Нельга забыць баявыя справы "Слаўнага"
Нельга забыць баявыя справы "Слаўнага"
Незвычайны ўрок правялi для вучняў ваенна-патрыятычных класаў сярэдняй школы № 3 абласнога цэнтра супрацоўнiкi ўпраўлення КДБ Рэспублiкi Беларусь па Гомельскай вобласцi. Гэта, як паведамiла нам прэс-група, быў урок мужнасцi, прысвечаны атраду спецыяльнага прызначэння НКУС "Слаўны" i прымеркаваны да 65-й гадавiны вызвалення Гомеля ад нямецка-фашысцкiх захопнiкаў. Ветэраны Вялiкай Айчыннай вайны (у тым лiку былы баец "Слаўнага" Аляксей Пiманаў), ветэраны органаў дзяржаўнай бяспекi, вучнi вышэйпамянёнай школы i школы вёскi Курганне наведалi месцы баявых дзеянняў спецатрада i месцы пахавання яго байцоў, якiя загiнулi ў Рагачоўскiм раёне. Атрад быў сфармiраваны ў лютым 1942 года ў Маскве, яго ўзначалiў старшы лейтэнант (а потым капiтан, маёр) дзяржбяспекi Анатоль Шастакоў. У яго запiсалiся добраахвотнiкi, вядомыя спартсмены краiны, сярод якiх шасцёра заслужаных майстроў спорту з таварыства "Дынама": сямiразовы чэмпiён СССР па веславаннi А. Далгушын, рэкардсмен па веласпорце В. Зайпольд, сусветны рэкардсмен па гiравым спорце М. Шатаў, чэмпiён Масквы па плаваннi К. Мадэй, чэмпiёны СССР, дыскаболы Л. Мiтрапольскi i А. Ісаеў i iншыя. У лютым таго ж года спецатрад на лыжах выйшаў у тыл ворага i за 30 месяцаў, 15 з якiх ён знаходзiўся на Браншчыне i 15 — на тэрыторыi Гомельскай, Магiлёўскай i Гродзенскай абласцей (дарэчы, у Беларусi ён падпарадкоўваўся ўжо НКДБ БССР) яго байцы разграмiлi 23 гарнiзоны ворага, учынiлi 85 дыверсiй на чыгунцы i шашы, iншых аб’ектах, знiшчылi некалькi тысяч фашыстаў, вялiкую колькасць баявой тэхнiкi, перадалi шмат важнай iнфармацыi камандаванню Чырвонай Армii. У баях з карнiкамi i пры выкананнi баявых заданняў загiнула 80 дэсантнiкаў "Слаўнага". Пахаваннi часткi iх знаходзяцца ў вёсках Каменка Рыскаўская i Перахоп на Рагачоўшчыне. Ветэраны i школьнiкi на ўроку мужнасцi ўсклалi вянкi да iх магiл. Прама ў лесе для ўдзельнiкаў мерапрыемства была прыгатавана "салдацкая" каша. Уладзiмiр ПЕРНIКАЎ.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Незвычайны ўрок правялi для вучняў ваенна-патрыятычных класаў сярэдняй школы № 3 абласнога цэнтра супрацоўнiкi ўпраўлення КДБ Рэспублiкi Беларусь па Г
|
|