Тры гады за падбухторванне да дачы хабару
Тры гады за падбухторванне да дачы хабару
У момант атрымання хабару начальнiк штаба грамадзянскай абароны i надзвычайных
сiтуацый Мiнскага завода Кастрычнiцкай рэвалюцыi быў затрыманы на месцы злачынства
аператыўнай групай упраўлення Камiтэта дзяржаўнай бяспекi па Мiнску i Мiнскай
вобласцi.
Вiна падазронай асобы была поўнасцю даказана падчас следства. Начальнiк штаба падбухторваў заснавальнiка сталiчнай камерцыйнай структуры да дачы хабару службовым асобам завода ў памеры 2,5 тысячы долараў за станоўчае вырашэнне пытання аб арэндзе памяшкання на тэрыторыi прадпрыемства. На самай жа справе начальнiк штаба не толькi не збiраўся садзейнiчаць гэтаму працэсу, але i не меў магчымасцi вырашыць такое пытанне. Проста планаваў авалодаць грашовымi сродкамi шляхам злоўжывання даверам. Суд Ленiнскага раёна г. Мiнска прызнаў вiну памянёнай асобы ў падбухторваннi да дачы хабару i авалоданнi маёмасцю шляхам падману i прызначыў пакаранне ў выглядзе трох гадоў абмежавання волi. Святлана БАРЫСЕНКА. "Амнiстыя" на ўваходныя званкi для забыўлiвых клiентаў Крок насустрач сваiм клiентам зрабiў "Белтэлекам". Для таго, каб абаненты заставалiся на сувязi, нават калi забылiся ўнесцi своечасова плату за стацыянарны тэлефон, прынята рашэнне прапускаць да абанентаў уваходныя званкi яшчэ на працягу 30 дзён з дня ўтварэння запазычанасцi. Раней, нагадаем, пры ўзнiкненнi запазычанасцi адключалася адначасова i ўваходная, i зыходная сувязь. А праз месяц, у выпадку непагашэння запазычанасцi, абанент пазбаўляўся тэлефоннага нумара. Новы падыход будзе дзейнiчаць са снежня гэтага года. На практыцы гэта будзе выглядаць наступным чынам. Апошнi дзень аплаты стацыянарнай сувязi за лiстапад — 25 снежня. Калi 25 снежня плата не паступае, аўтаматычна ўтвараецца запазычанасць за тэлефон. У абанента адключаецца зыходная сувязь (ён не зможа патэлефанаваць са свайго тэлефона), але яму пакiдаюць магчымасць прымаць званкi. Калi праз 30 дзён, гэта значыць да 24 студзеня, аплата за тэлефон па-ранейшаму не будзе ўнесена, абанента пазбавяць тэлефоннага нумара. У тых жа выпадках, калi ўладальнiк стацыянарнага тэлефона вымушаны выехаць са свайго населенага пункта на працяглы час, ён можа ўнесцi авансавы плацеж у памеры штомесячнай абаненцкай платы на тую колькасць месяцаў, якую ён плануе адсутнiчаць. Надзея НІКАЛАЕВА. "Напрацаваў" на 353 млн?.. Пракуратурай Гомельскай вобласцi па матэрыялах упраўлення па барацьбе з карупцыяй i эканамiчнымi злачынствамi УУС узбуджана крымiнальная справа ў дачыненнi да 37-гадовага мясцовага жыхара. Падазроны, якi займае адказную пасаду на вытворчым камбiнаце РУП "Гомельтранснафта "Дружба", як мяркуецца, у сакавiку гэтага года сваiмi дзеяннямi нанёс значны ўрон прадпрыемству: яго сума ацэньваецца ў 353 мiльёны 400 тысяч рублёў. Дзмiтрый СТАНКОВIЧ. Прайшоў скрозь сцяну Бо зламыснiк яе праламаў. У будынку магазiна вёскi Стараселле Рагачоўскага раёна, дзе забраў розных тавараў на два мiльёны рублёў. І нiхто яму не перашкодзiў: нi вартаўнiка там няма, нi ахоўнай сiгналiзацыi. Калi не з’ем, дык пакусаю — паводле такога, вiдаць, прынцыпу дзейнiчаў нейкi хулiган у Петрыкаве. Красцi дэкаратыўную жалезабетонную агароджу ў цэнтры горада ён не адважыўся, а вось разбiць яе — калi ласка. У вынiку 10 нiжнiх i восем верхнiх секцый той агароджы аказалiся пашкоджанымi. Шкоднiк будзе знойдзены, заявiлi ў мiлiцыi. Уладзiмiр ПЕРНIКАЎ.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У момант атрымання хабару начальнiк штаба грамадзянскай абароны i надзвычайных сiтуацый Мiнскага завода Кастрычнiцкай рэвалюцыi быў затрыманы на месцы |
|