21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Вяровачны канфлікт, альбо Чаго не хапае людзям на старасцi?

26.08.2009 10:37 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Вяровачны канфлікт, альбо Чаго не хапае людзям на старасцi?

У "Звязду" прыйшло пiсьмо з в. Кавалi Ляхавiцкага раёна. На сямi старонках аўтар эмацыянальна i крыху сумбурна выклаў сваю крыўду i прасiў "...расследаваць гэтую справу да канца".

Пацярпелай была пенсiянерка Надзея Несцяровiч i лiст, быццам бы, напiсаны ад яе iмя, але пазней жанчына сказала, што яна сама ў рэдакцыю не звярталася, а магчыма, зрабiў гэта яе муж. Як бы там нi было, але, патэлефанаваўшы ў сельскi Савет, раённы аддзел мiлiцыi i жыхарам вёскi, даведаўся, што канфлiкт быў, i ўсе прозвiшчы, названыя ў лiсце, нявыдуманыя.

У свой час у Кавалях выганялi на пашу больш за 70 кароў, але iшлi гады, людзi старэлi, i сёння ў вёсцы толькi 4 каровы. Чаргi ўжо не стала, i кожны сваю рагулю навязваў на выгане — забiваў калок у зямлю i карова пасвiлася на вяроўцы. Ранiцай навязвалi, а пад вечар забiралi.

Аднойчы Н. Несцяровiч прыйшла па сваю карову, а вяроўка перарэзаная. Жанчына падумала, што нехта нядобра пажартаваў, а калi перарэзалi i другi раз, то ўзнiкла падазрэнне, што робiцца гэта спецыяльна.

Шкада было не толькi тых вяровак, але старому чалавеку злавiць тую карову i прывесцi дамоў нялёгка. Падумалася, што шкоду робiць хтосьцi з хаты, якая стаiць пры выгане. Думаць можна, але калi за руку не схапiў, то i не абвiнавацiш.

Калi ж вяроўкi пачалi рэзаць яшчэ i ў С., то стала зразумелым, што ёсць у вёсцы чалавек, якi мэтанакiравана вядзе барацьбу з тымi, хто трымае кароў. Па логiцы так выходзiць.

Вось такi парадокс. Калi каровы былi ва ўсiх — нiкому не балела, а засталося некалькi, то гэта ўжо цяжка перажыць.

Толькi не будзем думаць, што гэта нейкая анамалiя. Такое сёння не здзiўляе. У пад’ездзе шматпавярховага дома некалi амаль усе ездзiлi на "Жыгулях" ды "Масквiчах", i машыны суткамi стаялi перад домам. Але з часам iржа паела тыя аўтамабiлi, а iх гаспадары састарэлi i тады пачалi наступаць на двух суседзяў, якiя цяпер маюць iншамаркi, — закопваць трубы, ладзiць скандалы, каб машыны не стаялi насупраць пад’езда.

Вось такiя мы! Усе павiнны быць аднолькавымi. Але вернемся ў Кавалi.

Пацярпелыя ўжо разам пачалi падазраваць, што шкоду робiць iх аднавясковец — рэжа тыя вяроўкi сярпом, бо канцы не роўныя, а калматыя.

Каб былi людзi маладзейшыя, то зрабiлi б засаду ды злавiлi нягоднiка. Але якое было б пакаранне за такое хулiганства? Дробязь.

Усё змянiлася, калi невядома з якой прычыны С. пачаў абвiнавачваць Надзею Несцяровiч. Маўляў, гэта яна робiць яму шкоду.

Несцяровiч 25 гадоў адпрацавала даяркай, неаднаразова ўзнагароджаная i не выходзiць думаць, што яна займаецца такой дыверсiяй — шкодзiць не толькi другiм, але i сабе!

Хто там вiнаваты, цяжка было ўстанавiць, толькi вось аднойчы Несцяровiч i С. сутыкнулiся на тым выгане.

— Навязала я карову i сабралася дамоў, як тут насустрач ён iдзе. "Дакуль ты будзеш рэзаць мне вяроўкi?" — сказаў С. І, выхапiўшы нож, тут жа парэзаў на шматкi вяроўку, якую я трымала ў руках, затым прыставiў той нож да мяне i ў мяне аж мову адняло, пачаў мяне трэсцi... падбег да маёй каровы i парэзаў вяроўку, на якой тая была навязана. "А цяпер можаш выклiкаць мiлiцыю", — крыкнуў С. i пайшоў. "Я ўзялася фартухом карову прывязваць, а потым дома патэлефанавала ў мiлiцыю", — расказала пра той выпадак жанчына.

Як яно было насамрэч, невядома, бо сведкаў не было, але мiлiцыянеры прыязджалi i рабiлi апытанне. I сапраўды, як сказалi ў Ляхавiцкiм РАУС, на падставе гэтага факта завялi крымiнальную справу.

Цяпер жанчына нiчога не хоча, акрамя таго, каб даведацца: хто чалавека супраць яе падбухторыў?

Будзем лiчыць, што праваахоўныя органы ва ўсiм разбяруцца, але я хачу звярнуць увагу на тое, што канфлiкт узнiк памiж старымi людзьмi. С. ужо пад восемдзесят, i ён iнвалiд, i здавалася б, у такiм узросце патрэбна быць больш разважлiвым i стрыманым.

А разам з гэтым С. людзi хваляць ды ў пiсьме напiсана, што ён "... жыве на ўсю вёску — лепш за ўсiх. Трымае каня, карову, свiней, пчолаў многа пнёў". А калi так, за чалавека трэба парадавацца, бо ў такiм узросце не кожны можа каня запрэгчы, а не тое каб яшчэ сена касiць.

А цi было выйсце з гэтага становiшча? Можа, трэба было тых кароў навязваць на ланцуг, як гэта часта даводзiлася бачыць, цi не пакiдаць вяроўкi на ноч на выгане. Думаю , што такiя захады неабходна было зрабiць.

З усяго гэтага канфлiкту зразумела адно — людзям на старасцi не хапае спакою. Жыццё вельмi кароткае, а калi ты даўно ўжо на пенсii, то яно iмгненнае — прылёг i не прыкмецiў, што душа ўжо за парогам.

I ў гэтым вяровачным канфлiкце пераможцаў не будзе — прайграюць усе. Вось i павесткi ўжо прыслалi — трэба ехаць у райцэнтр...

Сымон Свiстуновiч.

Ляхавiцкi раён.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У "Звязду" прыйшло пiсьмо з в. Кавалi Ляхавiцкага раёна. На сямi старонках аўтар эмацыянальна i крыху сумбурна выклаў сваю крыўду i прасiў &
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика