21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Пазітыўныя змяненнi ў адносiнах Беларусi i ЕС

26.08.2009 10:37 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Пазітыўныя змяненнi ў адносiнах Беларусi i ЕС

Прэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лукашэнка адзначае пэўныя пазiтыўныя змяненнi ў адносiнах Беларусi i ЕС, якiя адбываюцца апошнiм часам. Аб гэтым кiраўнiк дзяржавы заявiў у iнтэрв’ю iнфармацыйнаму агенцтву "Франс-Прэс".

"Я, перш за ўсё, хачу сказаць, што наша знешняя палiтыка аптымальная на сённяшнi дзень. Гэта шматвектарная знешняя палiтыка. Яна зыходзiць з месцаразмяшчэння нашай краiны. Знаходзячыся ў цэнтры Еўропы немагчыма праводзiць аднавектарную палiтыку, накiраваную толькi на ўсход, на захад, на поўнач або на поўдзень. Але, тым не менш, мы не ставiм нейкiя глабальныя перад сабой задачы. Мы не збiраемся вырашаць нейкiя суперстратэгiчныя пытаннi планетарнага характару i не маем на гэта рэсурсаў. Мы дакладна ведаем i ўяўляем сваё месца ў гэтым узаемазалежным свеце", — сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Прэзiдэнт растлумачыў, што перш за ўсё гэта нармальныя адносiны з нашымi суседзямi, Расiйскай Федэрацыяй, у сiлу таго, што беларусы i расiяне практычна адзiн народ. "І высокатэхналагiчны Захад зусiм побач", — сказаў Прэзiдэнт, адзначыўшы, што амаль палавiна знешняга гандлю Беларусi прыпадае на краiны Еўрасаюза.

"Мы ж не прэтэндуем на вырашэнне нейкiх глабальных пытанняў. Нам трэба забяспечыць палiтычнымi метадамi наш эканамiчны складальнiк. У сiлу гэтага мы павiнны размаўляць з Еўропай, мы павiнны весцi дыялог з Расiйскай Федэрацыяй, паколькi мы жылi ў адной дзяржаве", — сказаў ён.

"Мы не з’яўляемся iншаземцамi ў Расii, яны ў нас таксама не iншаземцы. Таму ў гэтых адносiнах, зыходзячы з нашай гiсторыi, мы будуем нашы адносiны з Расiйскай Федэрацыяй, вельмi цесныя, але не супраць некага, не ва ўрон камусьцi", — падкрэслiў Аляксандр Лукашэнка.

"Але паколькi ўсё ж другiм крылом мы абапiраемся на Еўрапейскi саюз, мы хацелi б мець адпаведны дыялог i з Еўропай. Апошнiм часам мы бачым некаторыя парасткi гэтага дрэва, i гэта нас радуе", — сказаў ён.

Паводле слоў Аляксандра Лукашэнкi, Расiя мае вялiкiя энергарэсурсы, у ЕС — свой рэсурс, перш за ўсё, тэхналагiчны. "А ў нас рэсурс якраз той, што мы з’яўляемся мостам памiж iмi, i гэта немалы рэсурс для любой дзяржавы", — падкрэслiў Аляксандр Лукашэнка. "Таму мы хацелi б, выкарыстоўваючы гэты рэсурс, адыгрываць адпаведную ролю i адпаведна несцi адказнасць за свае функцыi тут пры пастаўках энерганосьбiтаў з Расii ў Еўропу, пры пастаўцы грузаў з Еўрапейскага саюза ў Расiю i наадварот. I я не думаю, што Еўрапейскi саюз або Расiя могуць прад’явiць нам у гэтай частцы нейкiя прэтэнзii. Мы ў гэтым плане вельмi рухомыя, таму што гэта мае для нас значэнне. Гэта не толькi наш iмiдж, гэта i вялiкая эканомiка", — падкрэслiў кiраўнiк дзяржавы.

"Вы думаеце, што мы не можам весцi такую знешнюю палiтыку, нармальна размаўляючы i з Расiяй, i з Еўрапейскiм саюзам? Я вам скажу, што мы нават абавязаны гэта зрабiць. Таму што Еўропе тут неспакойная краiна не патрэбна", — падкрэслiў ён.

Аляксандр Лукашэнка растлумачыў: "Чвэрць прыроднага газу i трэць нафты iдзе праз Беларусь у Еўропу. Таму мы не можам сябе паводзiць iнакш. I Еўропа павiнна быць зацiкаўлена ў тым, каб тут была стабiльнасць, i каб мы мелi абавязкова добрыя адносiны з Расiяй. Таксама i Расiя павiнна быць зацiкаўлена, каб у Беларусi з Еўропай былi добрыя адносiны, i з Амерыкай — таксама. Мы так i робiм".

Гаворачы аб супрацоўнiцтве з Расiяй у галiне ППА, Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што "Расiя просiць нас падпiсаць дагавор аб супрацоўнiцтве ў галiне ППА". "Гэта супрацоўнiцтва заключаецца ў тым, што Расiя хацела б разлiчваць на заходнiм напрамку на войскi ППА Беларусi. Яны дастаткова магутныя, i "Iскандэры". Але мы не вельмi б узмацнiлi нашу процiпаветраную абарону i iншыя ўзброеныя сiлы, абсалютна", — адзначыў Прэзiдэнт.

"Што датычыцца "Iскандэраў", я не гаварыў аб тым, што гэта адказ Беларусi ў iнтарэсах Расii супраць Амерыкi ў сувязi з ПРА. У нас ёсць праграма ўзбраення, а дакладней пераўзбраення нашай армii. Яна зацверджана некалькi гадоў таму. I там чорным па беламу было запiсана, што мы будзем мадэрнiзаваць у тым лiку i ракетны складальнiк, мяняючы некаторыя комплексы на "Iскандэры". Таму мы даўно запланавалi закупiць гэтыя сучасныя комплексы. Але пакуль што ў нас гэта не праглядаецца ў блiжэйшай перспектыве", — растлумачыў ён.

"Што вы за гэты "Iскандэр" так учапiлiся? Што гэта ўжо за праблема для Еўропы, "Iскандэр"? Што гэта за такая небяспечная зброя "Iскандэр"? Нiчога ў гэтым асаблiвага няма. Я яшчэ раз хачу падкрэслiць: дарма Еўропа перажывае наконт гэтага", — сказаў ён.

Адказваючы на пытанне аб уплыве сусветнага фiнансавага крызiсу на эканомiку Беларусi, Аляксандр Лукашэнка падкрэслiў: "Гэты эканамiчны крызiс многаму навучыў, асаблiва еўрапейцаў. I еўрапейцы ўсё больш i больш гавораць аб нашай мадэлi эканамiчнага развiцця, беларускай мадэлi".

БЕЛТА.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Прэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лукашэнка адзначае пэўныя пазiтыўныя змяненнi ў адносiнах Беларусi i ЕС, якiя адбываюцца апошнiм часам. Аб гэтым кiраўнiк
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика