Апублiкаваныя дзве новыя фатаграфii Кiм Чэн Іра
Апублiкаваныя дзве новыя фатаграфii Кiм Чэн Іра
Уга Чавес заявіў пра магчымасць новага рэферэндуму
аб падаўжэннi прэзiдэнцкiх паўнамоцтваў
Сацыялiстычная партыя Венесуэлы разгледзiць магчымасць арганiзацыi рэферэндуму па пытаннi аб тым, каб дазволiць прэзiдэнту займаць свой пост неабмежаваную колькасць разоў. З такой заявай 25 лiстапада выступiў прэзiдэнт Венесуэлы Уга Чавес. Чавес ужо прапаноўваў павялiчыць тэрмiн паўнамоцтваў кiраўнiка дзяржавы з шасцi да сямi гадоў i адмянiць абмежаваннi на колькасць прэзiдэнцкiх тэрмiнаў. Адпаведныя канстытуцыйныя папраўкi былi вынесеныя на рэферэндум 2 снежня 2007 года, аднак тады грамадзяне Венесуэлы iх не падтрымалi. Апублiкаваныя дзве новыя фатаграфii Кiм Чэн ІраАфiцыйныя СМI Паўночнай Карэi апублiкавалi дзве новыя фатаграфii лiдара дзяржавы Кiм Чэн Iра. Публiкацыя суправаджалася паведамленнямi аб тым, што кiраўнiк КНДР, якога шматлiкiя эксперты лiчаць цяжка хворым або памерлым, наведаў два заводы. Дакладнай даты вiзiтаў карэйскiя СМI не прыводзяць, аднак паведамляюць, што Кiм Чэн Iр ацанiў поспехi, якiх прадпрыемствы дасягнулi па стане на канец кастрычнiка 2008 года. На фота кiраўнiк КНДР апрануты ў палiто i цёмныя акуляры. Чуткi пра хваробу або смерць паўночнакарэйскага лiдара з’явiлiся ў сусветных СМI пасля таго, як ён перастаў з’яўляцца на публiцы ў жнiўнi 2008 года. Увосень кiраўнiк Паўночнай Карэi не наведаў нават урачыстасцi з нагоды найважнейшых дзяржаўных святаў — дзён заснавання камунiстычнай партыi краiны i самой КНДР. ЗША лiчаць, што Украiна гатовая ўступiць у НАТА ужо цяперЗ пункту гледжання Вашынгтона, Украiна ўжо цяпер гатовая далучыцца да альянсу, заявiў пасол ЗША ва Украiне Вiльям Тэйлар. У сувязi з гэтым прадастаўленне краiне Плана дзеянняў па атрыманнi членства ў НАТА "неактуальнае", цытуюць дыпламата iнфармагенцтвы. У Бразiлii небывалыя лiўнi выклiкалi паводкi i апоўзнi: 65 загiнулыхУ Бразiлii расце колькасць загiнулых i пацярпелых у вынiку пралiўных дажджоў, якiя не спыняюцца вось ужо 50 дзён. Яны выклiкалi на поўднi краiны паводкi i апоўзнi, i менавiта з абвалам зямлi звязана большасць выпадкаў смерцi людзей. Паводле апошнiх афiцыйных звестак, у пацярпелым штаце Санта-Катарына загiнулi 65 чалавек, 43 тысячы пазбавiлiся жылля. Усяго падчас стыхii пацярпелi 1,5 мiльёна жыхароў. У штаце абвешчана надзвычайнае становiшча.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Афiцыйныя СМI Паўночнай Карэi апублiкавалi дзве новыя фатаграфii лiдара дзяржавы Кiм Чэн Iра. Публiкацыя суправаджалася паведамленнямi аб тым, што кiр |
|