiцы мае свой код), ХХХХХХХ — нумар абанента; для абанентаў IП "Вэлкам" — 8 029ХХХХХХХ або 8 044ХХХХХХХ; СТАА "МТС" — 8 029ХХХХХХХ або 8 033ХХХХХХХ; ТАА СП "БелСел" — 8 029ХХХХХХХ; для абанентаў ЗАТ "БеСТ" — 8 025ХХХХХХХ. Кар. БЕЛТА.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У сувязi з ростам колькасцi абанентаў сетак сотавай рухомай электрасувязi аператары электрасувязi пачалi выкарыстоўваць новыя занальныя коды 033 i 044 |
|